Вы тут

Лунінская восень. Свята і паралелі


Ка­лі вы ні­ко­лі не бы­лі на лі­та­ра­тур­ным свя­це «Лу­нін­ская во­сень» і не ве­да­е­це, як яно звы­чай­на ад­бы­ва­ец­ца, то я вам рас­ка­жу. З пунк­ту гле­джан­ня ста­ліч­най гос­ці, так бы мо­віць.

2-9

На­су­пе­рак сцэ­на­рыю

Свя­та па­чы­на­ец­ца не ў Лу­ні­не і не а 10-й ра­ні­цы, як за­яў­ле­на ў пра­гра­ме, а на коль­кі га­дзін ра­ней, ка­лі вя­ліз­ны бе­лы бус, вы­ку­ліў­шы­ся пры­цем­кам з Брэс­та, ба­дзё­ра збі­рае бе­рас­цей­скіх пісь­мен­ні­каў па га­рад­ках і вёс­ках. Жа­бін­ка, Коб­рын, Пру­жа­ны, Іва­на­ва, Пінск... Ауто­бус па­глы­нае пісь­мен­ні­каў, пісь­мен­ні­кі па­та­на­юць у раз­мо­вах, ледзь па­спя­ва­ю­чы на ка­рот­кіх пры­пын­ках пад­піс­ваць адзін ад­на­му вы­да­дзе­ныя за год кніж­кі. Гэ­та ўжо свя­та. Гэ­та тра­ды­цыя.

Лу­нін ві­тае, ка­лі ўжо зу­сім свет­ла, а 10-й, ка­ра­ва­ем і дзяў­чын­кай па іме­ні Во­сень. У яе, без­умоў­на, ёсць імя і проз­ві­шча (і кож­ны год яно но­вае), але на адзін дзень яна пе­ра­тва­ра­ец­ца ў Во­сень, мі­лую ма­лень­кую гас­па­дынь­ку ў за­ла­той ка­ро­не.

Да­лей пад шор­гат кля­но­ва­га ліс­ця пад на­га­мі гос­ці збі­ра­юц­ца ў школь­ным му­зеі — не столь­кі ўба­чыць экс­па­на­ты (боль­шасць гас­цей ба­чыць іх што­год), коль­кі на­та­ліц­ца ад­мыс­ло­вай, не­паў­тор­най ат­мас­фе­рай вяс­ко­вай тра­пе­зы — блін­ца­мі-алад­ка­мі, ней­кі­мі не­звы­чай­ны­мі кру­чо­ні­ка­мі, па­ра­най буль­бай, сма­жа­ным са­лам, ква­ша­най ка­пус­тай, пе­ча­най каў­ба­сой, сыр­ні­ка­мі, дра­ні­ка­мі, на­ліс­ні­ка­мі... Ку­ды ўжо тая ка­ва з цу­кер­ка­мі ў сер­ві­ра­ва­най гля­дзель­най за­ле? Лепш па­слу­хаць дзя­цей, што вы­сту­па­юць. І за­ха­піц­ца — не толь­кі вуч­ня­мі, але і на­стаў­ніц­кім ім­пэ­там.

На­ступ­ныя пунк­ты пра­гра­мы — чы­тан­не вер­шаў ля пом­ні­ка Ко­ла­су, ус­кла­дан­не кве­так, на­вед­ван­не вы­ста­вы ці на­ват му­зея — што­га­до­выя, але заў­сё­ды па-роз­на­му аб­стаў­ле­ныя эле­мен­ты свя­та. Куль­мі­на­цыя на­ды­хо­дзіць та­ды, ка­лі ў До­ме куль­ту­ры збі­ра­ец­ца люд, каб па­гля­дзець на лаў­рэ­а­таў пісь­мен­ніц­кай прэ­міі.

Амаль што афі­цый­на

«Лу­нін­ская во­сень» су­пра­ва­джа­ец­ца ўру­чэн­нем аб­лас­ной лі­та­ра­тур­най прэ­міі імя Ула­дзі­мі­ра Ка­лес­ні­ка не кож­ны год. Сё­лет­няя — су­пра­ва­джа­ла­ся. На­мес­нік стар­шы­ні Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Ле­а­нід Цуп­рык аса­біс­та ўру­чыў дып­ло­мы і прэ­міі Ана­то­лю Шуш­ко — за збор­нік вер­шаў «Ша­ны», Ана­то­лю Бры­ту­ну — за апо­весць «Пах мус­ку­су» і Та­ма­ры Сі­ту­ха, уда­ве пісь­мен­ні­ка Ула­дзі­мі­ра Сі­ту­хі, — за кні­гу для дзя­цей «Пра арэ­хі, со­ма і баб­ра». У па­мяць аб гэ­тым усмеш­лі­вым руп­лі­вым ча­ла­ве­ку бы­ло ска­за­на ў той дзень шмат доб­рых слоў. Гэ­так­са­ма, як і пра Ула­дзі­мі­ра Ка­лес­ні­ка. Уво­гу­ле, ка­лі вы не бы­ва­е­це на «Лу­нін­скай во­се­ні», то шмат губ­ля­е­це. У пры­ват­нас­ці, вам не па­чуць, як дас­ціп­на рас­каз­вае пра Ка­лес­ні­ка яго ка­ле­га і ву­чань, да­цэнт ка­фед­ры лі­та­ра­ту­раз­наў­ства БрДУ імя Пуш­кі­на Ула­дзі­мір Сень­ка­вец. Але пра гэ­та трэ­ба пі­саць, ві­даць, асоб­ны ар­ты­кул. Да­мо­ві­лі­ся: пас­ля на­ступ­най «Лу­нін­скай во­се­ні» дак­лад­на абя­цаю.

Пе­ра­мож­ца­мі аб­лас­но­га лі­та­ра­тур­на­га кон­кур­су ся­род мо­ла­дзі ста­лі ву­ча­ні­ца СШ № 3 Ган­ца­віч Яў­ге­нія Пра­кап­чук, ву­ча­ні­ца СШ № 8 Брэс­та Ган­на Жук, на­ву­чэ­нец Пін­ска­га лі­цэя бу­даў­ні­коў Мак­сім Са­віц­кі, ву­чань Бра­шэ­віц­кай СШ Дра­гі­чын­ска­га ра­ё­на Алег Краў­чук, на­стаў­ні­ца Са­ка­лоў­скай СШ Бя­ро­заў­ска­га ра­ё­на Алё­на Па­пко і ме­та­дыст Ган­ца­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Свят­ла­на Шуш­ко. Па­да­рун­кі для лаў­рэ­а­таў, без­умоў­на, да­паў­ня­лі­ся «бе­рас­цей­скі­мі» ну­ма­ра­мі «Ма­ла­до­сці». Да та­го ж кож­ны пры­сут­ны меў маг­чы­масць на­быць са­бе коль­кі кніг Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да»: ра­зы­хо­дзі­лі­ся ледзь не хут­чэй, чым на­ліс­ні­кі ў Лу­ні­не.

яны — нам, мы — ім

Не­маг­чы­ма не агу­чыць, што знач­ны ўплыў на ідэй­нае на­паў­нен­не «бе­рас­цей­скіх» ну­ма­роў «Ма­ла­до­сці» ро­біць Брэсц­кая аб­лас­ная біб­лі­я­тэ­ка імя М.Гор­ка­га. Яны нам ідэі — мы іх рэа­лі­зоў­ва­ем. Каб мець што прад­ста­віць на но­вай «Лу­нін­скай во­се­ні».

Нель­га не ад­зна­чыць, што важ­кую пад­трым­ку ў рас­паў­сюдж­ван­ні ча­со­пі­са «Ма­ла­досць» пад­час свя­та «Лу­нін­ская во­сень» аказ­вае Га­лоў­нае ўпраў­лен­не ідэа­ла­гіч­най пра­цы, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма. Па­дзя­ка ім за гэ­та, вя­лі­кая і га­ра­чая.

Вар­та на­га­даць, што ад­ным з ар­га­ні­за­та­раў свя­та (як і ад­ным з па­стаў­шчы­коў тво­раў на прад­мет дру­ка­ван­ня ў «бе­рас­цей­скай» «Ма­ла­до­сці») з'яў­ля­ец­ца Брэсц­кае аб­лас­ное ад­дзя­лен­не Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі на ча­ле з Ана­то­лем Крэй­дзі­чам. Сё­ле­та Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» атры­маў ад гэ­тай па­ва­жа­най струк­ту­ры га­на­ро­выя дып­ло­мы з фар­му­лёў­кай: «За ак­тыў­ную пад­трым­ку дзей­нас­ці...».

Ін­шы­мі сло­ва­мі, ра­зам мы — сі­ла.

Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва,

галоўны рэдактар часопіса «Ма­ла­до­сць».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.