Вы тут

А ў нас — Новы год!


Адмысловы падарунак загадзя рыхтуе сваім гледачам тэлеканал «Беларусь 3». З 28 лістапада да 1 снежня ў Палацы культуры горада Маладзечна пройдзе запіс тэлевізійнага праекта пад агульнай назвай «Навагоднія вечары ў Маладзечне».

Удзел у канцэртах бяруць вядомыя беларускія выканаўцы і калектывы розных жанраў. Так, сёння для прыхільнікаў класічнай музыкі прагучыць «Сімфонія душы».

У суботу, 29 лістапада, чакае сустрэчы з публікай вакальная група «Камерата» Белдзяржфілармоніі, якая прадставіць праграму адразу на некалькіх мовах, і арт-група «Беларусы». 30 лістапада на адной сцэне выступяць два юбіляры — Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» і ВІА «Чараўніцы». А завершыць праграму музычных вечароў канцэрт «Зорнае спатканне».

У эфіры «Беларусь 3» тэлеверсіі ўсіх чатырох канцэртаў можна будзе ўбачыць напярэдадні Новага года.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.