Вы тут

Ці вялі гавэнду за бюркай?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь‑3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт

http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды».

Ці ведалі вы, што:

Бю́рка — пісьмовы стол. Параўнайце беларускае слова «бюрка» з польскім bіurko, што значыць — стол з шуфлядкамі або шкафчыкамі.

Ба́ўка — правядзенне часу ў розных гутарках. «Разводзіць розныя балясы гадзіну добрую падрад. І раз у часе гэтых бавак з участка роўнага сігнал: брыгадны едзе генерал!» — пісаў Якуб Колас.

Зухава́ты — бойкі, бравы, энергічны. «Які ён важны, панаваты, выдатны, «мондры», зухаваты!» — чытаем у «Новай зямлі» Якуба Коласа.

Гавэ́нда — гутарка, размова. Слова, дарэчы, з польскай мовы, дзе яно абазначае фальклорны жанр, што нарадзіўся з застольных размоў шляхцічаў.

Калю́шкі — ігліца хвойных дрэў. «Шнуруюць бабы і дзяўчаты і кантралююць мох узняты і тыя кучачкі калюшак, дзе грыб схаваў свой капялюшык» — зноў цытуем «Новую зямлю».

Памяце́льнік — палка, на якую прывязваюць венік.

Задаваць тру́са — палохацца, баяцца. Рускі аналаг — «дрожать как осиновый лист», «бояться как чёрт ладана», беларускі — святкаваць труса, падтульваць хвост.

Даць дра́ла — уцячы. Рускі аналаг — «сделать ноги», «дать драпака (стрекача)». Па-беларуску яшчэ кажуць: кінуцца наўцёкі, даць лататы, даць стракача, даць цягу і вудачкі зматаць.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10–11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.