Вы тут

Шукаць і выхоўваць!..


Як па­ка­заць на­шу лі­та­ра­ту­ру за­меж­ным чы­та­чам?

Ана­толь Бу­тэ­віч — пісь­мен­нік, які сён­ня до­сыць шмат дру­ку­ец­ца. Пі­ша гіс­та­рыч­ныя ра­ма­ны і апо­вес­ці. Пра­цуе як гіс­то­рык-па­пу­ля­ры­за­тар. Імк­нец­ца «знай­сці агуль­ную мо­ву», па­ра­зу­мец­ца з дзі­ця­чым чы­та­чом — праз каз­кі і па­зна­валь­ныя, гіс­то­ры­ка-асвет­ніц­кія на­ры­сы. За пля­чы­ма ў пра­фе­сій­на­га, да­во­лі ак­тыў­на­га лі­та­ра­та­ра — і дып­ла­ма­тыч­ны до­свед: пра­ца­ваў па­слом Бе­ла­ру­сі ў Ру­мы­ніі, быў кон­су­лам у Поль­шчы. І ва ўсе га­ды Ана­толь Іва­на­віч зай­маў­ся мас­тац­кім пе­ра­кла­дам. Апош­няя ака­ліч­насць і пад­штурх­ну­ла нас да раз­мо­вы на ці­ка­вую, як мне па­да­ец­ца, тэ­му...

29-37

— Ана­толь Іва­на­віч, як дып­ла­мат і прос­та як служ­бо­вец, чы­ноў­нік вы па­бы­ва­лі ў роз­ных кра­і­нах све­ту. У ду­шы вы бы­лі і заў­сё­ды за­ста­я­це­ся лі­та­ра­та­рам. Трап­ля­ю­чы ў но­вае, чу­жое для ся­бе ася­род­дзе, што, якія кро­кі вы вы­зна­ча­лі пер­шы­мі ў спра­ве пра­па­ган­ды бе­ла­рус­ка­га мас­тац­ка­га сло­ва, бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры? Ці мо ча­сам ба­чы­лі, ра­зу­ме­лі мар­насць та­кіх па­мкнен­няў?

— Так, па­бы­ваць за мя­жой да­вя­ло­ся. На­ват кры­ху і ў са­вец­кі час. Што да кніж­най спра­вы, то най­перш ці­ка­ві­ла і са­ма кні­га кра­і­ны зна­хо­джан­ня, і спо­са­бы яе да­ня­сен­ня да чы­та­ча. Асаб­лі­ва гэ­та ме­ла прак­тыч­ны сэнс, ка­лі быў мі­ніст­рам ін­фар­ма­цыі. Зрэш­ты, і сён­ня так­са­ма. Пры­ем­на ўраж­вае по­шук но­вых, не­стан­дарт­ных фор­маў (хоць з ча­сам і но­выя ста­но­вяц­ца стан­дарт­ны­мі) пра­па­ган­ды кні­гі як вы­да­вец­тва­мі, так і кні­гар­ня­мі. Сёе-тое маг­ло б пры­жыц­ца і ў нас. На­прык­лад, ін­фар­ма­цый­ная пра­ца ў кні­гар­нях гу­ка­ўзмац­няль­най сет­кі. І ў Вар­ша­ве, і ў Маск­ве час­та чуў, хо­дзя­чы па кні­гар­ні, рас­каз па ма­га­зін­ны­м ра­дыё (так мож­на на­зваць гэ­ты від) пра но­выя кні­гі, пра лі­да­раў про­да­жу за ты­дзень аль­бо ме­сяц, анон­сы су­стрэч з аў­та­ра­мі — гэ­та паў­та­ра­ла­ся шмат­кроць. Ча­сам і я за­ста­ваў­ся аль­бо пры­хо­дзіў на та­кія су­стрэ­чы. Яны бы­ва­лі не ма­на­ло­га­мі, а дзе­ян­нем — аў­тар рас­каз­вае пра кні­гу, ад­каз­вае на пы­тан­ні і ад­на­ча­со­ва пад­піс­вае свае кні­гі па­куп­ні­кам. А дру­ка­ва­ная рэ­кла­ма за­клі­ка­ла па­зна­ё­міц­ца з на­він­ка­мі, ку­піць са­мую па­пу­ляр­ную кні­гу па коль­кас­ці пра­да­дзе­ных і г.д., і да т.п.

Што ж да бе­ла­рус­кай кні­гі за мя­жой, то тут не ўсё так прос­та. Не­ка­лі, пад­час май­го по­бы­ту ў Мі­ніс­тэр­стве ін­фар­ма­цыі, мы на­стой­лі­ва на­ма­га­лі­ся ад­крыць свае кні­гар­ні ў Маск­ве, Вар­ша­ве, Бе­ла­сто­ку. Мас­коў­скі во­пыт быў і ста­ноў­чым, і ад­моў­ным. А вось з поль­скім бо­кам не ўда­ло­ся рэа­лі­за­ваць за­ду­ма­на­га. На жаль, не пры­нес­лі плё­ну кан­так­ты з бе­ла­рус­кай ды­яс­па­рай у кніж­най спра­ве. Мяр­кую, што і сён­ня з про­да­жам бе­ла­рус­кай кні­гі за мя­жой не ўсё глад­ка, мяк­ка ка­жу­чы.

— А што да вы­дан­ня на­шых кніг за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі?..

— Я пе­ра­ка­на­ны, най­леп­шы пе­ры­яд у гэ­тай спра­ве быў у са­вец­кі час. Бы­ла за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі свая вы­дат­ная шко­ла пе­ра­клад­чы­каў, якія пе­ра­кла­да­лі на­ўпрост з бе­ла­рус­кай мо­вы, бы­лі та­кія знаў­цы і ў Анг­ліі, і ў Гер­ма­ніі, і ў Бал­га­рыі, і ў ін­шых кра­і­нах. А мно­гія ін­шыя ка­рыс­та­лі­ся па­слу­га­мі рус­ка­га пе­ра­кла­ду — ка­лі кні­га бе­ла­рус­ка­га аў­та­ра вы­да­ва­ла­ся па-рус­ку, з яе ра­бі­лі пе­ра­кла­ды на ін­шыя мо­вы.

Ды і са­ма Бе­ла­русь та­ды ак­тыў­на пра­ца­ва­ла з пе­ра­клад­чы­ка­мі — у нас пра­во­дзі­лі­ся спе­цы­яль­ныя се­мі­на­ры для іх, свое­асаб­лі­вая ву­чо­ба, іх на дзяр­жаў­ным і гра­мад­скім уз­роў­ні за­ах­воч­ва­лі (пры­ма­лі ў Са­юз пісь­мен­ні­каў, на­прык­лад). Зрэш­ты, мы ве­да­лі на­шых пе­ра­клад­чы­каў, што на­зы­ва­ец­ца, у твар. Та­му і за­пра­ша­лі на пісь­мен­ніц­кія з'ез­ды, пле­ну­мы, ін­шыя ме­ра­пры­ем­ствы. І я пе­ра­ка­на­ны — лепш за не­па­срэд­ныя кан­так­ты з за­меж­ны­мі пе­ра­клад­чы­ка­мі (у тым лі­ку з удзе­лам Са­ю­за пісь­мен­ні­каў, вы­да­вец­тваў) на­ўрад ці ёсць больш эфек­тыў­ная фор­ма.

Ну і, вя­до­ма, мае чы­ноў­ныя ста­сун­кі з за­меж­ны­мі вы­даў­ца­мі, кні­га­ганд­ля­ра­мі да­ты­чы­лі вы­шэй азна­ча­ных пы­тан­няў. Ад­нак гэ­та быў ужо той час, ка­лі бра­лі верх чыс­та ка­мер­цый­ныя ад­но­сі­ны, шмат што дык­та­ваў яго вя­лі­касць ру­бель аль­бо до­лар. А што ра­біў я, акра­мя рас­ка­заў пра нас, вы­дат­ных? Ва­зіў і раз­да­ваў для за­ці­каў­лен­ня кні­гі на­шых аў­та­раў, ін­фар­ма­цыю пра дзей­насць вы­да­вец­тваў, на­зы­ваў маг­чы­мас­ці ўза­ем­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Ды, ка­лі ка­заць праў­ду, не заў­сё­ды гэ­та ме­ла на­леж­ны эфект. Хоць хто-ні­хто з за­меж­ных пе­ра­клад­чы­каў браў­ся за сваю пра­фе­сій­ную спра­ву і дру­ка­ваў пас­ля на­шы тво­ры аль­бо ў пе­ры­ё­ды­цы, аль­бо на­ват асоб­най кні­гай. Гэ­та ме­ла пэў­ны вы­нік пад­час ма­ёй пра­цы па­слом у Ру­мы­ніі. Зрэш­ты, та­ды я і сам пе­ра­клаў тро­хі ру­мын­скай про­зы на бе­ла­рус­кую мо­ву. Час ад ча­су ўда­ва­ла­ся сёе-тое ска­заць па тэ­ле­ба­чан­ні ці па ра­дыё.

— Уво­гу­ле, ці шмат за­ле­жыць ад дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­са ў спра­ве пра­па­ган­ды бе­ла­рус­ка­га мас­тац­ка­га све­ту? На­коль­кі ак­ту­аль­ным вам ба­чыц­ца гэ­ты кло­пат?

— Наш за­меж­ны дып­ла­ма­тыч­ны кор­пус мо­жа зра­біць ня­ма­ла ка­рыс­на­га ў спра­ве пра­па­ган­ды бе­ла­рус­кай кні­гі — пе­ра­кла­ды на за­меж­ныя мо­вы, про­даж на­шых вы­дан­няў, а так­са­ма да­па­мо­га як на­шым, так і замеж­ным вы­даў­цам, кні­га­ганд­лё­вым ар­га­ні­за­цы­ям і аў­та­рам удзель­ні­чаць у між­на­род­ных кніж­ных кір­ма­шах, вы­хо­дзіць на су­вязь з парт­нё­ра­мі. Мож­на бы­ло б шы­рэй звяр­тац­ца да су­мес­ных вы­дан­няў: бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра ра­зам з тво­ра­мі аў­та­раў кра­і­ны зна­хо­джан­ня. Зда­ец­ца, у гэ­тым быў не­бла­гі во­пыт у на­ша­га па­сла ў Бал­га­рыі Аляк­санд­ра Ге­ра­сі­мен­кі. Не шко­дзі­лі б і кніж­ныя вы­стаў­кі пад­час роз­ных куль­тур­ных ме­ра­пры­ем­стваў, якія пра­вод­зяць па­соль­ствы ў кра­і­нах зна­хо­джан­ня. Ну і, вя­до­ма, ме­ла б ста­ноў­чы вы­нік за­ці­каў­ле­насць па­соль­стваў у кан­так­тах з пе­ра­клад­чы­ка­мі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, да­па­мо­га ім, ін­фар­ма­ван­не, за­пра­шэн­не на свае ме­ра­пры­ем­ствы, пе­ра­да­ча ім на­ві­нак бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры. Не ліш­ні­мі бы­лі б і прэ­зен­та­цыі ў па­соль­ствах, на ней­кіх ін­шых ме­ра­пры­ем­ствах най­больш знач­ных бе­ла­рус­кіх вы­дан­няў. Мы не­ка­лі сёе-тое ў Ру­мы­ніі ў гэ­тым пла­не ра­бі­лі. Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі гэ­та мо най­час­цей вы­ка­рыс­тоў­вае па­соль­ства Літ­вы. А па­соль­ства Поль­шчы пра­во­дзі­ла ў ся­бе су­стрэ­чу бе­ла­рус­кіх пе­ра­клад­чы­каў поль­скай лі­та­ра­ту­ры. Гэ­та так­са­ма спры­яе пе­ра­клад­чыц­кай за­ці­каў­ле­нас­ці і згур­та­ва­нас­ці.

— Вы ста­ла пра­ца­ва­лі ў Ру­мы­ніі і Поль­шчы... Якой, у чым вам ба­чыц­ца га­лоў­ная ад­роз­насць стаў­лен­ня да бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры ў гэ­тых кра­і­нах?

— За­ці­каў­лен­не бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­рай у Поль­шчы і Ру­мы­ніі, вя­до­ма ж, роз­нае. Але яно іс­нуе, хоць, маж­лі­ва, тут пе­ра­ва­жае ўсё ж ка­мер­цый­ны ін­та­рэс. Ду­маю, што больш во­пы­ту і рэ­аль­ных спраў ма­юць поль­скія кніж­ні­кі і пе­ра­клад­чы­кі. Хоць і ў Ру­мы­ніі, ка­лі я там пра­ца­ваў, бы­лі лю­дзі, якія ве­да­лі на­шу лі­та­ра­ту­ру, бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў, на­ват за на­він­ка­мі кніж­ны­мі са­чы­лі.

А ў Поль­шчы ёсць і яшчэ адзін ка­рыс­ны во­пыт: яны ўме­ла пра­цу­юць са сва­і­мі пе­ра­клад­чы­ка­мі з за­меж­ных кра­ін. Рэ­гу­ляр­на — раз на пяць га­доў — у Кра­ка­ве ад­бы­ва­ец­ца прад­стаў­ні­чы між­на­род­ны кан­грэс пе­ра­клад­чы­каў, які пра­во­дзіць Ін­сты­тут кні­гі, што зна­хо­дзіц­ца ў Кра­ка­ве. Не ба­яц­ца за­пра­шаць сва­іх па­пу­ля­ры­за­та­раў з уся­го све­ту — ад В'ет­на­ма да Ку­бы. Я быў на гэ­тых ка­рыс­ных фо­ру­мах. Акра­мя аса­біс­та­га зна­ём­ства, што дае най­леп­шыя вы­ні­кі, ад­бы­ва­ец­ца прак­тыч­нае зна­ём­ства з дзей­нас­цю вы­да­вец­тваў, з фор­ма­мі пра­па­ган­ды і рас­паў­сюдж­ван­ня поль­скай кні­гі як у са­мой кра­і­не, так і за яе ме­жа­мі. Поль­скія вы­да­вец­твы не шка­ду­юць ча­су і срод­каў на пра­цу з рэ­аль­ны­мі і па­тэн­цый­ны­мі пе­ра­клад­чы­ка­мі. Акра­мя та­го, што не­па­срэд­на пад­час кан­грэ­су мож­на бяс­плат­на атры­маць лю­бую вы­да­дзе­ную тым ці ін­шым вы­да­вец­твам кні­гу, дык гэ­тая прак­ты­ка доў­жыц­ца ўвесь час да на­ступ­на­га кан­грэ­су. Вы­да­вец­твы да­сы­ла­юць нам свае тэ­ма­тыч­ныя пла­ны, з якіх мы мо­жам вы­браць па­трэб­нае нам вы­дан­не і атры­маць яго па по­шце бяс­плат­на, у тым лі­ку кры­тыч­ныя пуб­лі­ка­цыі пра тво­ры.

А яшчэ кож­ны год поль­скі Ін­сты­тут кні­гі пры­су­джае між­на­род­ную прэ­мію «Транс­ат­лан­тык» (з да­во­лі важ­кім фі­нан­са­вым на­паў­нен­нем) леп­ша­му пра­па­ган­дыс­ту і пе­ра­клад­чы­ку поль­скай лі­та­ра­ту­ры з за­меж­ных кра­ін. Гэ­та, без­умоў­на, мае ста­ноў­чы ўплыў як на ста­лых пры­хіль­ні­каў гэ­тай спра­вы, так і на на­віч­коў.

— Ці не зда­ец­ца вам, што сён­ня су­час­ную бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру прос­та зу­сім не ве­да­юць у све­це?

— Вя­до­ма, сён­ня, у па­раў­на­нні з мі­ну­лы­мі ча­са­мі, усё ж менш пе­ра­кла­да­юць бе­ла­рус­кіх аў­та­раў за ме­жа­мі. Ся­род га­лоў­ных пры­чын, на мой по­гляд, ве­дан­не на­шай лі­та­ра­ту­ры і ве­дан­не бе­ла­рус­кай мо­вы. Бо сён­ня і пе­ра­кла­ды на рус­кую мо­ву не над­та шмат­лі­кія, а, зна­чыць, зні­кае мо­ва-па­ся­рэд­нік для ін­шых за­меж­ных пе­ра­клад­чы­каў. Та­му бы­лі б ка­рыс­ны­мі на­ма­ган­ні і дып­ла­ма­таў, і кні­га­вы­даў­цоў у спра­ве да­ня­сен­ня да па­тэн­цый­на­га за­меж­на­га чы­та­ча і пе­ра­клад­чы­ка ін­фар­ма­цыі пра тое, што ў нас вы­хо­дзіць, — з ка­рот­кі­мі ана­та­цы­я­мі і ацэн­ка­мі кры­ты­каў та­го ці ін­ша­га тво­ра. Гэ­та мо­гуць быць свое­асаб­лі­выя прэс-рэ­лі­зы, якія мож­на да­сы­лаць у на­шы па­соль­ствы, рас­паў­сюдж­ваць на за­меж­ных вы­стаў­ках, кан­фе­рэн­цы­ях, на­ра­дах і г.д. Мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць і тое, што вы­да­ец­ца ў нас са­мі­мі вы­да­вец­тва­мі для на­ша­га ж кніж­на­га ганд­лю. Ад­ным сло­вам, чым больш ін­фар­ма­цыі пра на­ша кні­га­вы­дан­не і пра лі­та­ра­та­раў мы да­дзім за­меж­ні­кам, тым боль­шы шанц на іх за­ці­каў­лен­не і па­шы­рэн­не да­ро­гі бе­ла­рус­кай кні­зе да за­меж­на­га чы­та­ча. Не вар­та абы­хо­дзіць і на­шых су­ай­чын­ні­каў за мя­жой.

Ад­ным сло­вам, трэ­ба шу­каць і вы­хоў­ваць за­меж­на­га пры­хіль­ні­ка бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

— Вы шмат пе­ра­кла­да­лі Ста­ні­сла­ва Ле­ма на бе­ла­рус­кую мо­ву. Ча­му ме­на­ві­та на яго быў скі­ра­ва­ны ваш вы­бар як пе­ра­клад­чы­ка?

— Аса­біс­тая ці­ка­васць, хоць сам ні­ко­лі фан­тас­ты­кі не пі­саў. Зрэш­ты, як гэ­та ні дзіў­на, мож­на знай­сці па­ра­ле­лі ў вы­піс­ван­ні ха­рак­та­ру ге­ро­яў і іх па­во­дзін у эк­стрэ­маль­ных сі­ту­а­цы­ях у Ле­ма і Ва­сі­ля Бы­ка­ва. Гэ­та, да­рэ­чы, ад­зна­ча­лі і за­меж­ныя да­след­чы­кі твор­час­ці Ле­ма. Меў зна­чэн­не для мя­не і та­кі, мо не над­та гуч­ны ас­пект — праз ці­ка­васць да твор­час­ці Ле­ма па­шы­рыць арэ­ал бе­ла­рус­кай кні­гі і бе­ла­рус­ка­моў­на­га чы­та­ча. У ма­ім пе­ра­кла­дзе асоб­ны­мі кніж­ка­мі вый­шлі ле­маў­скія «Са­ля­рыс», «Пры­го­ды Пірк­са», «Не­пе­ра­мож­ны». Але ж бы­ла і Элі­за Ажэш­ка — яе ра­ман «Над Нё­ма­нам», эсэ пра паў­стан­цаў 1863 го­да «Glоrіа vісtіs!» (Сла­ва пе­ра­мо­жа­ным!). Быў і су­час­ны пісь­мен­нік гіс­та­рыч­най тэ­ма­ты­кі — Ры­шард Ку­рыль­чык.

— Што б вы па­ра­і­лі най­перш пе­ра­клас­ці з бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, на­прык­лад, у Ін­да­не­зіі ці яшчэ ў якой эк­за­тыч­най кра­і­не?

— Я не асме­ліў­ся б ра­іць не толь­кі Ін­да­не­зіі, але і ней­кай ін­шай кра­і­не, што кан­крэт­на ім пе­ра­кла­даць. Тут шмат роз­ных ас­пек­таў, у тым лі­ку ве­дан­не чы­тац­ка­га гус­ту кож­най кра­і­ны, ста­ну іх лі­та­ра­ту­ры. Каб не вы­гля­да­ла гэ­та цал­кам ін­ша­род­ным і не­пры­маль­ным для іх на­цы­я­наль­на­га мен­та­лі­тэ­ту. Хоць, вя­до­ма, трэ­ба ўліч­ваць і наш ін­та­рэс, звяр­та­ю­чы най­перш ува­гу на тво­ры, якія яск­ра­ва і пе­ра­ка­наў­ча пе­ра­да­юць ха­рак­тар бе­ла­ру­са, каб пас­ля пра­чы­тан­ня та­ко­га тво­ра за­меж­ны чы­тач за­ха­цеў звяр­нуц­ца і да ін­шых бе­ла­рус­кіх аў­та­раў — не толь­кі тых, хто тры­ма­ец­ца кла­січ­ных тра­ды­цый, а і тых, ка­го ва­біць экс­пе­ры­мент, су­час­ная жан­ра­вая і твор­чая раз­на­стай­насць, а праз гэ­та за­меж­ні­ку ха­це­ла­ся б пры­хі­нуц­ца да бе­ла­рус­кай куль­ту­ры на­огул, ён па­жа­даў бы яшчэ блі­жэй па­зна­ё­міц­ца з Бе­ла­рус­сю.

Гу­та­рыў Мак­сім Ла­ды­ме­раў.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.