Вы тут

Балтыйскі інтарэс


Уза­е­ма­дзе­ян­не нашай краіны і Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці вы­зна­ча­ец­ца вы­со­кай ін­тэн­сіў­нас­цю на ўсіх уз­роў­нях і ва ўсіх сфе­рах

На гэ­та звяр­нуў ува­гу Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лукашэнка на су­стрэ­чы з гу­бер­на­та­рам Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці Мі­ка­ла­ем Цу­ка­на­вым, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, па­чы­на­ю­чы з 2010 го­да двух­ба­ко­вы та­ва­ра­зва­рот ста­біль­на рас­це, да­сяг­нуў­шы амаль $300 млн у 2013 го­дзе. «Але бы­лі ча­сы, ка­лі мы да­ся­га­лі та­ва­ра­зва­ро­ту $0,5 млрд. Я ду­маю, мы ма­ем пра­ва па­ста­віць пе­рад са­бой за­да­чу вый­сці на той вы­со­кі ўзро­вень, які ў нас ужо быў: зна­чыць, мы ўме­ем пра­ца­ваць на гэ­ту ліч­бу і гэ­ты ўзро­вень та­ва­ра­зва­ро­ту. На мой по­гляд, не­аб­ход­на зра­біць усё маг­чы­мае для гэ­та­га», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«У не­ка­то­рых на­шых во­ра­гаў, у тым лі­ку ў Ра­сіі (і ў Бе­ла­ру­сі іх ха­пае), ідуць раз­мо­вы аб тым, што Лу­ка­шэн­ка хо­ча ледзь не Ка­лі­нінг­рад­скую воб­ласць да­лу­чыць да Бе­ла­ру­сі. Па­вер­це, у мя­не та­кіх пла­наў ня­ма. Але скла­ла­ся доб­рая прак­ты­ка яшчэ ў ча­сы Са­вец­ка­га Са­ю­за, Бе­ла­русь заў­сё­ды пад­стаў­ля­ла пля­чо Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці, мы ні­ко­лі яе чу­жой не лі­чы­лі. А ў якім скла­дзе, у якой дзяр­жа­ве бу­дзе Ка­лі­нінг­рад­ская воб­ласць пры та­кіх па­ды­хо­дах, на­пэў­на, не так важ­на», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Мы не су­праць па­шы­раць сваю пры­сут­насць у вас у сфе­ры бу­даў­ніц­тва, асаб­лі­ва на­пя­рэ­дад­ні 2018 го­да, ка­лі ўся Ка­лі­нінг­рад­ская воб­ласць бу­дзе рых­та­вац­ца да чэм­пі­я­на­ту све­ту па фут­бо­ле. Гэ­та доб­рае ме­ра­пры­ем­ства, якое лю­бо­му рэ­гі­ё­ну заў­сё­ды дае штур­шок да раз­віц­ця», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь га­то­ва, ка­лі бу­дзе не­аб­ход­на, па­дзя­ліц­ца во­пы­там і да­па­маг­чы.

Бе­ла­русь так­са­ма га­то­ва па­дзя­ліц­ца з Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­цю во­пы­там у ме­лі­я­ра­цыі. «Вы мо­жа­це вы­ка­рыс­таць гэ­ты во­пыт, ка­лі вам трэ­ба. Мы мо­жам да­па­маг­чы не толь­кі тэх­ні­кай, але і пе­ра­даць на прак­ты­цы во­пыт у ме­лі­я­ра­цыі зя­мель, та­му што без ме­лі­я­ра­цыі ў Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці ні­я­кай сель­скай гас­па­дар­кі быць не мо­жа. Ка­лі бу­дзе пра­ве­дзе­на пра­віль­на ме­лі­я­ра­цыя, вы не толь­кі ся­бе за­бяс­пе­чы­це пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня, але і змо­жа­це пра­да­ваць іх у лю­бым рэ­гі­ё­не, перш за ўсё — у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

Пры гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ка­лі ў Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці бу­дзе не­аб­ход­насць, то Бе­ла­русь га­то­ва па­стаў­ляць хар­чо­выя та­ва­ры ў па­трэб­ных аб'­ёмах.

«Мы так­са­ма га­то­вы раз­ві­ваць з ва­мі вы­твор­чую ка­а­пе­ра­цыю ў сфе­ры пра­мыс­ло­вас­ці. Трэ­ба прос­та ру­хац­ца на­пе­рад, не спа­сы­ла­ю­чы­ся ні на якія скла­да­нас­ці, цяж­кас­ці і праб­ле­мы. Ні­я­кіх санк­цый фак­тыч­на ня­ма, трэ­ба прос­та ў гэ­тай сі­ту­а­цыі на­ву­чыц­ца жыць і пра­ца­ваць», — лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

На су­стрэ­чы аб­мер­ка­ва­на рэа­лі­за­цыя як іс­ну­ю­чых пра­ек­таў, так і перс­пек­тыў­ных. Гу­бер­на­тар за­пра­сіў бе­ла­рус­кія кам­па­ніі больш ак­тыў­на пры­маць удзел у тэн­да­рах, якія пра­вод­зяц­ца ў Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці.

Мі­ка­лай Цу­ка­наў ад­зна­чыў, што воб­ласць раз­ліч­вае на да­па­мо­гу Бе­ла­ру­сі па та­кіх на­прам­ках, як ме­лі­я­ра­цыя, уза­е­ма­дзе­ян­не ў вы­твор­чай ка­а­пе­ра­цыі, у сфе­ры бу­даў­ніц­тва. Ён так­са­ма пра­па­на­ваў зра­біць больш доў­га­тэр­мі­но­вы­мі кант­рак­ты на па­стаў­ку бе­ла­рус­кіх пра­дук­таў хар­ча­ван­ня.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.