Вы тут

Толькі пошта. І нічога лішняга


Ад­пра­віць ці атры­маць па­сыл­ку ця­пер мож­на хут­чэй

Пры­кме­та ча­су: гро­шы на ве­цер мо­жа кі­даць толь­кі той, хто гра­бе іх ла­па­тай. Усе ас­тат­нія ста­ра­юц­ца з ро­зу­мам тра­ціць. На­пэў­на, та­му ў на­шай кра­і­не ўжо дзей­ні­чае больш за 10 ты­сяч ін­тэр­нэт-крам, з які­мі су­пра­цоў­ні­чае РУП «Бел­пош­та». А ў вы­ні­ку... Мая пры­яцель­ка, на­прык­лад, ужо не пер­шы год на ін­тэр­нэт-сай­тах і ў ка­та­ло­гах (у тым лі­ку ай­чын­ных вы­твор­цаў) зна­хо­дзіць неш­та ад­мет­нае для сва­ёй сям'і, для сяб­роў, по­тым, не вы­хо­дзя­чы з до­му, за­маў­ляе і ча­кае па­сы­лак.

[caption id="attachment_62798" align="alignnone" width="600"]Пра­мень ска­не­ра бес­па­мыл­ко­ва зна­хо­дзіць штрых-код на блан­ках паш­то­вых па­ве­дам­лен­няў. Пра­мень ска­не­ра бес­па­мыл­ко­ва зна­хо­дзіць штрых-код на блан­ках паш­то­вых па­ве­дам­лен­няў.[/caption]

Ка­лі яны пры­хо­дзяць, вя­до­ма ж, не цер­піц­ца хут­чэй за­бег­чы ў ад­дзя­лен­не паш­то­вай су­вя­зі, атры­маць, рас­па­ка­ваць, агле­дзець аб­ноў­кі.

Знай­сці па­кет да­па­мо­жа ска­нер

Зрэш­ты, мно­гім, ска­жам так, «дыс­тан­цый­ным» па­куп­ні­кам, выпрабоўваць сваю ці­каў­насць та­кім чы­нам ужо не да­во­дзіц­ца: атрым­лі­ваць і ад­праў­ляць па­сыл­кі ця­пер мож­на хут­чэй дзя­ку­ю­чы спе­цы­яль­ным пунк­там, якія па­сту­по­ва з'яў­ля­юц­ца як у на­шай ста­лі­цы, так і ў ін­шых аб­лас­ных га­ра­дах.

Гэ­тыя ўста­но­вы вы­гля­да­юць як звы­чай­ныя ад­дзя­лен­ні паш­то­вай су­вя­зі. Ды, па сут­нас­ці, гэ­та тая са­мая пош­та ў кла­січ­ным ра­зу­мен­ні.

У пры­ват­нас­ці, у не­вя­лі­кае па­мяш­кан­не на ста­ліч­най ву­лі­цы Ру­сі­я­на­ва, 36, ку­ды за­ві­та­лі жур­на­ліс­ты «Звяз­ды», сця­ка­юц­ца па­сыл­кі і ка­рэс­пан­дэн­цыя для жы­ха­роў уся­го мік­ра­ра­ё­на Уруч­ча.

[caption id="attachment_62799" align="alignnone" width="600"]Вы­да­чай паш­то­вых ад­праў­лен­няў за­ня­та апе­ра­тар Вік­то­рыя Чар­нак. Вы­да­чай паш­то­вых ад­праў­лен­няў за­ня­та апе­ра­тар Вік­то­рыя Чар­нак.[/caption]

Уз­доўж сцен — стэ­ла­жы, на іх — па­ке­ты роз­ных па­ме­раў і ко­ле­раў. Пра­цу­юць тры ка­сы: дзве — для вы­да­чы ад­праў­лен­няў і ад­на — для пры­ёму. Што­хві­лін­на пі­кае ска­нер: ра­бо­чыя мес­цы спе­цы­я­ліс­таў аб­ста­ля­ва­ны са­мы­мі су­час­ны­мі тэх­ніч­ны­мі і пра­грам­ны­мі срод­ка­мі. А та­му аб­слу­гоў­ван­не клі­ен­таў ідзе спа­кой­на і вель­мі хут­ка: са­мая вя­лі­кая чар­га, якую мы ўба­чы­лі, са­бра­ла шэсць ча­ла­век і знік­ла на пра­ця­гу дзе­ся­ці хві­лін. Гэ­та, ма­быць, са­мае пры­ем­нае: для та­го, каб атры­маць па­сыл­ку, ця­пер не трэ­ба ста­яць у чар­зе з ах­вот­ных апла­ціць ка­му­наль­ныя па­слу­гі, ма­біль­ную су­вязь, аў­та­ма­біль­ную стра­хоў­ку ці ама­та­раў прос­та па­пра­сіць у апе­ра­та­ра: «Па­ка­жы­це ву-у-унь тую паш­то­вач­ку... І яшчэ тую. І вось гэ­тую. А што ў вас ёсць яшчэ?..»

Як рас­ка­за­ла на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па ка­мер­цый­ных пы­тан­нях РУП «Бел­пош­та» Тац­ця­на ГВОЗ­ДЗЕ­ВА, у Мін­ску ад­кры­ты ўжо тры спе­цы­я­лі­за­ва­ныя пунк­ты па пры­ёме і вы­да­чы паш­то­вых ад­праў­лен­няў, дзе лю­бую ка­рэс­пан­дэн­цыю — хут­кая пош­та EMS, ліс­ты, па­сыл­кі, гра­шо­выя пе­ра­во­ды — мож­на атры­маць ці ад­пра­віць за лі­ча­ныя хві­лі­ны. Для зруч­нас­ці клі­ен­таў пунк­ты пра­цу­юць у буд­ныя дні з 8.00 да 22.00, а ў вы­хад­ныя — з 9.00 да 20.00.

Асаб­лі­ва ад­чу­валь­ная пра­ца та­кіх вось пунк­таў у пе­ры­яд апла­ты ка­му­наль­ных па­слуг, атры­ман­ня пен­сій ды і прос­та ў вя­чэр­ні час, ка­лі ў боль­шас­ці пра­цу­ю­чых з'яў­ля­ец­ца маг­чы­масць зай­сці на пош­ту.

[caption id="attachment_62801" align="alignnone" width="600"]Апе­ра­та­ру Але Юр­та­е­вай на по­шук па­сыл­кі па­трэб­на ад­на хві­лі­на. Апе­ра­та­ру Але Юр­та­е­вай на по­шук па­сыл­кі па­трэб­на ад­на хві­лі­на.[/caption]

— У тых ад­дзя­лен­нях су­вя­зі, ад­куль мы, так бы мо­віць, за­бра­лі ад­ну з па­слуг (па пры­ёме і вы­да­чы паш­то­вых ад­праў­лен­няў) зні­жа­ец­ца на­груз­ка на апе­ра­та­раў, аб­слу­гоў­ван­не клі­ен­таў па ін­шых апе­ра­цы­ях ідзе хут­чэй... У той жа час і тут ні­я­кіх чэр­гаў ня­ма, — рас­па­вя­дае на­мес­нік на­чаль­ні­ка вы­твор­час­ці «Мін­ская пош­та» па экс­плу­а­та­цыі Але­на ПРА­КА­ПЕ­НЯ.

Як атры­маць сваю па­сыл­ку ў спе­цы­яль­на вы­лу­ча­ным пунк­це? Гэ­так­са­ма, як і на звы­чай­най по­шце. Спа­чат­ку, да­ча­каў­шы­ся па­ве­дам­лен­ня аб тым, што па­сыл­ка ці бан­дэ­роль прый­шла, трэ­ба звяр­нуць ува­гу на ад­рас пунк­та, дзе мож­на іх атры­маць. По­тым, звяр­нуў­шы­ся па сваё ад­праў­лен­не, пе­ра­даць апе­ра­та­ру за­поў­не­ны кві­ток і ўлас­ны паш­парт. Пры да­па­мо­зе спе­цы­яль­на­га ска­не­ра апе­ра­тар вы­зна­чае, на якім стэ­ла­жы і ў якім мес­цы ля­жыць па­трэб­нае, за­бі­рае яго, пры не­аб­ход­нас­ці пры­мае апла­ту за па­кет і вы­дае клі­ен­ту.

— Па­куль што ў Мін­ску пунк­ты па пры­ёме і вы­да­чы паш­то­вых ад­праў­лен­няў пра­цу­юць на ву­лі­цах Адзін­цо­ва, Куй­бы­ша­ва і Ру­сі­я­на­ва. Але мы раз­ліч­ва­ем ад­крыць іх у кож­ным ад­мі­ніст­ра­цый­ным ра­ё­не, — дзе­ліц­ца пла­на­мі Але­на Пра­ка­пе­ня. — А ўжо кан­крэт­ная коль­касць іх бу­дзе за­ле­жаць ад аб'­ёмаў. Ка­лі, на­прык­лад, у Цэнт­раль­ным ра­ё­не да­стат­ко­ва ад­на­го та­ко­га пунк­та, то ў Фрун­зен­скім, які ак­тыў­на раз­рас­та­ец­ца, іх трэ­ба ад­кры­ваць не­каль­кі.

Якасць за­ста­ец­ца

У вы­шэй­зга­да­ным пунк­це па ву­лі­цы Ру­сі­я­на­ва лю­дзей, якія ха­це­лі б атры­маць ці ад­пра­віць ка­рэс­пан­дэн­цыю, мы за­спе­лі ня­шмат. Маг­чы­ма, та­му, што яны за­хо­дзі­лі і амаль ад­ра­зу ж сы­хо­дзі­лі, тра­ця­чы на атры­ман­не па­слу­гі ад­ну-дзве хві­лі­ны — не больш. У пры­ват­нас­ці, у муж­чы­ны ся­рэд­ніх га­доў мы па­ці­ка­ві­лі­ся, ці да­спа­до­бы яму зме­ны ў аб­слу­гоў­ван­ні.

— Мне трэ­ба бы­ло ад­пра­віць не­каль­кі ліс­тоў. Я зра­біў гэ­та вель­мі хут­ка, без ні­я­кай чар­гі, — пры­знаў­ся ён.

Па па­сыл­ку за­ві­та­ла ў пункт і На­тал­ля — ма­ла­дая ма­ту­ля з сы­нам.

— Я пры­хо­джу сю­ды ўжо трэ­ці раз. Атрым­лі­ваю, у асноў­ным, цац­кі, ней­кія рэ­чы для дзі­ця­ці, ну і для ся­бе што-не­будзь... Ра­да, што гэ­ты пункт ад­крыў­ся, бо аб­слу­гоў­ва­юць вель­мі вет­лі­ва, хут­ка...

Ка­жуць, у вя­чэр­ні час, ка­лі на­плыў клі­ен­таў уз­рас­тае, сі­ту­а­цыя кры­ху мя­ня­ец­ца. Але ж, па сло­вах Але­ны Пра­ка­пе­ні, ні­я­кіх вя­лі­кіх чэр­гаў не ўзні­кае і та­ды: апе­ра­та­ры без цяж­кас­цяў вы­кон­ва­юць сваю пра­цу.

Як пры­зна­юц­ца спе­цы­я­ліс­ты, па­вы­шэн­не якас­ці аб­слу­гоў­ван­ня клі­ен­таў, ства­рэн­не кам­форт­ных умоў пры атры­ман­ні паш­то­вых ад­праў­лен­няў ста­ла мэ­тай ад­крыц­ця па­доб­ных пунк­таў. Тут, на ву­лі­цы Ру­сі­я­на­ва, што­дзён­на вы­да­юць па не­каль­кі со­цень па­ке­таў. Аб'­ём зы­ход­най ка­рэс­пан­дэн­цыі па­куль што на­мно­га мен­шы, ад­нак коль­касць апе­ра­цый — як па вы­да­чы, так і па ад­праў­цы — рас­це лі­та­раль­на не па днях...

Па­доб­ныя ўста­но­вы пра­цу­юць не толь­кі ў нас, але і ў ін­шых кра­і­нах. Ра­зам з тым, на на­шых пунк­тах па­сыл­кі і лю­бую ін­шую ка­рэс­пан­дэн­цыю мож­на не толь­кі атры­маць, але і ад­пра­віць. Што, па­га­дзі­це­ся, асаб­лі­ва ак­ту­аль­на ця­пер, на­пя­рэ­дад­ні ка­ляд­ных і на­ва­год­ніх свят.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.