Вы тут

Перавага нацыянальнага


Тэ­ат­раль­ны «Бу­сел» па­сец­ца на сцэ­ніч­ных па­лет­ках з ай­чын­най гле­бай

«Ня­ма та­го, што раньш бы­ло»: На­цы­я­наль­ная тэ­ат­раль­ная прэ­мія сё­ле­та змя­ні­ла фар­мат. Але як ад гэ­та­га зме­ніц­ца наш тэ­атр? Вось пы­тан­не, якое за­да­ва­лі са­бе за­ця­тыя тэ­ат­раль­ныя гле­да­чы, што со­чаць за но­вы­мі па­ста­ноў­ка­мі і хо­чуць ра­зу­мець, дзе той уз­ро­вень, ка­лі са­праў­ды мож­на ска­заць «гэ­та леп­шы спек­такль». Ця­пер не вы­зна­ча­юць бяс­спрэч­на леп­шую па­ста­ноў­ку Бе­ла­ру­сі, як у па­пя­рэд­нія га­ды. За­тое, прэ­мій шмат — роў­нень­ка па на­мі­на­цы­ях.

2-31

Але ві­да­воч­ная ад­на ці­ка­вая ры­са: ба­дай ва ўсіх на­мі­на­цы­ях «леп­шы­мі спек­так­ля­мі» на­зва­ны тыя, што ўзя­лі за асно­ву тво­ры ай­чын­ных аў­та­раў. Пры­чым, ка­лі ра­ней та­кія бы­лі ў дра­ма­тыч­ным тэ­ат­ры, то ця­пер і ў му­зыч­ным, і на­ват у ба­ле­це яны ад­зна­ча­ны. Не важ­на, што, мо­жа быць, аль­тэр­на­ты­вы не бы­ло. За­тое ёсць прэ­мія.

Вось, на­прык­лад, ба­лет Вя­ча­сла­ва Куз­ня­цо­ва ў па­ста­ноў­цы Юрыя Тра­я­на «Князь Ві­таўт», прад­стаў­ле­ны На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­ат­рам. Бе­ла­рус­кая гіс­та­рыч­ная ас­но­ва, бе­ла­рус­кая му­зы­ка, па­ста­ноў­шчы­кі, тру­па. І На­цы­я­наль­ная тэ­ат­раль­ная прэ­мія — «за леп­шы ба­лет­ны спек­такль». Мож­на бы­ло б ска­заць, што спра­чац­ца за прэ­мію ў гэ­тай на­мі­на­цыі не бы­ло з кім. Але тут жа ад­каз скеп­ты­кам ад жу­ры: гэ­та яшчэ і «Леп­шая су­час­ная бе­ла­рус­кая па­ста­ноў­ка». Хто хо­ча зра­зу­мець, ча­му, ня­хай па­спра­буе вы­вес­ці сваю фор­му­лу леп­ша­га су­час­на­га ай­чын­на­га спек­так­ля, азна­ё­міў­шы­ся з ты­мі па­ста­ноў­ка­мі, у якіх ад­бо­рач­ная ка­мі­сія ўба­чы­ла па­тэн­цый­ных прэ­тэн­дэн­таў на прэ­мію. Ва­ры­ян­ты ёсць — у кож­на­га мо­жа быць свой. Але вы­бі­раць на­са­мрэч ёсць з ча­го. Уся­го сё­ле­та ў рам­ках На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі быў прад­стаў­ле­ны 21 спек­такль.

Але ця­пер мы бу­дзем гля­дзець як «Леп­шы му­зыч­ны спек­такль» «Соф'ю Галь­шан­скую» Ула­дзі­мі­ра Кан­дру­се­ві­ча (у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­ат­ры). Зноў-та­кі дзяр­жа­ве па­трэ­бен быў мю­зікл па ду­ху наш, род­ны — і ён ёсць. І на яго звер­ну­та ўва­га: сам факт яго іс­на­ван­ня — гэ­та вя­лі­кі пра­рыў для бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра.

Лю­дзі, якія лю­бяць тэ­атр, на­самрэч вель­мі ча­ка­юць гэ­тых пра­ры­ваў — у пла­не якас­ці. Ці не дзе­ля гэ­та­га ка­лісь­ці і за­сна­ва­лі На­цы­я­наль­ную тэ­ат­раль­ную прэ­мію? Жу­ры бы­ло вель­мі шы­ро­кім, што та­ды да­ва­ла спа­дзя­ван­ні на аб'­ек­тыў­насць у вы­зна­чэн­ні леп­шых. Ця­пер за кож­ную на­мі­на­цыю ад­каз­вае пэў­ны склад жу­ры — ін­шая сіс­тэ­ма. Та­му ця­пер, ка­лі га­во­раць пра па­ста­ноў­ку «леп­шая», то ўзні­кае жа­дан­не зра­зу­мець: для ка­го? У жу­ры як і ра­ней — кры­ты­кі, экс­пер­ты, прад­стаў­ні­кі тэ­ат­раў. Толь­кі ў аб­ме­жа­ва­най коль­кас­ці. Зра­зу­ме­ла, што ця­пер па не­каль­кі «Бус­лоў» зда­быць не­рэ­аль­на за ад­ну прэ­мію, як гэ­та бы­ло ра­ней, ка­лі ўсе чле­ны вель­мі шы­ро­ка­га жу­ры па­він­ны бы­лі па­гля­дзець усё.

«Леп­шым спек­так­лем тэ­ат­ра дра­мы» вы­зна­чы­лі па­ста­ноў­ку па­вод­ле Анд­рэя Ма­ка­ён­ка «Ара­кул?..» (рэ­жы­сёр Ба­рыс Лу­цэн­ка) На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя Гор­ка­га. Хоць у гэ­тай ка­тэ­го­рыі прэ­тэн­дэн­таў бы­ло най­больш, і на­ват з бе­ла­рус­кай тэ­май і дра­ма­тур­гіч­най ас­но­вай.

І ў тэ­ат­ры ля­лек верх узя­ло сваё: ся­род эк­стра­ва­гант­на­га «Гам­ле­та» з Ма­гі­лё­ва і «Фа­ус­та...» з Грод­на пе­ра­ва­гу атры­маў Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч з «Лад­дзёй рос­па­чы» ад Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­ат­ра ля­лек, а яго ства­раль­нік Аляк­сей Ля­ляў­скі ад­зна­ча­ны яшчэ і як рэ­жы­сёр. Не бы­ло на­цы­я­наль­най афар­боў­кі хі­ба што ў пе­ра­мож­цаў па дзвюх ка­тэ­го­ры­ях. «Леп­шы спек­такль для дзя­цей» — «Снеж­ная ка­ра­ле­ва» (па­вод­ле Х.К Ан­дэр­сэ­на) ство­ра­ны ў Дра­ма­тыч­ным тэ­ат­ры Бе­ла­рус­кай ар­міі. Але вар­та яшчэ «Ма­ло­га і Карл­са­на» (па­вод­ле А.Лінд­грэн) на­ве­даць з дзець­мі ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­ат­ры ля­лек і «Шмат­оч­кі па за­ку­точ­ках» (Р. Ос­тэр) у Мін­скім аб­лас­ным тэ­ат­ры ля­лек «Бат­лей­ка» — у іх ад­зна­ча­на пра­ца рэ­жы­сё­ра Аляк­санд­ра Януш­ке­ві­ча як рэ­жы­сё­ра, які ства­рыў леп­шыя па­ста­ноў­кі для дзя­цей.

Ну, і опе­ра. Яна ёсць, толь­кі за­меж­ная. Леп­шы опер­ны спек­такль ў На­цы­я­наль­ным Вя­лі­кім тэ­ат­ры — «Ля­ту­чы га­лан­дзец» Ры­хар­да Ваг­не­ра ў па­ста­ноў­цы Хан­са-Ёа­хі­ма Фрая.

Та­кім чы­нам, сё­ле­та больш леп­шых. Больш тэ­ат­раў, якія мо­гуць свят­ка­ваць свой тры­умф на На­цы­я­наль­най тэ­ат­раль­най прэ­міі. Больш ар­тыс­таў, якія атры­ма­лі «Бус­лоў» за пра­цу ў роз­ных тэ­ат­раль­ных па­ста­ноў­ках у за­леж­нас­ці ад на­мі­на­цый — яны та­го вар­тыя ўжо та­му, што вы­хо­дзяць на сцэ­ну дзе­ля нас, і ро­бяць гэ­та шчы­ра. У тэ­ат­ры шмат ге­ро­яў, шмат лю­дзей, без якіх не бу­дзе гэ­та­га мас­тац­тва — дра­ма­тур­гі, рэ­жы­сё­ры, кам­па­зі­та­ры, мас­та­кі (леп­шым сё­ле­та пры­зна­ны Ва­ле­рый Ра­еў­скі, яко­га ўжо ня­ма ся­род нас). Але тое, што мы ба­чым, і тое, як ус­пры­ма­ем тэ­атр, за­ле­жыць ад вы­ка­наў­цаў.

Леп­шыя ад­зна­ча­ны са­мім жыц­цём, якое прай­шло ў тэ­ат­ры. На­тал­ля Гай­да. Гэ­та імя, асо­ба, ува­саб­лен­не лю­бо­ві. Ця­пер яна яшчэ атры­ма­ла ўзна­га­ро­ду «За ўклад у раз­віц­цё тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва». Але ці не са­май ары­гі­наль­най ад­зна­кай яе твор­чых за­слуг ста­ла маг­чы­масць вы­ехаць на сцэ­ну ў ра­ры­тэт­ным аў­та­ма­бі­лі «Шэў­ра­ле» 1937 го­да, які на­ле­жаў са­мо­му Ян­ку Ку­па­лу, ад­на­му з тых, хто сва­і­мі тво­ра­мі пры­чы­ніў­ся да ства­рэн­ня пра­фе­сій­на­га бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра. Гэ­тым усё ска­за­на.

А што не ска­за­на — кож­ны зра­зу­мее сам, ка­лі па­зна­ё­міц­ца з ты­мі, хто быў на­мі­на­ва­ны сё­ле­та. Як і сам зной­дзе свой леп­шы спек­такль. Та­кім чы­нам наш тэ­ат­раль­ны «Бу­сел» сва­імі кры­ла­мі толь­кі пры­ад­хі­нуў за­сло­ну.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.