Вы тут

Ліст, які даляціць тэлеграмай...


Я, мож­на ска­заць, ча­ла­век ста­рой фар­ма­цыі: ка­рыс­та­ю­ся ма­біль­най су­вяз­зю, але ўсё ж, ка­лі не­ка­га з бліз­кіх трэ­ба пад­тры­маць у го­ры аль­бо па­він­ша­ваць са свя­там, іду на пош­ту, куп­ляю кан­вер­ты, паш­тоў­кі, ад­праў­ляю ліс­ты аль­бо тэ­ле­гра­мы на ад­па­вед­ных блан­ках. Вось і ня­даў­на ха­це­ла па­він­ша­ваць з юбі­ле­ем сваю сяб­роў­ку. Ад­нак мне ска­за­лі, што для гэ­та­га трэ­ба аль­бо ад­праў­ляць ней­кі зу­сім не­зра­зу­ме­лы ліст, аль­бо тэ­ле­фа­на­ваць у Ба­ры­саў... Дру­гое, як мне па­да­ло­ся, бу­дзе пра­сцей, але...

Не ад­ра­зу, на жаль, па­шчас­ці­ла да­зва­ніц­ца. Час пай­шоў і на тое, каб пе­ра­даць свой тэкст (апе­ра­тар пры­зна­ла­ся, што не ве­дае бе­ла­рус­кай мо­вы)... А пас­ля гэ­та­га ў мя­не з'я­ві­ла­ся пы­тан­не: ку­ды знік­лі пры­выч­ныя тэ­ле­гра­мы, ня­ўжо яны ста­лі не­па­трэб­ны­мі?

Н. Мац­ве­е­ва,

Бя­рэ­зін­скі ра­ён

— Най­перш ха­це­ла­ся б па­тлу­ма­чыць на­шым ша­ноў­ным клі­ен­там (у тым лі­ку і «ста­рой фар­ма­цыі»), што тэ­ле­гра­мы ні­ку­ды не знік­лі. Яны па-ра­ней­ша­му пры­ма­юц­ца ва ўсіх ад­дзя­лен­нях паш­то­вай су­вя­зі, у тым лі­ку і на­ша­га Мінс-к­ага фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та». Праў­да, на­зы­ва­юц­ца тро­хі інакш — netліст, — па­тлу­ма­чы­ла на­мес­нік ды­рэк­та­ра фі­лі­яла Але­на Ішчук. — netліст — гэ­та тое ж па­ве­дам­лен­не на па­пя­ро­вым нось­бі­це або ў элект­рон­най фор­ме, якое за­тым апра­цоў­ва­ец­ца з вы­ка­ры­стан­нем элект­рон­ных срод­каў су­вя­зі, транс­фар­му­ец­ца ў ад­праў­лен­не пісь­мо­вай ка­рэс­пан­дэн­цыі і ўру­ча­ец­ца атры­маль­ні­ку.

Апе­ра­та­ры паш­то­вай су­вя­зі, да якіх звяр­та­юц­ца клі­ен­ты, вя­до­ма ж, мо­гуць пра­кан­суль­та­ваць ах­вот­ных ад­пра­віць тэ­ле­гра­мы-netлісты па ўсіх пы­тан­нях, да­па­маг­чы пра­віль­на ад­ра­са­ваць — у лю­быя на­се­ле­ныя пунк­ты на­шай кра­і­ны. У пры­ват­нас­ці, ад­праў­лен­не netліста ка­тэ­го­рыі «1 кла­са» ажыц­цяў­ля­ец­ца на пра­ця­гу 30 хві­лін, ка­тэ­го­рыі «звы­чай­нае» — на пра­ця­гу 1 га­дзі­ны.

З мас­тац­кі­мі паш­тоў­ка­мі праб­лем так­са­ма ўзні­каць не па­він­на: тэ­ма­ты­ка іх до­сыць шы­ро­кая, вы­бар — па жа­дан­ні ад­праў­шчы­ка, па змес­це ад­праў­лен­ня...

За 10 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да ра­бот­ні­кі ад­дзя­лен­няў паш­то­вай су­вя­зі на­шай воб­лас­ці пры­ня­лі амаль 3 ты­ся­чы netлістоў.

Ра­зам з імі, netлістамі, пры­ма­юц­ца і тэ­ле­гра­мы — у асноў­ным за ме­жы на­шай рэс­пуб­лі­кі. Пе­ра­да­ча іх — пас­ля ад­па­вед­най апла­ты — ажыц­цяў­ля­ец­ца з тэ­ле­фо­наў ад­дзя­лен­няў су­вя­зі. Ка­лі клі­ент пе­рад­ае тэ­ле­гра­му з ін­ша­га ну­ма­ра тэ­ле­фо­на, пла­та ўклю­ча­ец­ца ў тэ­ле­фон­ны ра­ху­нак.

Тэ­ле­гра­мы, пры­ня­тыя ад фі­зіч­ных і юры­дыч­ных асоб у ад­дзя­лен­нях паш­то­вай су­вя­зі Мін­скай воб­лас­ці з 10 чэр­ве­ня гэ­та­га го­да са­праў­ды пе­ра­да­юц­ца праз аб­лас­ную служ­бу 166 «Пры­ём па­ве­дам­лен­няў па тэ­ле­фо­не» РУП «Бел­тэ­ле­кам», якая зна­хо­дзіц­ца ў Ба­ры­са­ве.

Так што вы­бар са­праў­ды за клі­ен­та­мі.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.