Вы тут

Экспазіцыя як справаздача


Больш за 500 леп­шых ра­бот вы­стаў­ле­на на ІV бі­е­на­ле бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва

У леп­шых тра­ды­цы­ях Ве­не­цыі, Фла­рэн­цыі і Шан­хая Мінск у чар­го­вы — чацвёрты — раз ар­га­ні­зуе бі­е­на­ле жы­ва­пі­су, скульп­ту­ры і гра­фі­кі. У ча­ты­рох вы­ста­вач­ных за­лах Па­ла­ца мас­тац­тва прад­стаў­ле­на больш за 500 кар­цін і скульп­тур, ство­ра­ных 120 су­час­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі твор­ца­мі за апош­нія два га­ды. Та­му ме­ра­пры­ем­ства вы­ра­ша­на на­зваць «Фор­маз­мест-703». Ліч­ба азна­чае два га­ды, 703 дні, за якія сён­ня да­ец­ца спра­ва­зда­ча, і па­каз­вае нам, што ад­бы­ло­ся ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве за гэ­ты час.

Ар­га­ні­за­та­ра­мі фо­ру­му вы­сту­па­юць Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў і Рэс­пуб­лі­кан­ская мас­тац­кая га­ле­рэя, дзя­ку­ю­чы якім у за­лах Па­ла­ца мас­тац­тва вы­стаў­ле­ны леп­шыя тво­ры, якія мо­гуць даць уяў­лен­не аб апош­ніх тэн­дэн­цы­ях, на­він­ках і на­прам­ках бе­ла­рус­ка­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва.

Ме­ра­пры­ем­ства та­ко­га маш­та­бу не аб­мя­жоў­ва­ец­ца ад­ной наз­вай, ад­ным на­прам­кам, ад­ным аў­та­рам. Як вы­браць леп­шае з леп­ша­га — спра­ва гус­ту гос­ця вы­ста­вы, бо ў вы­ні­ку фо­рум па­ві­нен вы­зна­чыць пе­ра­мож­цаў у трох на­прам­ках — жы­ва­пі­се, скульп­ту­ры і гра­фі­цы. На­вед­валь­нік па­ла­ца ў гэ­тыя дні мо­жа не толь­кі склас­ці для ся­бе воб­раз су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, паў­дзель­ні­чаць у му­зыч­ных ме­ра­пры­ем­ствах, але і пра­га­ла­са­ваць, каб вы­зна­чыць сва­іх фа­ва­ры­таў, а пас­ля і тры­ум­фа­та­раў.

Бі­е­на­ле пра­цяг­нец­ца да 14 снеж­ня.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.