Вы тут

Хімік і палітык з Моталя


Га­вор­ка пра Ха­і­ма Вей­цма­на, ура­джэн­ца бе­ла­рус­ка­га мяс­тэч­ка Мо­таль, вы­пуск­ні­ка Пін­ска­га рэ­аль­на­га ву­чы­лі­шча, сла­ву­та­га ву­чо­на­га-хі­мі­ка, ула­даль­ні­ка больш за сто па­тэн­таў у га­лі­не пры­мя­нен­ня хі­міч­ных пра­цэ­саў, за­сна­валь­ні­ка на­ву­ко­вай шко­лы ў Із­ра­і­лі, вы­дат­на­га гра­мад­ска­га і па­лі­тыч­на­га дзея­ча, пер­ша­га прэ­зі­дэн­та Дзяр­жа­вы Із­ра­іль.

2-22

Вей­цман шмат у чым ува­саб­ляе яў­рэй­скую гіс­то­рыю пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя. Ура­джэ­нец яў­рэй­ска­га мяс­тэч­ка ў мя­жы асе­лас­ці, ён да­сяг­нуў між­на­род­на­га пры­знан­ня як на­ву­ко­вец і як лі­дар яў­рэй­ска­га на­цы­я­наль­на­га вы­зва­лен­ча­га ру­ху і па­мёр на па­са­дзе прэ­зі­дэн­та Дзяр­жа­вы Із­ра­іль, ства­рэн­ню якой ён пры­свя­ціў усё сваё жыц­цё.

У час Пер­шай су­свет­най вай­ны ён вы­най­шаў но­вы тан­ны спо­саб атры­ман­ня лёг­ка­ўзга­раль­на­га ацэ­то­ну, які ўжы­ва­ўся для вы­твор­час­ці бо­еп­ры­па­саў, што бы­ло вы­со­ка ацэ­не­на анг­лій­скім ура­дам. У га­ды Дру­гой су­свет­най вай­ны Вей­цман рас­пра­ца­ваў тан­ны ме­тад атры­ман­ня сін­тэ­тыч­на­га каў­чу­ку, што так­са­ма вель­мі да­па­маг­ло Анг­ліі і са­юз­ні­кам. Уплыў Вей­цма­на ў све­це быў ве­лі­зар­ны. Праз два дні пас­ля аб­вя­шчэн­ня яў­рэй­скай дзяр­жа­вы ён атры­маў пра­па­но­ву стаць яе прэ­зі­дэн­там.

У рам­ках Дзён Ха­і­ма Вей­цма­на ў Бе­ла­ру­сі 27 ліс­та­па­да 2014 го­да ў Мо­та­лі, на яго ра­дзі­ме, і на­ват у до­ме, дзе ён на­ра­дзіў­ся, прай­шлі ме­ра­пры­ем­ствы, пры­мер­ка­ва­ныя да 140-год­дзя з дня яго на­ра­джэн­ня.

Із­ра­іль­скі куль­тур­ны цэнтр пры Па­соль­стве Дзяр­жа­вы Із­ра­іль у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь прад­ста­віў у клу­бе аг­ра­га­рад­ка Мо­таль вы­ста­вы. «Цу­ды ча­сам зда­ра­юц­ца, але над гэ­тым трэ­ба доб­ра па­пра­ца­ваць» (пра Ха­і­ма Вей­цма­на, ура­джэн­ца Бе­ла­ру­сі, пер­ша­га прэ­зі­дэн­та Дзяр­жа­вы Із­ра­іль, вя­до­ма­га ву­чо­на­га і дзяр­жаў­на­га дзея­ча); «Із­ра­іль — кра­і­на іна­ва­цый» (пра із­ра­іль­скія ад­крыц­ці і рас­пра­цоў­кі апош­ніх га­доў, пра да­сяг­нен­ні на­ву­ко­вай і тэх­ніч­най дум­кі Дзяр­жа­вы Із­ра­іль, ля вы­то­каў якой ста­яў Ха­ім Вей­цман).

Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Дзяр­жа­вы Із­ра­іль у Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Іо­сіф Ша­гал на ад­крыц­ці вы­ста­вы ска­заў: «Я бяс­кон­ца ўдзяч­ны за тую ўва­гу да па­мя­ці, да аў­та­ры­тэ­ту ва­ша­га зем­ля­ка і на­ша­га прэ­зі­дэн­та, пер­ша­га прэ­зі­дэн­та Дзяр­жа­вы Із­ра­іль. Гэ­та жэст не прос­та доб­рай во­лі — гэ­та пры­го­жы, пра­віль­ны па­ды­ход да та­го, што з'яў­ля­ец­ца част­кай гіс­то­рыі Із­ра­і­ля і, я ў гэ­тым пе­ра­кон­ва­ю­ся тут, част­кай гіс­то­рыі гэ­та­га цу­доў­на­га мес­ца».

Па­вод­ле слоў па­сла, Ха­ім Вей­цман — уні­каль­ная фі­гу­ра. Ён на­са­мрэч не па­лі­тык і ні­ко­лі па­лі­ты­кам не быў. Ён на­ву­ко­вец, аў­та­ры­тэт яко­га быў вы­ка­ры­ста­ны пры ства­рэн­ні дзяр­жа­вы. Ка­лі б не яго аса­біс­тыя су­вя­зі з ура­дам Вя­лі­ка­бры­та­ніі, у пры­ват­нас­ці, з прэм'­ер-мі­ніст­рам, дэк­ла­ра­цыя Баль­фу­ра, якая ў вы­ні­ку пры­вя­ла да ства­рэн­ня дзяр­жа­вы Із­ра­іль, не пра­гу­ча­ла б так важ­ка. «Рэ­чы, які­мі мы ка­рыс­та­ем­ся, рэ­чы, які­мі сён­ня га­на­рыц­ца цы­ві­лі­за­цыя, бы­лі ство­ра­ны ў ма­лень­кай-ма­лень­кай кра­і­не, якую на кар­це Бліз­ка­га Ус­хо­ду паль­цам за­крыць мож­на. І я ду­маю, што гэ­та прад­мет на­ша­га з ва­мі агуль­на­га го­на­ру, што па­ча­так гэ­тай кра­і­ны, і га­лоў­ныя на­ву­ко­выя асно­вы яе за­клад­ваў ваш зям­ляк і вя­лі­кі прэ­зі­дэнт спа­дар Ха­ім Вей­цман», — ска­заў Іо­сіф Ша­гал.

У рам­ках ура­чыс­тых ме­ра­пры­ем­стваў быў пад­пі­са­ны пра­та­кол па­між стар­шы­нёй Іва­наў­ска­га ра­ён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Юры­ем Бі­су­нам і Па­слом Дзяр­жа­вы Із­ра­іль у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь Іо­сі­фам Ша­га­лам, кі­раў­ні­ком Яў­рэй­ска­га агенц­тва для Із­ра­і­ля «Сох­нут» у Бе­ла­ру­сі Але­гам До­бкі­ным, рэк­та­рам Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А.С. Пуш­кі­на Ган­най Сен­дар, кі­раў­ні­ком ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра Есо­оМ Сяр­ге­­ем Му­сі­ен­кам. Пра­та­кол уклю­чае ўдзел із­ра­іль­скай дэ­ле­га­цыі ў фес­ты­ва­лі «Мо­та­ль-
скія пры­сма­кі»; за­клад­ку алеі дрэў для га­на­ро­вых гас­цей (пер­шай пла­ну­ец­ца па­са­дзіць са­сну з Із­ра­і­ля ка­ля до­ма Вей­цма­на ў Мо­та­лі), ад­крыц­цё пло­шчы (ці ву­лі­цы) імя Ха­і­ма Вей­цма­на ў Мо­та­лі; уста­ноў­ку ў Мо­та­лі па­мят­на­га зна­ка аб Ха­і­му Вей­цма­ну; уста­ноў­ку ка­ля до­ма Вей­цма­на ў Мо­та­лі флагш­то­каў з дзяр­жаў­ны­мі сця­га­мі Із­ра­і­ля і Бе­ла­ру­сі.

Сяр­гей Му­сі­ен­ка пра­па­на­ваў пра­вес­ці ў Мо­та­лі су­мес­на з Дзяр­жаў­ным ка­мі­тэ­там па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях пер­шую бе­ла­рус­ка-із­ра­іль­скую на­ву­ко­ва-прак­тыч­ную кан­фе­рэн­цыю імя Ха­і­ма Вей­цма­на. «Мая кан­цэп­цыя не змя­ні­ла­ся — у Мо­та­лі па­трэб­на ства­рыць му­зей пер­ша­га прэ­зі­дэн­та Дзяр­жа­вы Із­ра­іль. Інакш нель­га. Не губ­ляю над­зеі знай­сці пра­віль­на­га ча­ла­ве­ка, для яко­га рэа­лі­за­цыя гэ­та­га пра­ек­та ста­не зна­ка­вай і та­кой жа знач­най, як і для мя­не, спра­вай», — ска­заў Сяр­гей Му­сі­ен­ка.

Пас­ля Мо­та­ля вы­ста­вы Із­ра­іль­ска­га куль­тур­на­га цэнт­ра пе­ра­едуць у Брэсц­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт імя А.С. Пуш­кі­на. Ана­лі­тыч­ны цэнтр Есо­оМ і Па­соль­ства Дзяр­жа­вы Із­ра­іль у Бе­ла­ру­сі пры­сту­пі­лі да пад­рых­тоў­кі ві­зі­ту бе­ла­рус­кіх на­ву­коў­цаў, ра­бот­ні­каў вы­твор­час­ці і спе­цы­я­ліс­таў у Із­ра­іль. Вя­до­мы ды­зай­нер Ула­дзі­мір Цэс­лер зра­біў па­мят­ную паш­тоў­ку да юбі­лей­най да­ты, ад­бы­ло­ся яе спец­га­шэн­не на мяс­цо­вай по­шце.

Та­кое раз­віц­цё па­дзей, на­пэў­на, вель­мі ў ду­ху на­ша­га вя­лі­ка­га зем­ля­ка Ха­і­ма Вей­цма­на.

Адам ПЯТРОВІЧ

 

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.