Вы тут

Выбранае пра «Вялікую Еўрапейскую»


У Мін­ску прэ­зен­та­ва­лі пе­ра­кла­ды тво­раў Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га на рус­кую мо­ву.

Кні­га пад наз­вай «Род­ные корни», якую вы­пус­ці­ла РВУ «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», уяў­ляе са­бой збор­нік вы­бра­на­га з роз­ных пе­ры­я­даў твор­час­ці пісь­мен­ні­ка. Да­рэ­чы, сё­ле­та ў вы­да­вец­тве «Бе­ла­рус­кая на­ву­ка» бы­ла вы­да­дзе­на кні­га «На ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­не» на мо­ве ары­гі­на­ла. Апо­весць над­звы­чай ак­ту­аль­на сёння, ка­лі мі­ну­ла сто га­доў з па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны. Ме­на­ві­та з гэ­тай пры­чы­ны ў збор­ні­ку «Род­ные корни» ак­цэнт зроб­ле­ны на тво­рах ва­ен­най тэ­ма­ты­кі.

Пля­мен­нік пісь­мен­ні­ка, ака­дэ­мік НАН РБ і за­слу­жа­ны член Ра­сій­скай ака­дэ­міі на­вук Ра­дзім Га­рэц­кі ўзна­чаль­вае фонд бра­тоў Га­рэц­кіх. Ён рас­па­вёў пра гіс­то­рыю ства­рэн­ня «На ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­не» — зна­ка­вай да­ку­мен­таль­на-мас­тац­кай апо­вес­ці аб па­дзе­ях вай­ны, удзель­ні­кам якой быў яго дзядзь­ка.

— На пра­ця­гу Пер­шай су­свет­най, ці, як ра­ней яе на­зы­ва­лі Вя­лі­кай Еў­ра­пей­скай, Мак­сім Га­рэц­кі ра­біў за­піс­кі, якія пас­ля пе­ра­апра­ца­ваў у асоб­ны твор «На ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­не». Ён дру­ка­ваў­ся ўрыў­ка­мі. Поў­нае вы­дан­не кні­гі вый­шла толь­кі ў 1926 го­дзе — та­ды яна ме­ла наз­ву «За­піс­кі». Твор быў су­стрэ­ты пры­хіль­на і ацэ­не­ны кры­ты­ка­мі вель­мі вы­со­ка. Праз два га­ды пісь­мен­нік рых­та­ваў збор­нік вы­бра­на­га, ку­ды мер­ка­ваў уклю­чыць і «На ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­не». Але том з гэ­тым тво­рам не вый­шаў, а да­лей па­ча­лі­ся рэ­прэ­сіі, пад якія тра­піў і Мак­сім Га­рэц­кі.

Па сло­вах Ра­дзі­ма Га­рэц­ка­га, пісь­мен­нік пра­ца­ваў над апо­вес­цю вель­мі доў­га. Пас­ля вай­ны ён не­ка­то­ры час уво­гу­ле не мог пі­саць — на­столь­кі моц­на яго ўзру­шы­ла пе­ра­жы­тае. Пра­ца над апо­вес­цю «На ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­не» пра­цяг­ва­ла­ся з 1914 па 1928 год.

Пас­ля рэ­абі­лі­та­цыі пісь­мен­ні­ка яго тво­ры вы­хо­дзі­лі ў пе­ра­кла­дзе на рус­кую мо­ву трой­чы. Лі­та­ра­ту­раз­наў­ца Мі­хась Кень­ка, які на­па­чат­ку быў рэ­дак­та­рам вы­дан­ня «Род­ные корни», ад­зна­чыў, што ў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры не так мно­га тво­раў пра Пер­шую су­свет­ную вай­ну.

У вы­ні­ку атры­маў­ся збор­нік «Вы­бра­нае» з тво­раў Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га на рус­кай мо­ве. У кні­зе ёсць апа­вя­дан­ні, якія ра­ней не дру­ка­ва­лі­ся, — «Фан­та­зія», «Апост­ал»,
«Не­за­да­ча». Да­рэ­чы, пе­ра­клад зра­бі­ла вя­до­мая лі­та­ра­ту­раз­наў­ца і пе­ра­клад­чы­ца Іда­лія Ка­на­нец. Яе пра­цу ў свой час вы­со­ка аца­ні­ла дач­ка пісь­мен­ні­ка Га­лі­на Га­рэц­кая. На прэ­зен­та­цыі быў за­чы­та­ны ліст Іда­ліі Ка­на­нец, у якім яна рас­па­вя­ла на­ступ­нае: «Пе­ра­клад апо­вес­ці «На ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най вай­не» быў за­вер­ша­ны яшчэ ў 1988 го­дзе. А праз год я атры­ма­ла за­каз ад вы­да­вец­тва «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра» на пе­ра­кла­ды ін­шых тво­раў пісь­мен­ні­ка. З ад­аб­рэ­ння Га­лі­ны Мак­сі­маў­ны я на­зва­ла кні­гу «Род­ные корни».

Ад­нак атры­ма­ла­ся так, што пе­ра­кла­ды, зроб­ле­ныя Іда­лі­яй Ка­на­нец, пра­ля­жа­лі ў ста­ле больш за два дзе­ся­ці­год­дзі. Вы­даць кні­гу ха­це­лі да юбі­лею пісь­мен­ні­ка, але ажыц­ця­віць тое ста­ла маг­чы­ма толь­кі за­раз, да ста­год­дзя па­чат­ку Пер­шай су­свет­най.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.