Вы тут

Хто галоўны вораг дзіцяці?


Ні­чо­га ня­ма страш­ней, ка­лі ад­ка­зам на гэ­та пы­тан­не ста­но­віц­ца са­мае важ­нае сло­ва ў жыц­ці не­маў­ля­ці — ма­ма. На брэсц­кіх сай­тах ужо ка­то­ры дзень ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­ец­ца на­ві­на — учы­нак двац­ца­ці­га­до­вай брас­таў­чан­кі. П'я­ная, яна да паў­смер­ці збі­ла свай­го пя­ці­ме­сяч­на­га сы­на. Дзі­ця тра­пі­ла ў рэ­ані­ма­цыю ў цяж­кім ста­не. Ні­хто не да­ваў пра­гно­заў на жыц­цё, тым больш на зда­роўе хлоп­чы­ка. Тры дні ўра­чы зма­га­лі­ся за ма­лень­кае жыц­цё, але смерць пе­ра­сі­лі­ла.

Са ску­пых ка­мен­та­ры­яў су­пра­цоў­ні­каў След­ча­га ка­мі­тэ­та ста­ла вя­до­ма, што ня­шчас­нае дзі­ця на­ра­дзі­ла­ся ў сям'і 20-га­до­вых су­жэн­цаў. Баць­ка хлоп­чы­ка пра­цуе ку­ха­рам у нач­ным клу­бе. Вось і ў тую зла­шчас­ную ноч ён пай­шоў на пра­цу, а ка­лі вяр­нуў­ся ў пяць ра­ні­цы, то за­стаў сы­на па­бі­та­га, па­ка­ле­ча­на­га і вы­клі­каў хут­кую да­па­мо­гу. Яго «па­ла­ві­на» та­ды яшчэ не пра­спа­ла­ся ад ал­ка­го­лю і пра­сі­ла не вы­клі­каць ме­ды­каў. По­тым яна тлу­ма­чы­ла пра­ва­ахоў­ні­кам, што ве­ча­рам вы­пі­ла, ёй ха­це­ла­ся спаць, а дзі­ця пла­ка­ла, пе­ра­шка­джа­ла. Вось яна і кі­ну­ла ма­ло­га на ка­на­пу, по­тым — на ло­жак...

Пе­ра­ло­мы, сі­ня­кі, ге­ма­то­мы на це­ле дзі­ця­ці і чэ­рап­на-маз­га­вая траў­ма га­ва­ры­лі пра тое, што яго не прос­та кі­да­лі, але і жорст­ка бі­лі. Баць­ка пя­ці­ме­сяч­на­га Са­шы па­ве­да­міў след­чым, што жон­ка і ра­ней вы­каз­ва­ла не­за­да­во­ле­насць ма­ця­рын­скі­мі аба­вяз­ка­мі. Ка­лі муж ад'­яз­джаў па спра­вах хоць на дзень, ча­сам кі­да­ла
СМС-ку кштал­ту: «Бу­ду здзе­ка­вац­ца з твай­го сы­на». Хут­чэй за ўсё, ра­бі­ла гэ­та сп'я­ну. Маг­чы­ма, па­гро­зы спраў­джва­ла.

Ві­да­воч­на, што ёй дзі­ця бы­ло зу­сім не­па­трэб­на. А па­кі­нуць ма­ло­га яшчэ ў ра­дзіль­ным до­ме ёй і ў га­ла­ву не пры­хо­дзі­ла. Ну як жа? На сва­ёй ста­рон­цы ў са­цы­яль­ных сет­ках яна ад­люст­ра­ва­ла амаль ідэа­льную сям'ю. На здым­ках усе ўсмі­ха­юц­ца, па чар­зе тры­ма­юць на ру­ках зда­ро­вае пры­го­жае не­маў­лят­ка. І ў та­кое жыц­цё, ві­даць, не ўпіс­ва­ла­ся іс­на­ван­не рэ­аль­на­га ма­ло­га дзі­ця­ці, якое кап­ры­зіць, пла­ча, яко­му па­трэб­на па­ста­ян­ная ўва­га. А ўжо бяс­сон­ныя но­чы ні­як не ўва­хо­дзі­лі ў пла­ны ма­ла­дой асо­бы. Сваю злосць зры­ва­ла на ім, ма­лень­кім і без­да­па­мож­ным.

А што ён, баць­ка па­цяр­пе­ла­га? Ха­дзіў у баль­ні­цу што­дня, на­вед­ваў хлоп­чы­ка, раз­маў­ляў з ура­ча­мі, на­ват па­спеў ахрыс­ціць сы­на ў баль­ні­цы, як па­ве­да­мі­лі ў са­цы­яль­ных сет­ках. Маг­чы­ма, ён лю­біў сваё дзі­ця. І ця­пер па­ду­мае, што не вар­та бы­ло не толь­кі жа­ніц­ца, але і звяз­вац­ца з дзяў­чы­най, якая зло­ўжы­вае спірт­ным. Яе і ра­ней за­трым­лі­ва­лі за рас­піц­цё моц­ных на­по­яў у гра­мад­скіх мес­цах. Ма­быць, і па­зна­ё­мі­лі­ся ў пар­ку за пі­вам або ў нач­ным клу­бе, дзе ён пра­цуе.

Ня­даў­на раз­маў­ля­ла з ка­ле­гам — баць­кам дзвюх сту­дэн­так. Ён па­дзя­ліў­ся та­кім на­зі­ран­нем: сціп­лыя сур'­ёз­ныя дзяў­ча­ты, якія доб­ра ву­чац­ца, пас­ля за­ня­ткаў па­ста­ян­на ся­дзяць у кам­п'ю­та­рах. Іх ста­сун­кі з ра­вес­ні­ка­мі ад­бы­ва­юц­ца ў вір­ту­аль­най пра­сто­ры.

Для кан­так­таў паміж моладдзю «ўжы­вую» час­та, на жаль, сты­му­ля­та­рам ста­но­вяц­ца ал­ка­голь, ку­рэн­не, а ня­рэд­ка якая-не­будзь тра­ва. Вось так і зна­ё­мяц­ца за бу­тэль­кай, ус­ту­па­юць у зно­сі­ны, зда­ра­ец­ца, ства­ра­юць сем'і. По­тым па­чы­на­ец­ца ўсве­дам­лен­не ся­мей­ных аба­вяз­каў, роз­на­га­лос­сі, не­па­ра­зу­мен­ні і вы­свят­лен­ні ад­но­сін, якія на­бы­ва­юць і са­мыя па­чвар­ныя фор­мы. Ка­лі юная жан­чы­на п'е яшчэ да ўступ­лен­ня ў шлюб, то якая з яе бу­дзе ма­ці? Тым больш што ця­пе­раш­няе па­ка­лен­не двац­ца­ці­га­до­вых у боль­шас­ці сва­ёй змал­ку да пра­цы не пры­ву­ча­на. Жыц­цё яны ўспры­ма­юць як ней­кую гры­му­чую су­месь ін­тэр­нэт­на-кі­нош­ных кар­ці­нак, а не цяж­кас­ці, праб­ле­мы, якія не­аб­ход­на пе­ра­адоль­ваць. Яны не толь­кі пра­ца­ваць не пры­ву­ча­ны, але і ду­маць. А на­вош­та? Вы­піў — і свет па­да­ец­ца больш вя­сё­лым і бес­кла­пот­ным. Вось і на­ша ге­ра­і­ня, як ака­за­ла­ся, мае яшчэ ад­ну ця­жар­насць ран­ня­га тэр­мі­ну.

...Га­доў пяць та­му, ка­лі еха­ла ў элект­рыч­цы Брэст—Ба­ра­на­ві­чы, да­вя­ло­ся на­зі­раць сцэ­ну, якая мо­жа слу­жыць са­праўд­най прад­мо­вай да ўся­го, што га­ва­ры­ла­ся вы­шэй. Ледзь не ўсю да­ро­гу па­са­жы­рам ва­го­на са­пса­ва­ла гру­па на­ву­чэн­цаў ПТВ, якія еха­лі ці на ву­чо­бу, ці з ву­чо­бы да­до­му. На­хаб­на, з вы­клі­кам па­во­дзі­лі ся­бе дзяў­ча­ты. Ра­га­та­лі, нес­лі ўся­ля­кае глуп­ства зна­рок го­лас­на, сы­па­лі не­нар­ма­тыў­най лек­сі­кай. На за­ўва­гі па­са­жы­раў агры­за­лі­ся і ста­на­ві­лі­ся яшчэ больш раз­вяз­ны­мі. Хлоп­цы ні­бы ў ад­каз уся­ляк па­ту­ра­лі і за­ах­воч­ва­лі сяб­ро­вак. І та­ды ад­на ба­буль­ка, што пра­соў­ва­ла­ся мі­ма іх да вы­ха­ду, ці­ха пра­мо­ві­ла, звяр­та­ю­чы­ся да гэ­тых хлоп­цаў: «Вы ж гля­дзі­це, хлоп­чы­кі, толь­кі не жа­ні­це­ся по­тым з та­кі­мі — гэ­та ж якое го­ра ў ха­ту пры­не­ся­це!» І, як ба­чым, пры­но­сяць...

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.