Вы тут

«Шахцёр» з медалямі, «Тарпеда» — зноў чацвёртае


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра апош­ні тур чэм­пі­я­на­та Бе­ла­ру­сі па фут­бо­ле, дра­ма­тыч­ную пе­ра­мо­гу «зуб­роў» і старт но­ва­га бія­тлон­на­га се­зо­на.

[caption id="attachment_62789" align="alignnone" width="600"]у гэ­ты мо­мант паў­аба­рон­ца жо­дзін­ска­га «Тар­пе­да» Дзміт­рый Шчаг­ра­ко­віч яшчэ не ве­даў вы­ні­ку су­стрэ­чы БА­ТЭ — «Шах­цёр»... у гэ­ты мо­мант паў­аба­рон­ца жо­дзін­ска­га «Тар­пе­да» Дзміт­рый Шчаг­ра­ко­віч яшчэ не ве­даў вы­ні­ку су­стрэ­чы БА­ТЭ — «Шах­цёр»...[/caption]

1. Ба­ры­саў­скі БА­ТЭ, згу­ляў­шы ўні­чыю з «Шах­цё­рам», да­вёў бяс­прой­грыш­ную се­рыю да 31 мат­ча. Са­лі­гар­ча­не, у сваю чар­гу, за­ва­я­ва­лі брон­за­выя ме­да­лі чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны па фут­бо­ле. Кры­ху не ха­пі­ла да п'е­дэс­та­ла жо­дзін­ска­му «Тар­пе­да», які ў апош­нім ту­ры пе­рай­граў «Наф­тан» (3:1), але 4-ы раз у сва­ёй гіс­то­рыі фі­ні­ша­ваў чац­вёр­тым. Да­рэ­чы, фор­вард гар­ня­коў Мі­ка­лай Януш вы­лу­чыў­ся і ў апош­нім мат­чы се­зо­на — за­біў свой 15-ы гол і стаў леп­шым бам­бар­дзі­рам пер­шын­ства. А вось Сяр­гей Кры­вец, які ўжо амаль ча­ты­ры ме­ся­цы вы­сту­пае за фран­цуз­скі «Мец», атры­маў зван­не са­ма­га ка­рыс­на­га гуль­ца па сіс­тэ­ме «гол+пас».

У тур­нір­най таб­лі­цы ка­ман­ды раз­мяс­ці­лі­ся на­ступ­ным чы­нам:

1. БА­ТЭ

2. «Ды­на­ма-Мінск»

3. «Шах­цёр»

4. «Тар­пе­да-Бе­лАЗ»

5. «Наф­тан»

6. «Го­мель»

7. «Мінск»

8. «Нё­ман»

9. «Слуцк»

10. «Бел­шы­на»

11. «Ды­на­ма-Брэст»

12. «Дняп­ро».

2. Ха­кей­ны клуб «Ды­на­ма-Мінск» пе­ра­мо­гай за­вяр­шыў двух­мат­ча­вую хат­нюю се­рыю, пе­рай­граў­шы хар­вац­кі «Мед­вя­шчак» (4:3). Дубль на свой ра­ху­нак за­пі­саў ка­над­скі ле­гі­я­нер Мэт Элі­сан. Вы­дат­на пра­явіў ся­бе і Шарль Лінг­ле, які ад­зна­чыў­ся го­лам і дву­ма асіс­тэнц­кі­мі ба­ла­мі.

Пас­ля мат­ча га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма» Лю­ба­мір ПО­КА­ВІЧ па­дзя­ка­ваў ба­лель­шчы­кам за га­ра­чую пад­трым­ку, а так­са­ма пра­ана­лі­за­ваў гуль­ню сва­іх па­да­печ­ных: «У пер­шым пе­ры­я­дзе мы доў­га аба­ра­ня­лі­ся «тры на пяць» і вы­ста­я­лі — а гэ­та бы­ло вель­мі важ­на для да­лей­ша­га хо­ду гуль­ні. На­рэш­це, у нас бы­ло до­сыць гуль­ня­во­га ча­су ў боль­шас­ці, і хлоп­цы не за­бы­лі, як ім трэ­ба ка­рыс­тац­ца. Ха­чу ска­заць, што, ка­лі лік стаў 4:1, мы не рас­сла­бі­лі­ся — прос­та ў са­пер­ні­ка прай­шлі ата­кі. Кан­цоў­ка па­ядын­ку са­праў­ды атры­ма­ла­ся дра­ма­тыч­най».

Заўт­ра «зуб­ры» рас­пач­нуць вы­яз­ную се­рыю мат­чам су­праць яра­слаў­ска­га «Ла­ка­ма­ты­ва». Ад­зна­чым, што па­куль па­да­печ­ныя Лю­ба­мі­ра По­ка­ві­ча зна­хо­дзяц­ца на шос­тым мес­цы ў За­ход­няй кан­фе­рэн­цыі.

3. Мін­скі СКА на хат­няй арэ­не пе­рай­граў серб­скую «Вай­во­дзі­ну» (28:25), але не прай­шоў у гру­па­вы этап Куб­ка ЕГФ. Для пра­хо­ду да­лей «ар­мей­цам» трэ­ба бы­ло лік­ві­да­ваць ад­ста­ван­не ў пяць га­лоў: ме­на­ві­та та­кую фо­ру зда­бы­лі сер­бы ў хат­нім мат­чы.

У той жа час БГК ім. Мяш­ко­ва ўні­чыю згу­ляў з іс­пан­скім «Лаг­раньё» — 33:33. Ад­зна­чым, што ас­тат­нія гуль­ні гру­па­во­га раў­нда Лі­гі чэм­пі­ё­наў брас­таў­ча­не пра­вя­дуць у гас­цях. У гру­пе А БГК зай­мае пе­рад­апош­няе пя­тае мес­ца.

4. Зме­ша­най эс­та­фе­тай стар­та­ваў бія­тлон­ны се­зон Куб­ка све­ту 2014/2015 у швед­скім Эс­тэр­сун­дзе. Бе­ла­рус­кая ка­ман­да ў са­ста­ве Над­зеі Скар­дзі­на, Да­р'і До­мра­ча­вай, Ула­дзі­мі­ра Ча­пе­лі­на і Юрыя Ля­да­ва фі­ні­ша­ва­лі 11-мі. Тым не менш у ама­та­раў бе­ла­рус­ка­га бія­тло­на ёсць пры­чы­ны для па­зі­тыў­на­га на­строю: на­шы спарт­сме­ны пра­дэ­ман­стра­ва­лі леп­шую хут­касць на лыж­ні, і толь­кі праб­ле­мы на аг­ня­вых ру­бя­жах не да­зво­лі­лі ім «за­ча­піц­ца» за п'е­дэс­тал. Ад­зна­чым, што ў ся­рэ­дзі­не гон­кі бе­ла­рус­кая збор­ная ўтрым­лі­ва­ла лі­дар­ства.

Па­ча­ла се­зон у Куб­ке ІBU і бе­ла­рус­кая ка­ман­да рэ­зер­віс­таў. «Брон­зай» за­вяр­шы­ла­ся спрын­тар­ская гон­ка для Іры­ны Крыў­ко. На­ша бія­тла­ніст­ка ўсту­пі­ла ледзь больш за 6 се­кунд ра­сій­скай спарт­смен­цы Яў­ге­ніі Вол­ка­вай.

5. «Цмо­кі-Мінск» у чар­го­вым мат­чы Адзі­най лі­гі ВТБ прайгралі «Чыр­во­на­му Каст­рыч­ні­ку» з Вал­га­гра­да — 88:92. Са­мым рэ­зуль­та­тыў­ным гуль­цом су­стрэ­чы стаў Бран­ка Мір­ка­віч з 27 ач­ка­мі.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

 

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.