Вы тут

Прымірыцца і дараваць


Ці пры­жы­вец­ца ў нас ін­сты­тут ме­ды­я­цыі?

У Па­ла­це прад­стаў­ні­коў дэ­пу­та­ты аб­мер­ка­ва­лі не­аб­ход­насць ука­ра­нен­ня прак­ты­кі ме­ды­я­цыі ў кры­мі­наль­ны і кры­мі­наль­на-пра­цэ­су­аль­ны ко­дэк­сы. Уня­сен­не па­пра­вак — іні­цы­я­ты­ва Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па за­ка­на­даў­стве.

За «круг­лым ста­лом» тэ­му аб­мяр­коў­ва­лі так­са­ма чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі, прад­стаў­ні­кі су­до­вай сіс­тэ­мы, сі­ла­вых струк­тур, псі­хо­ла­гі ды ін­шыя за­ці­каў­ле­ныя ба­кі.

Пра­па­на­ва­ныя зме­ны да­ты­чац­ца асоб, якія вя­дуць кры­мі­наль­ны пра­цэс, — да­зна­валь­ні­ка, след­ча­га і суд­дзі. Яны бу­дуць аба­вя­за­ны па­тлу­ма­чыць удзель­ні­кам кан­флік­ту пра­ві­лы пра­вя­дзен­ня пе­ра­моў пры да­па­мо­зе ме­ды­я­та­ра. Ка­лі ба­кі згод­ны, ме­ды­я­тар атрым­лі­вае маг­чы­масць азна­ё­міц­ца з ма­тэ­ры­я­ла­мі спра­вы. Пры ста­ноў­чым вы­ні­ку па­гад­нен­не ба­коў бу­дзе да­лу­ча­на да кры­мі­наль­най спра­вы. Па­куль ад­па­вед­ныя па­праў­кі ў ко­дэк­сы зна­хо­дзяц­ца на эта­пе аб­мер­ка­ван­ня.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што зме­ны не да­ты­чац­ца цяж­кіх і асаб­лі­ва цяж­кіх зла­чын­стваў. Мяр­ку­ец­ца, што ме­ды­я­цыя бу­дзе рас­паў­сюдж­вац­ца на тыя спра­вы, якія не ма­юць гра­мад­скай ці­ка­вас­ці, і менш цяж­кія. На­прык­лад, гэ­та мо­жа быць аб­ра­за.

—Па­праў­кі звя­за­ны з рэа­лі­за­цы­яй дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў сфе­ры за­ка­на­даў­ства і ад­наў­лен­ча­га пра­ва­суд­дзя, — за­ўва­жыў стар­шы­ня пар­ла­менц­кай ка­мі­сіі Ула­дзі­мір Ча­ра­вач. — Сут­насць кан­цэп­цыі — у пры­мі­рэн­ні і аль­тэр­на­тыў­ным спо­са­бе вы­ра­шэн­ня кан­флік­таў.

Па сло­вах Ула­дзі­мі­ра Ча­ра­ва­ча, са­май рас­паў­сю­джа­най фор­май та­ко­га па­ды­хо­ду з'яў­ля­ец­ца ме­ды­я­цыя. Га­лоў­ным вы­ні­кам яе ста­но­віц­ца аба­ро­на па­ру­ша­ных пра­воў па­цяр­пе­ла­га.

Пад­час ме­ра­пры­ем­ства бы­лі аб­мер­ка­ва­ны не толь­кі за­ка­на­даў­чыя па­праў­кі. Вы­сту­поў­цы аб­грун­тоў­ва­лі не­аб­ход­насць ін­сты­ту­та ме­ды­я­цыі і яго мес­ца ў су­до­вай сіс­тэ­ме і гра­мад­стве.

—Амаль кож­ны муж­чы­на, ка­лі ўзга­дае сваё юнац­тва, змо­жа на­зваць хоць ад­ну бой­ку дзесь­ці на вёс­цы, — тлу­ма­чыць сут­насць ме­ды­я­цыі стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай ка­ле­гіі ад­ва­ка­таў Вік­тар ЧАЙ­ЧЫЦ.— Па вя­лі­кім ра­хун­ку, за гэ­та ён мог бы быць пры­цяг­ну­ты да ад­мі­ніст­ра­цый­най ці кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці. Але па­бі­лі­ся, ні­хто не за­ўва­жыў, а ра­ні­цаю ўжо пры­мі­ры­лі­ся. Та­кім чы­нам, ад­быў­ся пра­цэс ме­ды­я­цыі.

На дум­ку Вік­та­ра Чай­чы­ца, мі­лі­цы­я­нер Аніс­кін з філь­ма «Вяс­ко­вы дэ­тэк­тыў» — ты­по­вы прык­лад не­фар­маль­на­га ме­ды­я­та­ра. Пры­ве­дзе­ныя пры­кла­ды па­каз­ва­юць, што прак­ты­ка пры­мі­рэн­ня ўжо іс­нуе. За­ста­ец­ца за­ма­ца­ваць яе ў за­ка­на­даў­стве.

—Су­час­ная прак­ты­ка кры­мі­наль­на­га су­да­вод­ства аба­пі­ра­ец­ца на сіс­тэ­му па­ка­ран­няў, — тлу­ма­чыць кан­ды­дат юры­дыч­ных на­вук, да­цэнт Люд­мі­ла Зай­ца­ва. — І яна па­він­на ні­бы­та ўста­лёў­ваць мір па­між дзяр­жа­вай, па­цяр­пе­лым і зла­чын­цам. У да­чы­нен­ні да цяж­кіх і асаб­лі­ва цяж­кіх спраў так і па­він­на быць.

Люд­мі­ла Зай­ца­ва лі­чыць, што да менш цяж­кіх сфер па­ру­шэн­няў за­ко­ну лепш пры­маць гу­ма­ніс­тыч­ную, са­цы­яль­на-ары­ен­та­ва­ную ма­дэль па­ся­рэд­ніц­тва, да якой ад­но­сіц­ца і ме­ды­я­цыя. Та­ды па­цяр­пе­лы атрым­лі­вае не толь­кі ма­тэ­ры­яль­ную кам­пен­са­цыю, але і ма­раль­ную. А гэ­та ўжо па­ды­ход не ціс­ку, а ад­наў­лен­ня.

Час­цей за ўсё не­фар­маль­ным ме­ды­я­та­рам у су­до­вай спра­ве вы­сту­пае ма­ці ці жон­ка па­ру­шаль­ні­ка за­ко­ну. Яна вы­ра­шае кан­флікт па­між ба­ка­мі. Ня­рэд­ка ў гра­шо­вым эк­ві­ва­лен­це. Хоць на­са­мрэч раз­мо­вы, са­праўд­на­га пры­мі­рэн­ня і рас­ка­ян­ня па­між ві­на­ва­тым і па­цяр­пе­лым не ад­бы­ва­ец­ца.

—Ас­но­ва ме­ды­я­цыі — хрыс­ці­ян­скія каш­тоў­нас­ці, та­кія як па­ка­ян­не, да­ра­ван­не, ад­пу­шчэн­не гра­хоў, — да­да­ла Люд­мі­ла Зай­ца­ва.

На­га­да­ем, што ў на­шай кра­і­не ўжо іс­нуе «Цэнтр ме­ды­я­цыі і пе­ра­моў». Ён аб'­яд­ноў­вае пра­фе­сі­я­на­лаў-прак­ты­каў і тых, хто толь­кі збі­ра­ец­ца імі стаць. Па­вод­ле за­ка­на­даў­ства, ме­ды­я­та­рам мо­жа з'яў­ляц­ца асо­ба і без юры­дыч­най аду­ка­цыі. На­прык­лад, псі­хо­лаг ці пе­да­гог.

Трэ­ба ад­зна­чыць, што за­кон аб ме­ды­я­цыі быў пры­ня­ты 12 лі­пе­ня 2013 го­да. Тым са­мым бы­лі зроб­ле­ны пер­шыя кро­кі да пра­ва­во­га за­ма­ца­ван­ня прак­ты­кі ме­ды­я­цыі. У каст­рыч­ні­ку гэ­та­га го­да прай­шоў тыд­нё­вы фо­рум, пры­све­ча­ны да­во­лі но­вай для Бе­ла­ру­сі з'я­ве.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.