Вы тут

Нашу АЭС маразамі не спужаеш


На­ват эк­стрэ­маль­нае на­двор'е не паў­плы­вае на ра­бо­ты па ўзвя­дзен­ні стан­цыі

Наш жур­на­лісц­кі дэ­сант у Аст­раў­цы на­двор'е су­стра­ка­ла моц­ным вет­рам, не­вя­лі­кім ма­ро­зам і мок­рым сне­гам. Ад­нак тут ні­хто не ха­ваў­ся ад сцю­жы, а бу­доў­ля на­гад­ва­ла гі­ганц­кі му­раш­нік, дзе кож­ны ра­бот­нік дак­лад­на ве­дае сваю за­да­чу. Блі­жэй­шая ад нас бры­га­да ўста­лёў­ва­ла на аб'­ек­це вя­ліз­ную ме­та­ліч­ную кан­струк­цыю, по­тым ін­шыя ра­бот­ні­кі за­лі­ва­лі ту­ды цэ­мент. Пра­ца не спы­ня­ла­ся ні на ім­гнен­не. Ні­хто тут за­над­та не спя­шаў­ся, але і ні ў ко­га не ўзні­ка­ла жа­дан­ня «па­ку­рыць». Сур'­ёз­ная і ад­каз­ная пра­ца не цер­піць мі­тус­ні...

Мае ка­ле­гі да­во­лі хут­ка змерз­лі, а по­тым па­ча­ла «глю­чыць» іх тэ­ле­ві­зій­ная тэх­ні­ка. Нам ад­ра­зу ста­ла ці­ка­ва, а пры якой тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра на гэ­тай пля­цоў­цы ўзвя­дзен­не аб'­ек­таў пры­пы­няць? На­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра РУП «Бе­ла­рус­кая АЭС» Анд­рэй Бар­кун па­ве­да­міў нам, што на­ват эк­стрэ­маль­ныя тэм­пе­ра­тур­ныя ўмо­вы (ма­ра­зы да мі­нус 30 гра­ду­саў) не паў­плы­ва­юць на гра­фік пра­вя­дзен­ня ад­па­вед­ных ра­бот. Кант­рак­ты з бу­даў­ні­чы­мі трэс­та­мі пра­ду­гледж­ва­юць та­кі аб'­ём фі­нан­са­ван­ня, які да­зва­ляе ажыц­цяў­ляць цэ­мен­та­ван­не ці ін­шыя «апе­ра­цыі» на пра­ця­гу ўся­го го­да на­ват без мі­ні­маль­ных пе­ра­пын­каў. Зра­зу­ме­ла, што бу­дуць пра­ду­гле­джа­ны роз­ныя хі­міч­ныя да­баў­кі ў бе­тон, але пры не­аб­ход­нас­ці спе­цы­я­ліс­ты ўзвя­дуць на аб'­ек­це спе­цы­яль­нае «тэм­пе­ра­тур­нае фут­ра».

 

2-34-200x300

Стан­цыя мае свой бе­тон­ны за­вод

Уво­гу­ле для бе­та­на­ван­ня ўнут­ра­най ахоў­най аба­лон­кі бу­дын­ка рэ­ак­та­ра энер­га­бло­ка №1 вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца вы­са­ка­ма­рач­ны бе­тон са­праў­ды вы­шэй­шай тры­ва­лас­ці. Увесь гэ­ты бе­тон вы­раб­ля­ец­ца по­бач на ўлас­най вы­твор­чай ба­зе, раз­ме­шча­най на да­па­мож­най пля­цоў­цы стан­цыі. Гэ­ты за­вод да­зва­ляе атрым­лі­ваць да 180 ку­біч­ных мет­раў бе­то­ну за га­дзі­ну. Аса­біс­та мне та­кі аб'­ём бе­то­ну за га­дзі­ну на­ват уя­віць скла­да­на. А тут усе гэ­тыя буд­ма­тэ­ры­я­лы вы­ка­рыс­тоў­ва­юць, як той ка­заў, з ко­лаў. Каб вы ўя­ві­лі маш­та­бы пля­цоў­кі, пры­вя­ду толь­кі адзін факт. Тут ад­на­ча­со­ва пра­цуе ка­ля 40 буй­ных кра­наў.

Гра­фік вы­кон­ва­ец­ца «па га­дзін­ні­ку»

Анд­рэй Бар­кун ад­зна­чыў, што бу­даў­ніц­тва стан­цыі ў Аст­раў­цы ідзе вы­ключ­на па гра­фі­ку. У пры­ват­нас­ці, на бу­даў­ніц­тве над­зем­най част­кі бу­дын­ка рэ­ак­та­ра пер­ша­га энер­га­бло­ка пе­ра­адо­ле­на мя­жа плюс 9,4 мет­ра. Да кан­ца бя­гу­ча­га го­да пла­ну­ец­ца вый­сці на ад­зна­ку плюс 22 мет­ры, дзе­ля ча­го не­аб­ход­на зман­ці­ра­ваць не менш за 33 ты­ся­чы тон ар­ма­ту­ры і аб­клас­ці яе 183 ты­ся­ча­мі ку­біч­ных мет­раў бе­то­ну.

Што ты­чыц­ца зна­ка­вых апе­ра­цый на пля­цоў­цы, то ман­таж пры­ла­ды ла­ка­лі­за­цыі рас­пла­ву энер­га­бло­ка №2 на Бе­лА­ЭС бу­дзе па­ча­ты на­ле­та ў са­ка­ві­ку. На­мес­нік ген­ды­рэк­та­ра ўдак­лад­ніў, што ана­ла­гіч­ная пры­ла­да бло­ка №1 ужо ўста­ноў­ле­на ў шах­ту рэ­ак­та­ра, а цал­кам зман­ці­ра­ваць пер­шую паст­ку рас­пла­ву на атам­най стан­цыі раз­ліч­ва­юць у блі­жэй­шыя ме­ся­цы. Пры­ла­да ла­ка­лі­за­цыі рас­пла­ву ак­тыў­най зо­ны ўяў­ляе са­бой спе­цы­яль­ную сіс­тэ­му аба­ро­ны атам­най стан­цыі. Яе вы­ка­ры­стан­не да­зво­ліць на­ват у са­май эк­стран­най сі­ту­а­цыі не да­пус­ціць не­бяс­печ­най уцеч­кі ра­дые­ак­тыў­ных эле­мен­таў за ме­жы кор­пу­са пры­ла­ды ў на­ва­коль­нае ася­род­дзе.

У снеж­ні — яшчэ 300 бу­даў­ні­коў

Ме­на­ві­та на пра­ця­гу гэ­та­га ме­ся­ца на га­лоў­ных пля­цоў­ках Бе­лА­ЭС пла­ну­ец­ца па­вя­лі­чыць коль­касць бу­даў­ні­ча­га пер­са­на­лу да 3,5 ты­ся­чы ча­ла­век. Пры гэ­тым до­ля ўдзе­лу бе­ла­рус­кіх бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый скла­дзе больш за 85%, упэў­не­ны Анд­рэй Бар­кун. Лі­чыц­ца, што ў ліс­та­па­дзе на пля­цоў­цы атам­най стан­цыі ў нас пра­ца­ва­ла ка­ля 3,2 ты­ся­чы ра­бо­чых. Анд­рэй Бар­кун звяр­нуў ува­гу, што спец­апе­ра­цыі на рэ­ак­тар­нам ад­дзя­лен­ні вы­кон­вае ра­сій­ская кам­па­нія. У скла­дзе гру­пы «рэ­ак­тар­ных спе­цы­я­ліс­таў» (гэ­та ка­ля 540 ча­ла­век), пры­клад­на 150 ра­бот­ні­каў з'яў­ля­юц­ца мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі, ас­тат­нія — ра­сі­я­не і ўкра­ін­цы.

Што ты­чыц­ца бу­даў­ні­чых спе­цы­яль­нас­цяў, то ця­пер ся­рэд­ні за­ро­бак та­ко­га пер­са­на­лу Бе­лА­ЭС скла­дае ка­ля 8 млн руб­лёў. На­мес­нік ге­не­раль­на­га дырэктара ўдак­лад­ніў, што са­праў­ды ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты мо­гуць атрым­лі­ваць па 10-15 ці на­ват да 20 млн руб­лёў.

Для за­бес­пя­чэн­ня бу­даў­ні­коў жыл­лём рэа­лі­зу­ец­ца пра­гра­ма жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва. Сё­ле­та ўжо ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 5 да­моў агуль­най пло­шчай 17,7 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў, што да­зво­лі­ла за­бяс­пе­чыць кам­форт­ны­мі ўмо­ва­мі звыш 1,1 ты­ся­чы ча­ла­век. Да кан­ца го­да пла­ну­ец­ца здаць яшчэ 3 жы­лыя да­мы.

У Аст­раў­цы свя­до­ма ад­мо­ві­лі­ся ад ча­со­ва­га жыл­ля. Сён­ня на­ват бу­даў­ні­коў рас­ся­ля­юць у паў­на­вар­тас­ныя двух­па­ка­ё­выя і трох­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры па пяць-сем ча­ла­век. Ка­лі іх мі­сія скон­чыц­ца, ква­тэ­ры зой­муць сем'і спе­цы­я­ліс­таў па экс­плу­а­та­цыі АЭС.

Агуль­ны кошт АЭС мо­жа на­ват зні­зіц­ца

Па­між ура­да­мі Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі за­клю­ча­на па­гад­нен­не аб пра­да­стаў­лен­ні крэ­ды­ту на бу­даў­ніц­тва Бе­лА­ЭС. Кошт кант­рак­та па­куль не ўдак­лад­ня­ец­ца, бо ён мо­жа за­ле­жаць ад мност­ва фак­та­раў. На­мес­нік ген­ды­рэк­та­ра толь­кі ад­зна­чыў, што агуль­ная ца­на стан­цыі не пе­ра­вы­сіць 11 млрд до­ла­раў. Мяр­ку­ец­ца, удак­лад­ніў ён, што ра­сій­скі крэ­дыт у па­ме­ры ка­ля 10 млрд до­ла­раў па­крые 90% усіх ра­бот па ўзвя­дзен­ні Бе­ла­рус­кай АЭС. На стан­цыі вы­ка­на­на і пра­фі­нан­са­ва­на 12,5% ра­бот. Ця­пер у ся­рэд­нім за ме­сяц вы­кон­ва­ец­ца аб'­ём ра­бот на су­му ка­ля 60 млн до­ла­раў. Анд­рэй Бар­кун пры гэ­тым за­явіў, што дэ­валь­ва­цыя ра­сій­ска­га руб­ля не ада­б'ец­ца не­спры­яль­ным чы­нам на пра­ек­це. «Крэ­дыт­нае па­гад­нен­не пад­пі­са­на ў до­ла­рах, та­му курс ра­сій­ска­га руб­ля нас не асаб­лі­ва і хва­люе», — кан­ста­та­ваў ён.

Больш за тое, Анд­рэй Бар­кун удак­лад­ніў, што апла­та па кант­рак­це ажыц­цяў­ля­ец­ца ў ра­сій­скіх руб­лях, і нам гэ­та на­ват вы­гад­на. Маг­чы­ма, што ў су­вя­зі з гэ­тым агуль­ны кошт на­шай стан­цыі для бюд­жэ­ту кра­і­ны кры­ху па­мен­шыц­ца.

Стан­цыя ўсю ва­ду з Ві­ліі не «з'есць»

Элект­рыч­насць на стан­цыі бу­дуць вы­раб­ляць су­час­ныя па­ра­ге­не­ра­та­ры. Гэ­тую па­ру трэ­ба по­тым не­як аха­лодж­ваць. Дзе­ля гэ­та­га тут бу­ду­юц­ца дзве ве­лі­зар­ныя гра­дзір­ні, дзе пар і га­ра­чая ва­да бу­дуць су­стра­кац­ца з ха­лод­ным па­вет­рам. Пас­ля ча­го ва­да зноў тра­піць у сіс­тэ­му аха­лодж­ван­ня. Для дак­лад­най ра­бо­ты рэ­ак­та­раў у сіс­тэ­ме па­він­на заў­сё­ды пры­сут­ні­чаць не менш за 8 ты­сяч ку­біч­ных мет­раў ва­ды. Гэ­ты аб'­ём ва­ды бу­дзе брац­ца з ра­кі Ві­лія. Ада­бран­не ва­ды з ра­кі бу­дзе па­ста­ян­ным, бо не­аб­ход­на пад­трым­лі­ваць па­ста­ян­ны ўзро­вень ціс­ку ў сіс­тэ­ме. Нам рас­тлу­ма­чы­лі, што га­лоў­ныя стра­ты ва­ды ў сіс­тэ­ме бу­дуць на­зі­рац­ца ме­на­ві­та ў гра­дзір­ні за кошт вы­па­рэ­ння ва­ды. Вось тут і ўзні­ка­юць эка­ла­гіч­ныя пы­тан­ні. Ці не вель­мі вя­лі­кія апе­ты­ты на ва­ду ў на­шай стан­цыі для мяс­цо­вай ра­кі?

Ін­сты­тут вод­ных рэ­сур­саў Бе­ла­ру­сі на гэ­ты конт зрабіў свой дак­лад­ны ана­ліз. На­ву­коў­ца­мі бы­ло вы­свет­ле­на, што вод­на­сці Ві­ліі хо­піць для бес­праб­лем­на­га функ­цы­я­на­ван­ня вась­мі па­доб­ных атам­ных энер­га­бло­каў. А ў нас іх бу­дзе дзей­ні­чаць толь­кі два. Ме­на­ві­та для «зя­лё­ных» асоб­на ха­чу па­тлу­ма­чыць, што ўзя­тая з Ві­ліі ва­да ро­біць па­ста­ян­ны кру­га­ва­рот па сіс­тэ­ме, а на­зад у ра­ку не трап­ляе. Вы­клю­чэн­ні скла­да­юць толь­кі не­каль­кі ра­зоў на год, ка­лі сіс­тэ­ма па­этап­на пра­вя­ра­ец­ца. Ме­на­ві­та та­ды не­вя­лі­кая част­ка ва­ды бу­дзе скід­вац­ца ў Ві­лію. Ад­нак і гэ­тая ва­да ні­я­кім чы­нам у сіс­тэ­ме з ра­ды­я­цы­яй не су­ты­ка­ец­ца. Уз­ні­ка­лі пы­тан­ні, што та­кія аб'­ёмы ва­ды мо­гуць трап­ляць у ра­ку ў га­ра­чым ста­не. Спа­дар Бар­кун за­пэў­ніў нас, што ме­на­ві­та для вы­клю­чэн­ня цеп­ла­во­га ўздзе­ян­ня на пры­ро­ду і бу­дуць да­дат­ко­ва па­бу­да­ва­ны на скі­дзе пыр­скаль­ныя ба­сей­ны. Та­му ні­я­ка­га цеп­ла­во­га ці хі­міч­на­га ўздзе­ян­ня атам­ная стан­цыя на ра­ку ра­біць не бу­дзе, лі­чыць на­мес­нік ген­ды­рэк­та­ра Бе­лА­ЭС.

Су­час­ны ту­рыс­тыч­ны аб'­ект

Бу­даў­ніц­тва атам­най стан­цыі вы­клі­кае вя­лі­кую ці­ка­васць гра­мад­скас­ці. Толь­кі сё­ле­та за 11 ме­ся­цаў у якас­ці ту­рыс­таў на бу­даў­ні­чай пля­цоў­цы Бе­лА­ЭС па­бы­ва­ла ка­ля 1250 ча­ла­век. Эк­скур­сіі ар­га­ні­зу­юц­ца аба­вяз­ко­ва па па­пя­рэд­няй за­яве. Да­во­лі ак­тыў­на на­вед­ва­лі пля­цоў­ку атам­най стан­цыі сту­дэн­ты, школь­ні­кі, на­стаў­ні­кі і прад­стаў­ні­кі гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый. Бе­ла­рус­кая АЭС прак­ты­куе пра­вя­дзен­не эк­скур­сій і тэх­ніч­ных ту­раў на бу­даў­ні­чую пля­цоў­ку ў Аст­раў­цы ў ад­па­вед­нас­ці з па­лі­ты­кай су­пра­цоў­ніц­тва і ін­фар­ма­цый­най ад­кры­тас­ці. Ар­га­ні­за­цыю эк­скур­сій на аб'­ек­ты Бе­лА­ЭС пад­час на­вед­ван­ня гіс­та­рыч­ных мес­цаў Аст­ра­вец­ка­га ра­ё­на пра­па­нуе ад­на з ту­рыс­тыч­ных кам­па­ній Мін­ска. За­ўва­жу, што гро­шы за ар­га­ні­за­цыю та­кіх эк­скур­сій спе­цы­я­ліс­ты бу­ду­чай АЭС з на­вед­валь­ні­каў не бя­руць.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Мінск — Аст­ра­вец — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.