Вы тут

Зроблена з любоўю


Бе­ла­рус­кі лён мод­ны ва ўсім све­це

Ён у не­каль­кі ра­зоў больш тры­ва­лы за ба­воў­ну, вы­дат­на пе­ра­но­сіць пе­ра­па­ды тэм­пе­ра­тур і са­мае жорст­кае мыц­цё, ад яко­га ро­біц­ца толь­кі больш мяк­чэй­шым. Мае ан­ты­сеп­тыч­ныя ўлас­ці­вас­ці. Доб­ра ўбі­рае віль­гаць і, ра­зам з тым, хут­ка ад­дае яе. Не ўтва­рае за­ра­даў ста­тыч­най элект­рыч­нас­ці. У ма­ра­зы ён са­гра­вае, а ў спё­ку пра­цуе фак­тыч­на як кан­ды­цы­я­нер, па­ні­жа­ю­чы тэм­пе­ра­ту­ру це­ла на не­каль­кі гра­ду­саў. Ён за­трым­лі­вае прак­тыч­на ўвесь спектр уль­тра­фі­я­ле­та­вых пром­няў. Ме­ды­кі да­да­юць, што ён, да та­го ж, сты­му­люе кро­ва­зва­рот і змян­шае стам­ляль­насць, амаль удвая па­слаб­ляе га­ма-вы­пра­мень­ван­не кам­п'ю­тар­най тэх­ні­кі, ды яшчэ здоль­ны па­пя­рэ­дзіць шэ­раг за­хвор­ван­няў, бо ні бак­тэ­рыі, ні грыб­кі на ім не ўжы­ва­юц­ца. А яшчэ ён заўж­ды ў мо­дзе, як сім­вал на­ту­раль­нас­ці, прак­тыч­нас­ці і чыс­ці­ні. І гэ­та ўсё — пра лён.

29-45

Бе­ла­русь, да­рэ­чы, зай­мае чац­вёр­тае мес­ца ў све­це па вы­твор­час­ці льно­ва­лак­на — пас­ля Кі­тая, Фран­цыі і Ра­сіі, а наш Ар­шан­скі льно­кам­бі­нат — буй­ней­шае прад­пры­ем­ства га­лі­ны ў Еў­ро­пе. Утрым­лі­ваць лі­дзі­ру­ю­чыя па­зі­цыі ся­род кан­ку­рэн­таў, без­умоў­на, спра­ва ня­прос­тая; і, тым не менш, бе­ла­рус­кім вы­твор­цам гэ­та ўда­ец­ца.

Ар­шан­скі льно­кам­бі­нат — брэнд з ужо амаль 90-га­до­вай гіс­то­ры­яй. Ста­ло­вая, па­сцель­ная бя­ліз­на, руч­ні­кі і ін­шы да­маш­ні тэкс­тыль, га­то­вае адзен­не, пра­жа, раз­на­стай­ныя тка­ні­ны ў вя­ліз­ным асар­ты­мен­це — усё гэ­та ка­рыс­та­ец­ца ўстой­лі­вым по­пы­там як на ай­чын­ным рын­ку, так і ў бліз­кім і да­лё­кім за­меж­жы, ку­ды ідзе пры­клад­на 80% пра­дук­цыі бе­ла­ру­саў. Так што, умоў­на ка­жу­чы, за­ля­жац­ца на скла­дзе бе­ла­рус­кі лён прос­та не па­спя­вае. «Най­боль­шым по­пы­там ка­рыс­та­юц­ца пе­рад­усім тка­ні­ны — адзеж­ныя і для да­маш­ня­га тэкс­ты­лю, — ад­зна­чае кі­раў­нік упраў­лен­ня рас­пра­цоў­кі асар­ты­мен­ту і про­да­жу га­то­вых вы­ра­баў Ар­шан­ска­га льно­кам­бі­на­та Ігар ЕШЧАН­КА.

— Не­ка­то­рыя на­шы вы­ра­бы (на­прык­лад, дэ­ка­ра­тыў­ныя пле­ды і по­сціл­кі з ка­та­ні­зі­ра­ва­ных ва­лок­наў) ідуць толь­кі на еў­ра­пей­скі ры­нак, і заўж­ды рэа­лі­зу­юц­ца на сто пра­цэн­таў».

Да гэ­та­га на прад­пры­ем­стве па­ды­хо­дзяць вель­мі ад­каз­на: ка­лі пэў­ныя ві­ды вы­ра­баў ма­юць ніз­кі пра­цэнт рэа­лі­за­цыі і доў­га ля­жаць у кра­мах — іх зды­ма­юць з вы­твор­час­ці. І, на­ту­раль­на, усе ка­мер­цый­ныя раз­лі­кі не ад­мя­ня­юць не­аб­ход­нас­ці са­чыць за мо­дай.29-43

— Без гэ­та­га ні­як, — па­га­джа­ец­ца Ігар Ешчан­ка. — Ка­ля 90 пра­цэн­таў на­шай пра­дук­цыі, якая ідзе на экс­парт, — гэ­та адзен­не, та­му, не ад­соч­ва­ю­чы мод­ныя тэн­дэн­цыі, мы на­ўпрост не ўтры­ма­ем­ся на гэ­тым рын­ку. На­прык­лад, з рас­пра­цоў­кай жа­кар­да­вых тка­нін адзеж­най гру­пы — гэ­та трэнд, які вяр­нуў­ся і зноў на­бі­рае па­пу­ляр­насць на За­ха­дзе: вы­са­ка­род­насць, кла­сі­ка, рас­ко­ша — мы тра­пі­лі «ў яб­лы­чак». Гэ­та са­праў­ды мод­ны, перс­пек­тыў­ны кі­ру­нак, які з улі­кам пра­ве­дзе­най ма­дэр­ні­за­цыі прад­пры­ем­ства мы ма­ем маг­чы­масць раз­ві­ваць і прад­стаў­ляць вы­ра­бы су­свет­на­га ўзроў­ню. Ця­пер ужо ма­ем парт­фель за­ка­заў на па­доб­ную пра­дук­цыю, і мяр­кую, што ў кра­мах так­са­ма не­ўза­ба­ве з'я­віц­ца асар­ты­мент вы­ра­баў най­перш на­шых, бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў, і з на­шых тка­нін.

І, вя­до­ма, не за­бы­ва­юц­ца на лён бе­ла­рус­кія і ра­сій­скія ды­зай­не­ры. Тац­ця­на Са­во­сі­на з Іва­на­ва тры га­ды за­пар шые ад­мет­ныя мод­ныя ка­лек­цыі з бе­ла­рус­кіх тка­нін, а ай­чын­ны ма­дэль­ер На­тал­ля Гай­дар­жы заўж­ды пра­соў­вае льня­ны асар­ты­мент на Belarus Fashіon Week.

Да­рэ­чы, на­ват, зда­ва­ла­ся б, га­лоў­ную хі­бу лё­ну — схіль­насць лёг­ка змі­нац­ца — ды­зай­не­ры вы­ка­рыс­тоў­ва­юць сён­ня як асаб­лі­вую мод­ную «фіш­ку» і па­цвяр­джэн­не на­ту­раль­нас­ці адзен­ня. У жа­но­чым адзен­ні ад­ноль­ка­ва за­па­тра­ба­ва­ны як ра­ман­тыч­ны він­таж 1950-х, так і су­час­ны га­рад­скі стыль. У муж­чын­скім усё час­цей з'яў­ля­юц­ца ма­дэ­лі, лёг­кая па­ка­ме­ча­насць якіх ро­біц­ца ві­зі­тоў­кай «но­ва­га па­да­рож­ні­ка». Тое ж да­ты­чыц­ца і мод­ных ка­лек­цый па­сцель­най бя­ліз­ны з «эфек­там мя­тай па­пе­ры» — та­кія прас­ці­ны, на­ва­лач­кі, пле­ды не па­тра­бу­юць пра­са­ван­ня.

Яшчэ ад­на тэн­дэн­цыя апош­ніх пя­ці га­доў, якую пад­трым­лі­ва­юць на Ар­шан­скім іль­но­кам­бі­на­це, — тое, што вя­ду­чыя су­свет­ныя брэн­ды, шы­ро­ка прад­стаў­ле­ныя ў тым лі­ку і ў на­шай кра­і­не, зай­ма­юц­ца рас­пра­цоў­кай кі­рун­ку «хо­ум тэкс­тайл». Тыя ж Zara, Hugo Boss, MEXX, Armanі, Versace сён­ня ма­юць пад­раз­дзя­лен­ні да­маш­ня­га тэкс­ты­лю. І лён там над­звы­чай па­пу­ляр­ны! На­прык­лад, на ня­даў­няй вы­ста­ве Heіmtextіl, што ад­бы­ла­ся ў Гер­ма­ніі, бы­лі прад­стаў­ле­ны на­ват іль­ня­ныя шпа­ле­ры — эка­ла­гіч­ныя, вы­тан­ча­ныя і вель­мі пры­ваб­ныя. Так­са­ма за­ста­юц­ца на пі­ку па­пу­ляр­нас­ці льня­ныя сум­кі, па­сцель­ная і ста­ло­вая бя­ліз­на, што­ры...

«Мы ўліч­ва­ем усе гэ­тыя трэн­ды. І ста­ра­ем­ся, па-пер­шае, пры­трым­лі­вац­ца комп­лекс­най асар­ты­мент­най па­лі­ты­кі: ро­бім не прос­та па­сцель­ную або ста­ло­вую бя­ліз­ну, а прад­стаў­ля­ем усё не­аб­ход­нае, каб кож­ная гас­па­ды­ня маг­ла ці са­ма­стой­на па­шыць, ці на­быць ужо га­то­вую пра­дук­цыю для афарм­лен­ня спаль­ні, ста­ло­вай або гас­ці­най. А па-дру­гое, пад­трым­лі­ва­ем цес­ную ка­а­пе­ра­цыю з ін­шы­мі вы­твор­ца­мі, — ад­зна­чае на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па ка­мер­цый­ных пы­тан­нях Ар­шан­ска­га льно­кам­бі­на­та Ва­ле­рый Шас­та­коў. — На­прык­лад, вя­дзём пе­ра­мо­вы з «Га­лан­тэ­яй», каб больш шы­ро­ка раз­ві­ва­ла­ся тэкс­тыль­ная га­лан­та­рэя, ста­ра­ем­ся пры­цяг­нуць да су­мес­най ра­бо­ты на­шых абут­ко­вых гі­ган­таў — «Мар­ко», «Бел­вест», Лід­скую абут­ко­вую фаб­ры­ку, якая прад­стаў­ляе шы­коў­ны асар­ты­мент абут­ку з лё­ну».

Пры­ем­ная на­ві­на для гас­па­дынь і на­огул усіх пры­хіль­ні­каў на­ту­раль­нас­ці і эка­ла­гіч­нас­ці. З тым, каб іль­ня­ныя вы­ра­бы бы­лі блі­жэй да спа­жыў­ца, Ар­шан­скі кам­бі­нат па­шы­рае сет­ку фір­мен­ных крам «Бе­ла­рус­кі лён» па кра­і­не. Ужо на­пры­кан­цы снеж­ня ад­кры­ец­ца та­кая кра­ма ў Ма­гі­лё­ве — яна ста­не 9-й па лі­ку ў агуль­най сет­цы. А ў перс­пек­ты­ве пла­ну­ец­ца, што та­кіх ма­га­зі­наў бу­дзе 12, па 2 на кож­ны аб­лас­ны цэнтр.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.