Вы тут

Ёсць да чаго імкнуцца


Та­ва­ра­зва­рот з Сер­бі­яй па­ві­нен вы­рас­ці да паў­міль­яр­да до­ла­раў

На гэ­тай мэ­це ў эка­на­міч­ных ста­сун­ках па­між дзяр­жа­ва­мі зра­біў ак­цэнт Ана­толь Ру­бі­наў, стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі, пад­час су­стрэ­чы з пер­шым на­мес­ні­кам стар­шы­ні ўра­да — мі­ніст­рам за­меж­ных спраў Сер­біі Іві­цам Да­чы­чам.

— Ваш ві­зіт — гэ­та свед­чан­не та­го, што су­пра­цоў­ніц­тва па­між Бе­ла­рус­сю і Сер­бі­яй па­шы­ра­ец­ца, — за­ўва­жыў у па­чат­ку су­стрэ­чы Ана­толь Ру­бі­наў.

Стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі на­га­даў, што ле­тась на­шу кра­і­ну на­ве­даў Прэ­зі­дэнт Сер­біі Та­міс­лаў Ні­ко­ліч, а сё­ле­та бе­ла­рус­кі Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­ве­даў Сер­бію. Гэ­та, без­умоў­на, на­да­ло ім­пульс двух­ба­ко­ва­му су­пра­цоў­ніц­тву ў роз­ных сфе­рах.

— У ста­сун­ках Бе­ла­ру­сі і Сер­біі важ­ную ро­лю ады­гры­вае эка­но­мі­ка, — ад­зна­чыў Ана­толь Ру­бі­наў. — Трэ­ба ад­зна­чыць, што пад­пі­сан­не ў 2009 го­дзе па­гад­нен­ня аб сва­бод­ным ганд­лі па­між на­шы­мі кра­і­на­мі ме­ла вя­лі­кае зна­чэн­не. За гэ­ты час у тры з па­ло­вай ра­зы па­вя­лі­чыў­ся наш та­ва­ра­зва­рот, за мі­ну­лы год ён склаў амаль 200 міль­ё­наў до­ла­раў. Ця­пер ста­іць за­да­ча да­вес­ці та­ва­ра­зва­рот да 500 міль­ё­наў.

Па сло­вах стар­шы­ні верх­няй па­ла­ты, кра­і­ны ма­юць доб­рыя пры­кла­ды су­пра­цоў­ніц­тва не толь­кі ў сфе­ры ганд­лю, але і ў сфе­ры ін­вес­ты­цый, ства­рэн­ня су­мес­ных вы­твор­час­цяў. На тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны — гэ­та буй­ныя бу­даў­ні­чыя пра­ек­ты ў Мін­ску, у Сер­біі ёсць збо­рач­ныя вы­твор­час­ці бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі.

— Ста­сун­кі па­між на­шы­мі кра­і­на­мі вель­мі доб­ра раз­ві­ва­юц­ца на вы­шэй­шым уз­роў­ні, — лі­чыць Ана­толь Ру­бі­наў. — У той жа час па­між кі­раў­ні­ка­мі пар­ла­мен­таў тры­ва­лыя кан­так­ты па­куль не на­ла­джа­ны. Прый­шоў час па­вы­сіць уз­ро­вень на­ша­га пар­ла­менц­ка­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня.

У су­вя­зі з гэ­тым стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі вы­ка­заў спа­дзя­ван­ні, што яго ка­ле­га з серб­ска­га бо­ку Майя Гой­ка­віч па­цвер­дзіць на­кі­ра­ва­нае ра­ней за­пра­шэн­не на­ве­даць Бе­ла­русь з афі­цый­ным ві­зі­там.

Іві­ца Да­чыч па­га­дзіў­ся з тым, што ста­сун­кі па­між Бе­ла­рус­сю і Сер­бі­яй вель­мі сяб­роў­скія.

— Па­між Бе­ла­рус­сю і Сер­бі­яй ня­ма спрэч­ных пы­тан­няў, — за­явіў серб­скі дып­ла­мат. Што да па­лі­тыч­на­га ўзроў­ню су­пра­цоў­ніц­тва, то, я лі­чу, не­аб­ход­на пра­цяг­нуць гэ­тыя доб­рыя тэн­дэн­цыі.

Так­са­ма Іві­ца Да­чыч па­абя­цаў пе­ра­даць кі­раў­ні­ку пар­ла­мен­та Сер­біі за­пра­шэн­не стар­шы­ні Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі на­ве­даць на­шу кра­і­ну.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.