Вы тут

Лідарам быць няпроста


Сель­скай гас­па­дар­цы не­аб­ход­на дык­та­ту­ра тэх­на­ло­гій

Га­лоў­най тэ­май ліс­та­па­даў­скай ура­да­вай спра­ва­зда­чы пе­рад на­род­ны­мі вы­бран­ні­ка­мі ста­ла раз­віц­цё аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су кра­і­ны. З дак­ла­дам на гэ­тую тэ­му вы­сту­піў ві­цэ-прэм'­ер Мі­ха­іл Ру­сы. Та­наль­насць яго вы­ступ­лен­ня бы­ла ап­ты­міс­тыч­най з нот­ка­мі тры­вож­нас­ці. Ап­ты­мізм быў аб­умоў­ле­ны тым, што ў вы­ні­ку рэа­лі­за­цыі ча­ты­рох дзяр­жаў­ных пра­грам уда­ло­ся пры­няць ме­ры па ма­дэр­ні­за­цыі ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы аграр­най га­лі­ны, ства­рыць умо­вы для са­цы­яль­на­га раз­віц­ця сель­скіх тэ­ры­то­рый, за­бяс­пе­чыць унут­ра­ную хар­чо­вую бяс­пе­ку, на­рас­ціць вы­твор­чы па­тэн­цы­ял і па­шы­рыць экс­парт сель­гас­пра­дук­цыі.

Бе­ла­русь зай­мае пер­шае мес­ца ся­род кра­ін СНД па вы­твор­час­ці мя­са і ўва­хо­дзіць у пя­цёр­ку лі­да­раў све­ту па вы­твор­час­ці ма­ла­ка.

Ра­зам з тым, па­спя­хо­ва вы­трым­лі­ваць кан­ку­рэн­цыю бе­ла­рус­кі аграр­ны сек­тар змо­жа толь­кі пры ўмо­ве рэз­ка­га па­вы­шэн­ня ў ка­рот­кія тэр­мі­ны сва­ёй кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці як на агуль­ным аграр­ным рын­ку Мыт­на­га са­ю­за, так і на ін­шых сег­мен­тах су­свет­на­га рын­ку. «А гэ­та, у сваю чар­гу, па­тра­буе прын­цы­по­ва но­вых па­ды­хо­даў у ар­га­ні­за­цыі са­мой аграр­най вы­твор­час­ці, збы­ту вы­пус­ка­е­май пра­дук­цыі», — ска­заў ві­цэ-прэм'­ер.

Мі­ха­іл Ру­сы з да­па­мо­гай ліч­баў і гра­фі­каў пра­дэ­ман­стра­ваў не­аб­ход­насць аб'­яд­нан­ня вы­твор­цаў сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі, пе­ра­пра­цоў­шчы­каў і ганд­ля­роў у хол­дын­гі, а так­са­ма пра рэ­струк­ту­ры­за­цыю даў­гоў прад­пры­ем­стваў.

На­дзён­ным пы­тан­нем ві­цэ-прэм'­ер на­зваў дык­та­ту­ру тэх­на­ло­гій у сель­скай гас­па­дар­цы. «Больш дак­лад­на — яе ад­сут­насць у мно­гіх гас­па­дар­ках», — да­даў ён і на­зваў без­гас­па­дар­лі­васць, якая мае мес­ца, зла­чын­нас­цю.

Мі­ха­іл Ру­сы пра­па­на­ваў больш сме­ла рас­чы­шчаць эка­на­міч­нае по­ле, не ба­яц­ца банк­руц­тва і пра­да­ваць не­пла­це­жаз­доль­ныя гас­па­дар­кі па спро­шча­най схе­ме. Пра­ект ад­па­вед­на­га нар­ма­тыў­на­га пра­ва­во­га ак­та ўжо пра­хо­дзіць пра­цэ­ду­ру ўзгад­нен­няў. У та­кім да­ку­мен­це за­ці­каў­ле­ны мяс­цо­выя ўла­ды — для апе­ра­тыў­на­га пры­цяг­нен­ня ін­вес­ты­цый.

Ві­цэ-прэм'­ер па­рэ­ка­мен­да­ваў кі­раў­ні­кам сель­скіх гас­па­да­рак быць больш ак­тыў­ны­мі ў по­шу­ку но­вых на­ву­ко­вых рас­пра­цо­вак і ў пла­на­ван­не за­клі­каў пе­ра­хо­дзіць ад на­рошч­ван­ня аб'­ёмаў вы­твор­час­ці да дак­лад­на­га раз­лі­ку і вы­ра­бу та­го, што па­трэб­на, каб гэ­та мож­на бы­ло пра­даць і спа­жыць і ў вы­ні­ку як ма­га больш на гэ­тым за­ра­біць.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не дэ­пу­та­та Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Ула­дзі­мі­ра Ва­сі­лен­кі, Мі­ха­іл Ру­сы па­ве­да­міў, што ага­род­ні­нас­хо­ві­шчы ў на­шай кра­і­не бу­дуць асна­шчац­ца аб­ста­ля­ван­нем для пе­рад­пра­даж­най пад­рых­тоў­кі (мыц­цё, ачыст­ка, фа­соў­ка).

Шмат пы­тан­няў пар­ла­мен­та­рыі за­да­ва­лі на­конт за­ба­ро­ны ўво­зу мяс­ной і ін­шай пра­дук­цыі з бо­ку Ра­сіі. На­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра вы­ка­заў упэў­не­насць у якас­ці бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі і лі­чыць сі­ту­а­цыю з па­стаў­ка­мі ў Ра­сію ад­ным з ві­даў кан­ку­рэнт­най ба­раць­бы. Ён па­га­дзіў­ся з дэ­пу­та­там Ула­дзі­сла­вам Цы­дзі­кам пра не­аб­ход­насць апе­ра­тыў­на зні­маць па­доб­ныя праб­ле­мы і па­ве­да­міў, што ў ЕА­ЭС ужо ства­ра­ец­ца рэ­фе­рэнт­ная ла­ба­ра­то­рыя для кант­ро­лю сель­гас­пра­дук­цыі. Та­кім чы­нам, бу­дзе ство­ра­ны ме­ха­нізм апе­ра­тыў­на­га рэ­ага­ван­ня на прэ­тэн­зіі да якас­ці сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі.

Член Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі Вік­тар Пін­чук спы­таў ві­цэ-прэм'­е­ра пра пад­трым­ку ар­га­ніч­на­га зем­ля­роб­ства. Мі­ха­іл Ру­сы ад­ка­заў, што ад­па­вед­ны за­кон мо­жа з'я­віц­ца ў Бе­ла­ру­сі ў блі­жэй­шым бу­ду­чым.

Праб­ле­му пра­фі­лак­ты­кі за­хвор­ван­ня па­га­лоўя сві­ней на аф­ры­кан­скую чу­му ўзняў на су­мес­ным па­ся­джэн­ні се­на­тар Юрый Ма­роз. Мі­ха­іл Ру­сы за­пэў­ніў, што ў Бе­ла­ру­сі пры­ма­юц­ца сур'­ёз­ныя ме­ры для па­пя­рэ­джан­ня эпі­дэ­міі, у тым лі­ку па лік­ві­да­цыі дзі­коў, якія з'яў­ля­юц­ца раз­нос­чы­ка­мі хва­ро­бы. У ра­ды­у­се 15-20 км ад сві­на­га­доў­чых комп­лек­саў не па­він­на быць ні­вод­на­га сле­ду дзі­кай жы­вё­лы, пад­крэс­ліў ві­цэ-прэм'­ер. «Ка­лі па­ляў­ні­чая гас­па­дар­ка не мо­жа ар­га­ні­за­ваць па­ля­ван­не, то бу­дуць ада­бра­ны лі­цэн­зіі, а ўгод­дзі пе­рад­адуць тым, хто на­вя­дзе па­ра­дак. Ра­шэн­ні стро­гія, але вель­мі не­аб­ход­ныя», — пад­крэс­ліў ві­цэ-прэм'­ер.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.