Вы тут

Са «Звяздою» — у новае тэлебачанне!


Напэўна, толькі немаўля не ведае, што з надыходам 2015 года ўся краіна пераходзіць на лічбавае тэлебачанне — больш якаснае, шматпраграмнае... Для гэтага была распрацавана спецыяльная дзяржаўная праграма, для гэтага многія жыхары загадзя набылі новыя, сучасныя тэлевізары ці спецыяльнае абсталяванне. Але ж ці ўсе?

«Звязда» вырашыла паклапаціцца пра тых, хто з нейкіх прычын не паспеў гэтага зрабіць, не змог альбо паспадзяваўся «на потым», і падчас правядзення чарговай рэкламнай гульні разыграць сярод падпісчыкаў лічбавыя тэлевізійныя рэсіверы (тое самае неабходнае абсталяванне) і суперпрыз — тэлевізар LG з дыяганаллю 99 см.

Што трэба для таго, каб выйграць? Як заўсёды — падпісацца на газету на 1-ы квартал альбо 1-е паўгоддзе і, запоўніўшы картку ўдзельніка гульні, даслаць яе ў рэдакцыю (больш падрабязная інфармацыя аб правілах змешчана ў нумары за 26 лістапада).

Для тых, хто ўжо вырашыў жыць са «Звяздой», але на новы год пакуль не падпісаўся, — маленькая падказка: зрабіце гэта цяпер, бо якраз з 1 па 15 снежня ўсім індывідуальным падпісчыкам прапаноўваюцца зніжкі: кошт падпіскі на месяц будзе складаць 56 150 беларускіх рублёў.

Зніжкі — і ў гэты ж час — прапаноўваюцца і на іншыя выданні Выдавецкага дома «Звязда»: на газету «Літаратура і мастацтва», часопісы «Алеся», «Бярозка», «Вожык», «Маладосць», «Нёман», «Полымя», «Родная прырода».

Так што заставайцеся са «Звяздой»! А яшчэ — ведайце, што падпіска на цікавае выданне можа стаць цудоўным падарункам для вашых блізкіх, для сяброў!

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.