Вы тут

Лялечная краіна, альбо Вандроўка ў цуд


Ён па­ся­ліў­ся ў На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі Бе­ла­ру­сі, па­куль там пра­хо­дзіць вы­ста­ва «Спа­да­ры­ня ляль­ка». Сур'­ёз­ная вы­ста­ва, ка­лі цуд ба­чыц­ца не ўяў­на, а ра­зу­ме­ец­ца аб­са­лют­на кан­крэт­на — дзя­ку­ю­чы та­му, што ў да­рос­лых лю­дзях жы­вуць ма­лень­кія дзе­ці. Яны, бы­вае, за­ці­каў­ле­на пры­гля­да­юц­ца да тых рэ­чаў, з які­мі гу­ля­юць ма­лыя, — і на­ват шчы­ра за­хап­ля­юц­ца іх гуль­ня­мі. Яны ма­раць пра цу­ды, якія зда­ра­юц­ца са­мі (хоць да­рос­лыя па­він­ны ўмець іх ства­раць). Яны ча­сам хо­чуць быць сла­бы­мі і кап­рыз­лі­вы­мі, ка­лі хо­чуць неш­та атры­маць. І гэ­тыя важ­ныя да­рос­лыя, аб­са­лют­на як дзе­ці, лю­бяць па­да­рун­кі. На­ват лю­бяць іх ра­біць са­бе, пры­чым, зда­ец­ца, вы­бі­ра­юць тое, што ха­це­лі з дзя­цін­ства (як зруч­на, што гэ­та мож­на па­тлу­ма­чыць по­шу­кам па­да­рун­каў дзет­кам).

29-38

Ну як яшчэ мож­на па­тлу­ма­чыць ці­ка­васць да­рос­лых (і дзя­цей, ад­па­вед­на) да вы­стаў ля­лек? Праў­да, уяў­лен­не пра ля­лек мо­жа быць больш шы­ро­кім, чым прос­та цац­ка. Цу­доў­ная ляль­ка — гэ­та твор, зроб­ле­ны ру­ка­мі та­ле­на­ві­та май­стра ў адзін­ка­вым эк­зэмп­ля­ры. Та­ды ім мож­на за­хап­ляц­ца. Але ля­лек аў­тар­скай ра­бо­ты мож­на і на­быць, што да­рэ­чы на­пя­рэ­дад­ні цу­доў­ных ка­ляд­ных свят.

У між­на­род­най вы­ста­ве «Спа­да­ры­ня ляль­ка» аб'­яд­на­лі­ся ста­ліч­ная Май­стэр­ня аў­тар­скай ляль­кі і твор­чы цэнтр Artexpo. Пра­ект прад­стаў­ляе тво­ры як ай­чын­ных, так і ра­сій­скіх май­строў з іх пра­ца­мі, не­ка­то­рыя з якіх ства­ра­юц­ца лі­та­раль­на на­пя­рэ­дад­ні вы­ста­вы і зна­рок для яе. Ляль­кі кла­са «люкс» (бы­ва­юць і та­кія!) мож­на не прос­та па­гля­дзець. З імі мож­на пра­жыць не­каль­кі га­дзін у вы­ста­вач­най за­ле. І іх мож­на на­ват на­быць у якас­ці шы­коў­на­га па­да­рун­ка да свят. Яны пры­ваб­лі­ва­юць, спа­ку­ша­юць, за­пра­ша­юць. На­прык­лад, на афі­шы вы­ста­вы кра­су­ец­ца пра­ца ра­сій­скай вя­до­май мас­тач­кі Га­лі­ны За­ха­ра­вай. Але тут жа — дэ­бют­ная ляль­ка На­тал­лі Ла­за­вік з наз­вай «Звон ле­та, якое сы­хо­дзіць».

29-39

І тут яшчэ вель­мі ша­ноў­ная па­нен­ка — «бу­ду­ар­ная ляль­ка». Ёй у 2015-м споў­ніц­ца 100 га­доў (па­вод­ле гіс­та­рыч­ных зга­дак), але ж якая яна пры­го­жая і па­чуц­цё­вая — ні­бы­та ра­ніш­ні дзі­ця­чы сон! Гэ­тай спа­да­ры­ні ў рам­ках вы­ста­вы бу­дзе пры­све­ча­ны асоб­ны кон­курс.

На вы­ста­ве мож­на бу­дзе ўба­чыць ка­ля 50 аква­рэ­ляў мас­тач­кі Тац­ця­ны Пуч­ко­вай з се­рыі «Сны з бры­тан­скіх аст­ра­воў». «Зі­мо­вая спяч­ка» мо­жа па­да­рыць цу­доў­ны на­строй і на­даць сі­лы на бу­ду­чы но­вы год. Цуд на­са­мрэч там, дзе мы га­то­выя яго ўба­чыць.

29-40

Вось цу­ды, якія вы­хо­дзяць з-пад рук ча­ла­ве­чых: ка­зач­ныя прын­цэ­сы, ча­раў­ні­кі, эль­фы... Нель­га ска­заць, што да­лу­чэн­не да па­доб­най каз­кі ў нас рэд­касць. Вы­ста­вы аў­тар­скіх ля­лек пра­хо­дзяць пе­ры­я­дыч­на, і кож­ны раз ма­юць вя­лі­кую коль­касць пры­хіль­ні­каў. Ёсць на­ват вы­ста­вы-про­да­жы. HandMade, якія ла­дзяц­ца ў роз­ных му­зе­ях Мінска. Лялькі маўклівыя, вы­тан­ча­ныя, ство­ра­ныя з фан­тазіяй і лю­боўю, мо­гуць на­поўніць жыц­цё шчы­рымі эмо­цы­ямі і цёп­лымі па­чуц­цямі. Та­му што кож­ную з ра­бот мож­на сме­ла ўпі­саць у свой хат­ні ін­тэр'­ер. Ці яна ста­не ча­ка­най ка­зач­най цац­кай для дзя­цей. Бо лю­бы з упа­да­ба­ных экс­па­на­таў гэ­тай вы­ста­вы мо­жа стаць сюр­пры­зам для на­шых сва­я­коў роз­ных уз­рос­таў.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.