Вы тут

Партнёры так не робяць


Эка­на­міч­ны экс­перт лі­чыць, што аб­ме­жа­ван­не па­ста­вак бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі ў Ра­сію мо­жа знач­на па­вы­сіць унут­ра­ныя цэ­ны на­шай су­сед­кі

Апош­нім ча­сам Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя вель­мі піль­на со­чыць за пра­дук­цы­яй, якая па­стаў­ля­ец­ца на яе тэ­ры­то­рыю. Пры­чы­на — санк­цыі, пры­ня­тыя Еў­ра­са­ю­зам су­праць Ра­сіі, і яе эм­бар­га на па­стаў­кі еў­ра­пей­скай пра­дук­цыі ў ад­каз. Усё гэ­та па­ста­ві­ла Бе­ла­русь у не­ад­на­знач­нае ста­но­ві­шча. З ад­на­го бо­ку, мы га­ран­та­ва­лі на­шым парт­нё­рам, што не да­пус­цім рэ­экс­пар­ту за­ба­ро­не­ных та­ва­раў праз Бе­ла­русь. З ін­ша­га — да­мо­ві­лі­ся, што пе­ра­пра­ца­ва­ная за­меж­ная сы­ра­ві­на ў вы­гля­дзе га­то­ва­га пра­дук­ту бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці не з'яў­ля­ец­ца рэ­экс­пар­там. Ад­нак не­па­ра­зу­мен­ні на гэ­тай гле­бе пра­цяг­ва­юць зда­рац­ца...

Зной­дзем, ку­ды пра­даць

Ста­ла вя­до­ма, што з 24 ліс­та­па­да бы­ла ўве­дзе­на ча­со­вая за­ба­ро­на Рас­сель­гас­на­гля­ду на па­стаў­кі пра­дук­цыі з ТАА «Ін­ка-Фуд», ЗАТ «Сер­ва­люкс», аг­ра­кам­бі­на­та імя Дзяр­жын­ска­га, Сма­ля­віц­кай брой­лер­най фаб­ры­кі, кам­па­ніі «Ба­бу­лін гла­дыш», «Бе­ла­веж­скі да­лі­ка­тэс», Бя­ро­заў­ска­га, Брэсц­ка­га і Го­мель­ска­га мя­са­кам­бі­на­таў. По­тым з'я­ві­ла­ся ін­фар­ма­цыя, што з 26 ліс­та­па­да Рас­сель­гас­на­гляд ча­со­ва за­ба­ра­няе ўвоз у Ра­сію пра­дук­цыі яшчэ вась­мі бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў: ААТ «Аг­ра­кам­бі­нат «Скі­дзель­скі», ААТ «Ві­цеб­ская брой­лер­ная птуш­ка­фаб­ры­ка», СЗАТ «Сер­ва­люкс Аг­ра», ААТ «Ві­цеб­скі мя­са­кам­бі­нат», ААТ «АФПК «Жло­бін­скі мя­са­кам­бі­нат», ААТ «Ка­лін­ка­віц­кі мя­са­кам­бі­нат», ААТ «Ра­га­чоў­скі МКК» і ААТ «Птуш­ка­фаб­ры­ка «Рас­свет». За­ба­ро­на ўве­дзе­на ў су­вя­зі з вы­яў­ле­най не­ад­па­вед­нас­цю та­вар­ных пар­тый хар­чо­вай пра­дук­цыі нор­мам і па­тра­ба­ван­ням, пра­ду­гле­джа­ным за­ка­на­даў­ствам Ра­сіі і Мыт­на­га са­ю­за.

Зра­зу­ме­ла, што пы­тан­не з гэ­тай за­ба­ро­най пла­ну­ец­ца вы­ра­шыць у блі­жэй­шы час. Пры гэ­тым на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Бе­ла­ру­сі Аляк­сей Баг­да­наў за­яў­ляў, што бе­ла­рус­кія ла­ба­ра­то­рыі не вы­яў­ля­юць та­го, што зна­хо­дзіць ра­сій­скі бок. Акра­мя та­го, ён ска­заў: «Ка­лі Ра­сія не за­хо­ча на­шу пра­дук­цыю, мы зной­дзем, ку­ды яе пра­даць».

А дня­мі пад­час раз­мо­вы з гу­бер­на­та­рам Санкт-Пе­цяр­бур­га Ге­ор­гі­ем Пал­таў­чан­кам Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў за­не­па­ко­е­насць сі­ту­а­цы­яй з па­стаў­ка­мі бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі. «Мя­не сён­ня па­во­дзі­ны ра­сій­скіх улад не прос­та здзіў­ля­юць, а гня­туць. Ка­лі ў блі­жэй­шы час не бу­дзе нар­ма­лі­за­ва­ны ган­даль па­між дзвю­ма кра­і­на­мі, мы вы­му­ша­ны бу­дзем рэ­ага­ваць», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. Ён звяр­нуў ува­гу на тое, што, ка­лі ней­кія па­доб­ныя праб­ле­мы ўзні­ка­юць з Ка­зах­ста­нам, усё вы­ра­ша­ец­ца лі­та­раль­на ад­ным зван­ком па тэ­ле­фо­не.

Ка­му вы­гад­на?

Па­га­дзі­це­ся, што па­дзеі на­гад­ва­юць «ма­лоч­ныя» ды «га­за­выя» вой­ны мі­ну­лых га­доў. Толь­кі сэн­су ад іх ні­я­ка­га не бы­ло. Но­вае су­тык­нен­не эка­на­міч­ных ін­та­рэ­саў на­шых дзяр­жаў так­са­ма на­ўрад ці пры­ня­се што-не­будзь доб­рае. Сваю ацэн­ку сі­ту­а­цыі ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» вы­ка­заў Аляк­сандр Бон­дар, док­тар эка­на­міч­ных на­вук, пра­фе­сар, за­гад­чык ка­фед­ры эка­на­міч­най па­лі­ты­кі БДЭУ: «Спра­ва ў тым, што мы па­бу­да­ва­лі з Ра­сі­яй Са­юз­ную дзяр­жа­ву і бу­ду­ем Еў­ра­зій­скі са­юз. У та­кіх умо­вах парт­нёр­скія ад­но­сі­ны мяр­ку­юць рэа­лі­за­цыю ўза­ем­ных ін­та­рэ­саў, тым больш, што бе­ла­рус­кі бок заў­сё­ды зна­хо­дзіць маг­чы­масць пад­ста­віць пля­чо Ра­сіі ў цяж­кія хві­лі­ны. Та­му мы спа­дзя­ём­ся на кро­кі ў ад­каз. І вы­яў­лен­не ні­бы­та не­маг­чы­мас­ці па­стаў­кі на­шых та­ва­раў на ра­сій­скі ры­нак — гэ­та дзе­ян­не па­лі­тыч­на­га ха­рак­та­ру аль­бо якіх-не­будзь за­ці­каў­ле­ных струк­тур, для якіх вы­гад­на па­вы­сіць цэ­ны на ра­сій­скім рын­ку і на гэ­тых праб­ле­мах па­грэць свае ру­кі. Акра­мя та­го, парт­нёр­скія ад­но­сі­ны ма­юць на ўва­зе дыя­лог і праз­рыс­тасць. Не трэ­ба ўтой­ваць прэ­тэн­зіі — іх вар­та аб­мяр­коў­ваць. У нас ёсць шэ­раг ры­ча­гоў і ін­стру­мен­таў, якія мо­гуць на­ла­дзіць на­шы ад­но­сі­ны. Для гэ­та­га вы­пра­ца­ва­ны пэў­ныя па­гад­нен­ні, якіх бе­ла­рус­кі бок пры­трым­лі­ва­ец­ца. І ўсе яны не пра­ду­гледж­ва­юць да­дат­ко­вых мыт­ных бар'­е­раў па­між Бе­ла­рус­сю і Ра­сі­яй. А на спра­ве атрым­лі­ва­ец­ца, што на­пя­рэ­дад­ні па­чат­ку пра­цы Еў­ра­зій­ска­га са­ю­за ўзні­ка­юць ней­кія ўнут­ра­ныя праб­ле­мы. На­шы прад­пры­ем­ствы цал­кам доб­ра­сум­лен­на вы­кон­ва­юць свае аба­вя­за­цель­ствы, па­коль­кі, у прын­цы­пе, мы ма­ем пра­ва ўзяць ней­кую сы­ра­ві­ну з за­меж­жа. І ў вы­ні­ку мы пра­да­ём гэ­та як на­шу кан­чат­ко­вую пра­дук­цыю. На­прык­лад, бя­ром сён­ня рэ­сур­сы з Ра­сіі, а по­тым, пе­ра­пра­ца­ваў­шы, пра­да­ём у той жа Еў­ра­са­юз, і ні­хто нас за гэ­та не лае».

Да­рэ­чы, цал­кам маг­чы­ма, што пас­ля за­ба­ро­ны на бе­ла­рус­кія та­ва­ры на ра­сій­скім рын­ку мо­жа апы­нуц­ца менш якас­ная — на­прык­лад, кі­тай­ская пра­дук­цыя. Бо ра­сій­скі спа­жы­вец па­ві­нен атры­маць ней­кі пра­дукт. «Та­му ка­лі бу­дзе не­да­хоп та­ва­раў, то аль­бо спа­жыў­цам пра­па­ну­юць ін­шую пра­дук­цыю, аль­бо па­вы­сяц­ца цэ­ны: пра­па­но­ва менш по­пы­ту — зна­чыць па­ды­ма­юц­ца цэ­ны». Яшчэ Аляк­сандр Бон­дар да­даў, што «са­праўд­ныя парт­нё­ры вя­дуць дыя­лог за ста­лом пе­ра­моў, а не шля­хам ней­кіх санк­цый вы­ра­ша­юць свае пы­тан­ні. У Ра­сіі не шмат та­кіх сяб­роў і са­юз­ні­каў, як Бе­ла­русь, каб так з ёй абы­хо­дзіц­ца».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.