Вы тут

Спадчына ад першадрукара


Пер­шыя пяць та­моў фак­сі­міль­на­га вы­дан­ня поў­на­га збо­ру прац Фран­ціш­ка Ска­ры­ны атры­ма­лі біб­лі­я­тэ­кі, му­зеі і ВНУ Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Уся­го 32 уста­но­вы воб­лас­ці па­поў­ні­лі свае фон­ды гэ­тым уні­каль­ным вы­дан­нем.

— Пра­ект па ўзнаў­лен­ні спад­чы­ны бе­ла­рус­ка­га пер­ша­дру­ка­ра ня­прос­ты, — ад­зна­чыў на прэ­зен­та­цыі ў аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­цы імя Ле­ні­на ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі Бе­ла­ру­сі Ра­ман Ма­туль­скі. — У све­це за­ха­ва­ла­ся ўся­го 360 асоб­ні­каў яго кніг. Мы пра­вя­лі да­сле­да­ван­ні, вы­свет­лі­лі, дзе зна­хо­дзяц­ца пэў­ныя вы­дан­ні, і аліч­ба­ва­лі іх.

Да 2017 го­да ў рам­ках свят­ка­ван­ня 500-год­дзя ай­чын­на­га кні­га­дру­ка­ван­ня пла­ну­ец­ца вы­даць поў­ны на­бор тво­раў, на­дру­ка­ва­ных Фран­цыс­кам Ска­ры­нам у Пра­зе і Віль­ні. Усё, што за­ха­ва­ла­ся ад гэ­тай ба­га­тай спад­чы­ны, бу­дзе са­бра­на ў двац­ца­ці­том­ным фак­сі­міль­ным вы­дан­ні. У збор увой­дуць элект­рон­ныя ко­піі леп­шых ра­бот Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, якія за­хоў­ва­юц­ца ў біб­лі­я­тэ­ках і му­зе­ях Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Гер­ма­ніі і ін­шых кра­ін.

— На­шы ўста­но­вы атры­ма­лі са­праўд­ны бяс­цэн­ны па­да­ру­нак, — ад­зна­чы­ла на­мес­нік на­чаль­ні­ка га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най пра­цы, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ала Га­луш­ка. — Каш­тоў­на яшчэ і тое, што вы­дан­ні су­пра­ва­джа­юц­ца ка­мен­та­ры­я­мі спе­цы­я­ліс­таў і ву­чо­ных.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.