Вы тут

Фестываль «важных» фільмаў


Ужо сё­мы раз у Мін­ску прой­дзе што­га­до­вы кі­на­фес­ты­валь «Ча­ла­ве­чая вар­тасць, роў­насць і спра­вяд­лі­васць», які ар­га­ні­зу­ец­ца га­лоў­ным чы­нам прад­стаў­ніц­тва­мі ААН у Бе­ла­ру­сі. У пер­шую дэ­ка­ду снеж­ня кі­на­тэ­атр «Пе­ра­мо­га» бу­дзе за­ня­ты па­ка­зам адзі­нац­ца­ці кар­цін, па­гля­дзець якія мож­на бу­дзе бяс­плат­на — трэба толь­кі атры­маць у ка­се квіт­кі за га­дзі­ну да па­ка­зу. Хай гуч­ныя сло­вы ў наз­ве ме­ра­пры­ем­ства не пе­ра­шка­джа­юць — кож­ны фес­ты­валь­ны фільм з'яў­ля­ец­ца паў­на­вар­тас­ным мас­тац­кім вы­каз­ван­нем, вы­ні­кам доў­гай пра­цы та­ле­на­ві­тых аў­та­раў, якія хо­чуць нам — гле­да­чам — пе­ра­даць рэ­аль­насць і змя­ніць та­кім чы­нам яе ў леп­шы бок.

[caption id="attachment_62661" align="alignnone" width="600"]29-42 Кадр з філь­ма «Сня­гі Кі­лі­ман­джа­ра» Ра­бэ­ра Ге­ды­гя­на.[/caption]

Зноў мы вяр­та­ем­ся да тэ­зі­са, за які я ста­ран­на га­ла­сую абедз­вю­ма ру­ка­мі, — кі­но мо­жа нас вы­хоў­ваць і па­спя­хо­ва гэ­та прак­ты­куе. Мас­тац­тва кі­но (чы­тач «Звяз­ды» так­са­ма ужо здоль­ны ад­роз­ніць мас­тац­тва ад пра­дук­ту) па-май­стэр­ску транс­фар­муе рэ­аль­насць (а ча­сам уво­гу­ле не адап­туе пад эк­ран­ны твор, а «фа­та­гра­фуе»), каб да­сле­да­ваць яе сут­насць і па­ка­заць ба­лю­чыя ці сла­быя мес­цы. Каб па­сыл кар­ці­ны за­стаў­ся ў бэкг­ра­ўн­дзе і ў пэў­ны мо­мант да­па­мог нам схі­ліц­ца да леп­ша­га, у су­ад­но­сі­нах з чым і жыць.

Па­вод­ле наз­вы фес­ты­ва­лю зда­ец­ца, што праб­ле­мы тут толь­кі са­цы­яль­ныя, але на­са­мрэч кар­ці­ны гэ­тым не аб­мя­жоў­ва­юц­ца, а рас­каз­ва­юць як пра гла­баль­нае/дзяр­жаў­нае, так і пра глы­бо­ка ча­ла­ве­чае. На мі­ну­лым фес­ты­ва­лі быў па­ка­за­ны так­са­ма бе­ла­рус­кі фільм «Вы­шэй за не­ба», га­лоў­ны ге­рой яко­га за­ра­зіў­ся ВІЧ-ін­фек­цы­яй. У сю­жэ­це жу­дас­ны ды­яг­наз хлоп­ца су­іс­нуе з сям'­ёй, сяб­ра­мі і ка­ха­най дзяў­чы­най, дзя­ку­ю­чы ча­му фільм і стаў адзі­най бе­ла­рус­кай кар­ці­най, якая тра­пі­ла ў пра­гра­му кі­на­фес­ты­ва­лю. Сё­ле­та на­цы­я­наль­нае кі­но, на жаль, не бу­дзе па­ка­за­на.

У пра­гра­ме сё­лет­ня­га фес­ты­ва­лю 11 іг­ра­вых кар­цін з роз­ных кра­ін: Фін­лян­дыі, Шве­цыі, Фран­цыі, Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Да­ніі, Шры-Лан­кі, Іта­ліі, Бра­зі­ліі, Ка­зах­ста­на — і адзін ані­ма­цый­ны фільм з Япо­ніі. Так, пра­гра­ма да­па­ма­гае ад­на­ча­со­ва па­зна­ё­міц­ца з кі­не­ма­то­гра­фам гэ­тых кра­ін і праб­ле­ма­мі, якія тур­бу­юць іх аў­та­раў. На­прык­лад, фран­цуз­скі фільм «Сня­гі Кі­лі­ман­джа­ра» Ра­бэ­ра Ге­ды­гя­на рас­каз­вае пра зволь­не­на­га Мі­шэ­ля, які па­цяр­пеў ад свай­го бы­ло­га ка­ле­гі Крыстофа — той са змоў­шчы­кам аб­ра­ба­ваў яго дом. Маг­чы­ма, кар­ці­на пры­му­сіць гле­да­ча цал­кам апраў­даць Крыс­то­фа, бо па­ка­жа ін­шы бок яго іс­на­ван­ня: ма­ла­ды ча­ла­век без пра­цы па­ві­нен вы­хоў­ваць двух ма­лод­шых бра­тоў, і гэ­тым ён зай­ма­ец­ца з усёй ад­да­на­сцю. Ка­мя­ні па­він­ны ля­цець у бок са­цы­яль­най не­ўлад­ка­ва­нас­ці гра­мад­ства, якое не змаг­ло аба­ра­ніць Крыс­то­фа з бра­та­мі ад край­ніх мер.

[caption id="attachment_62660" align="alignnone" width="600"]29-41 Фільм «Помс­та» Сю­за­ны Бір бу­дзе па­ка­за­ны ў пер­шы зі­мо­вы дзень.[/caption]

Фільм «Помс­та» Сю­за­ны Бір атры­маў «Ос­ка­ра» ў 2011 го­дзе як леп­шы фільм на за­меж­най мо­ве і ад­зна­чыў­ся не толь­кі прэ­стыж­най прэ­мі­яй, але і тым, што зня­ты ў кап­ра­дук­цыі Да­ніі і Шве­цыі, змог хут­ка аку­піц­ца за кошт рын­ку ад­ной Да­ніі. Фільм не­ве­ра­год­на на­сы­ча­ны сю­жэт­ны­мі пла­на­мі, якія ўзру­ша­юць: тут і аф­ры­кан­скі ла­гер для бе­жан­цаў, і смерць ад ра­ку, і боль ад стра­ты бліз­ка­га ча­ла­ве­ка, і ўнут­ра­ны кан­флікт, і тэ­о­рыя не­пра­ціў­лен­ня злу, і пад­лет­ка­вая жорст­касць у шко­лах, і ад­но­сі­ны па­між баць­ка­мі і дзець­мі — адзін фільм, шмат важ­ных тэм для раз­ва­жан­ня. З та­ко­га скла­да­на­га кі­но мож­на па­чаць зі­му — кар­ці­ну па­ка­жуць 1 снеж­ня, на ад­крыц­ці фес­ты­ва­лю.

Дзве кар­ці­ны, ство­ра­ныя па тво­рах Фё­да­ра Да­ста­еў­ска­га, так­са­ма ўвай­шлі ў пра­гра­му «Ча­ла­ве­чай вар­тас­ці...». Па-пер­шае, гэ­та эк­ра­ні­за­цыя ра­ма­на «Зла­чын­ства і па­ка­ран­не» ка­зах­стан­скім рэ­жы­сё­рам Да­рэ­жа­нам Амір­ба­е­вым (не так даў­но «Звяз­да» пуб­лі­ка­ва­ла ін­тэр­в'ю з ім) у вы­гля­дзе філь­ма «Сту­дэнт». Дзе­ян­не філь­ма ад­бы­ва­ец­ца ў су­час­ным Ка­зах­ста­не. І сту­дэнт, і за­бой­ства, і пра­воб­раз Со­ні — усё быц­цам ёсць, на­ват раз­ва­жан­ні, «тварь я дрожащая или пра­во имею?». Але на пер­шы план вы­хо­дзіць са­цы­яль­нае, што да­лё­ка зза­ду па­кі­дае асо­бас­ныя фі­ла­соф­скія по­шу­кі.

Дру­гой воль­най ін­тэр­прэ­та­цы­яй рус­ка­га кла­сі­ка — а дак­лад­ней, яго апо­вес­ці (ці фан­тас­тыч­на­га апа­вя­дан­ня) «Рах­ма­ная» — з'яў­ля­ец­ца кар­ці­на «З та­бой, без ця­бе» Пра­са­на Віт­ха­на­ге з Шры-Лан­кі, у якой га­лоў­ны ге­рой на­ват у но­вым жыц­ці, з но­вай пры­га­жу­няй-жон­кай, не мо­жа па­кі­нуць у мі­ну­лым жа­хі гра­ма­дзян­скай вай­ны. Му­сіць, вай­на — гэ­та ды­яг­наз.

У пра­гра­му ўклю­ча­ны так­са­ма два філь­мы пра бес­кам­пра­міс­ныя рэ­аль­ныя гіс­то­рыі. «Дзяў­чы­на па вы­клі­ку» Мі­ка­э­ля Мар­сі­ма­і­на — рас­каз пра тое, як зда­быт­кам гра­мад­скас­ці ў 1977-м у Шве­цыі стаў факт з жыц­ця та­га­час­на­га мі­ніст­ра юс­ты­цыі Ле­нар­та Гей­ра. Ака­за­ла­ся, што ён з'яў­ля­ец­ца ста­лым клі­ен­там пуб­ліч­на­га до­ма. Але ў цэнт­ры не ён, а дзяў­чын­ка Ірыс, якая сі­лаю аб­ста­він ста­ла пра­сты­тут­кай. Зноў сіс­тэ­ма, гні­лы апа­рат ула­ды, рас­пус­та лю­дзей з дву­ма жыц­ця­мі і дзвю­ма мо­ва­мі. Яны пры­го­жа кла­по­цяц­ца пра даб­ра­быт гра­мад­скас­ці і кар­ды­наль­на мя­ня­юць свой воб­раз за ме­жа­мі чу­жых по­зір­каў.

У бры­тан­скай кар­ці­не «Сон­ца і апель­сі­ны» Джы­ма Лоў­ча рас­кры­ва­ец­ца абу­раль­ная схе­ма дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі ў Анг­ліі і кра­і­нах Бры­тан­скай са­друж­нас­ці, згод­на з якой дзе­ці раз­лу­ча­лі­ся з сям'­ёй і гвал­тоў­на пе­ра­во­зі­лі­ся ў ін­шыя кра­і­ны. Га­лоў­най і са­праўд­най ге­ра­і­няй ста­ла Мар­га­рэт Хамф­рыс, якая вы­кры­ла гэ­тую сіс­тэ­му і да­па­маг­ла мно­гім сем'­ям уз'­яд­нац­ца.

Та­кія філь­мы — для гле­да­ча не толь­кі важ­ныя, але звы­чай­на і ці­ка­выя, дык ня­хай па­ча­так снеж­ня бу­дзе афар­ба­ва­ны доб­рым кі­но.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.