Вы тут

Новы старт — новыя надзеі


Бія­тлон­ны се­зон ад­кры­ва­ец­ца змя­ша­най эс­та­фе­тай у швед­скім Эс­тэр­сун­дзе 30 ліс­та­па­да.

29-49

Ку­бак све­ту ў гэ­тым се­зо­не ўклю­чае 9 эта­паў. Ён пач­нец­ца ў Эс­тэр­сун­дзе і скон­чыц­ца ў Хан­ты-Ман­сій­ску. Чэм­пі­я­нат све­ту прой­дзе ў фін­скім мяс­тэч­ку Кан­ты­я­лах­ці ў па­чат­ку вяс­ны. У яго пра­гра­ме — змя­ша­ная эс­та­фе­та (5 са­ка­ві­ка), дзве спрын­тар­скія гон­кі (7 са­ка­ві­ка), дзве гон­кі пра­сле­да­ван­ня (8 са­ка­ві­ка), жа­но­чая ін­ды­ві­ду­аль­ная гон­ка (11 са­ка­ві­ка), муж­чын­ская ін­ды­ві­ду­аль­ная гон­ка (12 са­ка­ві­ка), жа­но­чая эс­та­фе­та (13 са­ка­ві­ка), муж­чын­ская эс­та­фе­та (14 са­ка­ві­ка) і дзве гон­кі з мас-стар­ту (15 са­ка­ві­ка).

Склад бе­ла­рус­кай ка­ман­ды на пер­шы этап Куб­ка све­ту ў Эс­тэр­сун­дзе ўжо вя­до­мы. Гэ­та Да­р'я До­мра­ча­ва, На­дзея Скар­дзі­на, Анас­та­сія Ду­ба­рэ­за­ва, На­дзея Пі­са­ра­ва, Іры­на Крыў­ко, Ула­дзі­мір Ча­пе­лін, Юрый Ля­даў, Аляк­сандр Да­рож­ка і Дзміт­рый Бу­дзі­ло­віч. Дзяў­чат трэ­ні­руе Аль­фрэд Эдэр, які прый­шоў на зме­ну Кла­у­су Зі­бер­ту, муж­чын — Алег Ры­жан­коў. Га­лоў­ным трэ­не­рам на­цы­я­наль­най ка­ман­ды па-ра­ней­ша­му з'яў­ля­ец­ца Анд­ры­ян Цы­буль­скі.

Пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі бія­тло­на Сяр­гей Бу­лы­гін агу­чыў за­да­чы на­шых спарт­сме­наў на се­зон.

— Муж­чы­нам трэ­ба за­хоў­ваць кво­ту — ча­ты­ры спарт­сме­ны ў спрын­це і ін­ды­ві­ду­аль­ных гон­ках. Страч­ваць гэ­тыя па­зі­цыі нель­га, бо вяр­нуц­ца бу­дзе ця­жэй, чым утры­маць ця­пер. Пе­рад жан­чы­на­мі так­са­ма ста­іць та­кая ж за­да­ча, але ў іх усё ж та­кі ёсць лі­да­ры.

Без­умоў­на, га­лоў­ным фа­ва­ры­там ка­ман­ды за­ста­ец­ца Да­р'я До­мра­ча­ва. Яна ўпер­шы­ню ў сва­ёй кар'­е­ры пач­не се­зон у ро­лі аб­са­лют­на­га лі­да­ра жа­но­ча­га бія­тло­на. У мі­ну­лым се­зо­не бе­ла­рус­ка сем ра­зоў па­ды­ма­ла­ся на п'е­дэс­тал Куб­ка све­ту. На яе ра­хун­ку ча­ты­ры пе­ра­мо­гі, два дру­гія мес­цы і ад­но трэ­цяе. У агуль­ным за­лі­ку Куб­ка све­ту Да­р'ю апя­рэ­дзі­ла толь­кі Кай­са Мя­кя­рай­нен і То­ра Бер­гер. Ад­нак, як мы па­мя­та­ем, у па­раў­на­нні з абедз­вю­ма са­пер­ні­ца­мі зі­мо­вая Алім­пі­я­да прай­шла для До­мра­ча­вай амаль без­да­кор­на: бія­тла­ніст­ка пры­вез­ла з Со­чы тры за­ла­тыя ме­да­лі. Вы­нік, яко­га ў бе­ла­рус­кім жа­но­чым бія­тло­не яшчэ ні­хто не да­ся­гаў.

Са­мы час ус­пом­ніць аб важ­ных ве­хах у кар'­е­ры на­шай Да­шы.

*  На пра­ця­гу апош­ніх га­доў Да­р'я толь­кі ад­ной­чы пры­ме­ра­ла жоў­тую май­ку. У ро­лі лі­да­ра агуль­на­га за­лі­ку яна вы­сту­пі­ла 3 снеж­ня 2012 го­да ў Эс­тэр­сун­дзе, дзе пра­хо­дзіў спрынт.

*  У ак­ты­ве бе­ла­рус­кі ча­ты­ры Ма­лыя крыш­таль­ныя гло­бу­сы. Тры — у мас-стар­це (се­зон-2010/11, -2011/12, -2013/14) і адзін — у гон­ках пра­сле­да­ван­ня (2011/12).

*  Да­р'я з'яў­ля­ец­ца двух­ра­зо­вай чэм­пі­ён­кай све­ту.

*  Апош­ні раз усе мі­шэ­ні До­мра­ча­ва за­кры­ла ў аса­біс­тай гон­цы 3 са­ка­ві­ка 2012 го­да — у спрын­це, які прай­шоў на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Ру­поль­дын­гу. Па­ра­дак­саль­на, але гэ­ты пос­пех на стрэль­бі­шчы не пры­нёс Да­р'і пе­ра­мо­гу.

*  Ся­род дзе­ю­чых спарт­сме­нак у бе­ла­рус­кі най­боль­шая коль­касць па­пад­ан­няў у пры­зё­ры — 57. Гэ­та сё­мы па­каз­чык у гіс­то­рыі бія­тло­на. У се­зо­не-2011/12 До­мра­ча­вай уда­ла­ся не­ве­ра­год­ная се­рыя з дзе­вя­ці па­пад­ан­няў у пер­шую трой­ку за­пар. Па­спя­хо­вы ад­рэ­зак доў­жыў­ся са сту­дзе­ня па са­ка­вік 2012 го­да.

Пад­рых­та­ва­ла Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.