Вы тут

Тыя, хто можа, — пакажуць


Сталі вядомыя імёны ўдзельнікаў народнага шоу «Я магу». Папярэдні спіс паўфіналістаў, у які трапілі 120 нумароў, апублікаваў тэлеканал «Беларусь 1» на афіцыйным сайце www.tvr.by.

У ліку шчасліўчыкаў больш за ўсё прадстаўнікоў Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а менш за ўсіх уразілі тэлевізіёншчыкаў кандыдаты з Гродна. Самым маленькім з «народных талентаў» усяго 3–4 гады, найстарэйшай удзельніцы — 82. Зрэшты, гэты спіс папярэдні, падкрэсліваюць арганізатары, бо на выпадак адмоў або дыскваліфікацый удзельнікаў ёсць пэўны рэзерв: усё ж падчас кастынгаў, якія прайшлі ва ўсіх рэгіёнах краіны, журы прагледзела больш за 700 нумароў.

Цяпер здымачная група праекта разам з паўфіналістамі прыступіла да стварэння, дапрацоўкі ці шліфоўкі творчых нумароў для будучага шоу. Непасрэдна ж здымкі стартуюць на пачатку 2015 года. Як плануецца, у эфір шоу «Я магу» трапіць 31 студзеня, і пачынаючы з гэтага дня, кожную суботу па вечарах будуць выходзіць 12 паўфінальных выпускаў. Фінал усенароднага спаборніцтва талентаў, у якім вызначыцца пераможца праекта, ён жа ўладальнік галоўнага прыза ў 100 мільёнаў рублёў, адбудзецца 25 красавіка.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.