Вы тут

Журналісты ў мастацтве


23 яр­кіх і шмат­гран­ных асобы ста­лі ге­ро­я­мі кні­гі «Свят­ло бліз­кіх зо­рак». Укла­даль­нік — за­гад­чык ка­фед­ры лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай кры­ты­кі Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та, кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук Люд­мі­ла Пят­роў­на Са­ян­ко­ва.

Звы­чай­на — пры­зна­ю­ся ў гэ­тым упер­шы­ню, та­му што і ра­зу­мею не­ка­то­рую па­трэ­бу ў вы­дан­нях та­ко­га фар­ма­ту — ка­лек­тыў­ныя кні­гі раз­драж­ня­юць. Ёсць у іх пэў­ная штуч­насць. Роз­ныя аў­та­ры ра­зы­хо­дзяц­ца ў па­ды­хо­дах, жан­рах, мас­тац­кім ці пуб­лі­цыс­тыч­ным уз­роў­ні. «Свят­ло бліз­кіх зо­рак», вы­да­дзе­ная ў «Звяз­дзе» і пры­мер­ка­ва­ная да
70-год­дзя Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ (так, вы­то­кі жур­фа­ка — у 1944 го­дзе), пас­ля ўваж­лі­ва­га пра­чы­тан­ня па­кі­дае ін­шае ўра­жан­не.

Па-пер­шае, аў­та­ры... За спра­ву рас­ка­заць пра вя­до­мых у кра­і­не твор­чых асоб узя­лі­ся над­звы­чай да­свед­ча­ныя ў са­мой жур­на­ліс­ты­цы лю­дзі. Так, жан­ры для рас­по­ве­ду яны вы­бра­лі роз­ныя: лі­та­ра­ту­раз­наў­чыя на­ры­сы, кры­тыч­ныя агля­ды, фі­ла­соф­скія эсэ, лі­рыч­ныя ўспа­мі­ны. Аў­та­ры — ву­чо­ныя, якія даў­но пра­цу­юць у тэ­о­рыі жур­на­ліс­ты­кі, аба­ра­ні­лі са­мыя раз­на­стай­ныя ды­сер­та­цыі, на­пі­са­лі са­мыя сур'­ёз­ныя ма­на­гра­фіі. Яны да­сле­ду­юць жур­на­ліс­ты­ку, на­зі­ра­юць прак­ты­ку. Аў­та­ры — і пуб­лі­цыс­ты, якіх доб­ра ве­дае чы­тач. А яшчэ аў­та­ры — бліз­кія ге­ро­ям лю­дзі: дзе­ці, ня­вест­ка, тыя, хто на­зі­раў сва­іх пер­са­на­жаў у што­дзён­ным жыц­ці, хто і сён­ня ў за­хап­лен­ні ад су­стрэч, усіх пра­яў зно­сін з імі. А ге­роі... Гэ­та ўжо ін­шая важ­ная ад­мет­насць. А ге­роі ўсе як адзін — вы­пуск­ні­кі фа­куль­тэ­та жур­на­ліс­ты­кі. І кож­ны з іх за­свед­чыў ся­бе ў мас­тац­тве. «Гэ­тая кні­га пры­све­ча­на лю­дзям, у чы­іх бія­гра­фі­ях дзве лі­ніі — жур­на­ліс­ты­ка і мас­тац­тва. Усе ге­роі гэ­тай кні­гі бы­лі ка­лісь­ці вы­пуск­ні­ка­мі фа­куль­тэ­та жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, і ўсе яны ў да­лей­шым ста­лі вя­до­мы­мі дзея­ча­мі куль­ту­ры і мас­тац­тва. Яны — лю­дзі са­мых роз­ных твор­чых пра­фе­сій: пра­за­ікі, паэ­ты, кі­на­рэ­жы­сё­ры іг­ра­во­га, да­ку­мен­таль­на­га і ані­ма­цый­на­га кі­но, пуб­лі­цыс­ты, сцэ­на­рыс­ты, лі­та­ра­ту­раз­наў­цы, кры­ты­кі. Па сут­нас­ці, гэ­та на­ват не пра­фе­сіі — мас­тац­тва ста­ла іх са­праўд­ным пры­зван­нем. Іх на­поў­ні­цу мож­на на­зваць ства­раль­ні­ка­мі мас­тац­кай рэ­аль­нас­ці, па­коль­кі ўсе яны ста­лі са­праўд­ны­мі май­стра­мі, мас­та­ка­мі сва­ёй спра­вы», — чы­та­ем у прад­мо­ве «Ад укла­даль­ні­ка».

Усе гэ­тыя ака­ліч­нас­ці вы­лу­ча­юць збор­нік «Свят­ло бліз­кіх зо­рак» з шэ­ра­гу ін­шых ка­лек­тыў­ных кніг, ро­бяць усе яго ста­рон­кі пры­ваб­ны­мі і рэ­льеф­ны­мі. Мі­ко­ла Аў­рам­чык, Свят­ла­на Алек­сі­е­віч, Ана­толь Алай, Алег Бе­ла­ву­саў, Еф­ра­сін­ня Бон­да­ра­ва, Ге­надзь Бу­раў­кін, Пят­ро Ва­сю­чэн­ка, Ана­толь Вяр­цін­скі, Ле­а­нід Дай­не­ка, Ігар Даб­ра­лю­баў, Ва­сіль Зу­ё­нак, Вік­тар Ка­ра­ма­заў, Ана­толь Каз­ло­віч, Ула­дзі­мір Ме­хаў, Ган­на Крас­на­пёр­ка, Адам Маль­дзіс, Па­вел Місь­ко, Ба­рыс Са­чан­ка, Ян­ка Сі­па­коў, Мі­хась Страль­цоў, Ва­лян­цін Та­рас, Па­вел Тка­чоў, Іван Чыг­ры­наў. Та­кіх лю­дзей, ка­лі ты жы­веш у Бе­ла­ру­сі і ці­ка­віш­ся бе­ла­рус­кай куль­ту­рай, прос­та нель­га не ве­даць.

Усе пер­са­на­жы вель­мі па­доб­ныя, бліз­кія ў га­лоў­ным: яны ад­бы­лі­ся як асо­бы дзя­ку­ю­чы дзі­вос­най, над­звы­чай­най пра­ца­здоль­нас­ці. За жыц­цё яны па­спе­лі зра­біць вель­мі шмат і ў сі­лу свай­го та­лен­ту, да­дзе­на­га Бо­гам і баць­ка­мі, і ў сі­лу вы­ключ­най ад­каз­нас­ці пе­рад ча­сам. Кож­ным з іх кі­ра­ва­ла ра­зу­мен­не, што ін­ша­га ча­су ў іх не бу­дзе. Не ўсе з іх су­ты­ка­лі­ся ад­но толь­кі са спры­ян­нем у твор­чых вы­шу­ках. Але кож­ным з іх кі­ра­ва­ла ад­ва­га, сме­ласць, твор­чае га­рэн­не, асэн­са­ван­не рэ­ча­іс­нас­ці і ўлас­на­га мес­ца ў ёй. Та­му яны ра­шу­ча вы­ры­ва­лі­ся за ме­жы жур­на­ліс­ты­кі. Та­му іх не за­да­валь­ня­лі ад­но толь­кі рэ­дак­цый­ныя за­дан­ні. Яны шу­ка­лі тэ­мы і зна­хо­дзі­лі ся­бе. У вы­ні­ку яны вы­пра­цоў­ва­лі свае не толь­кі твор­чыя пра­ві­лы, але і мас­тац­кую, гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю. Як, на­прык­лад, пісь­мен­нік, га­лоў­ны рэ­дак­тар вы­да­вец­тва «Бе­ла­рус­кая Эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі» Ба­рыс Са­чан­ка. Яго дач­ка і аў­та­рка эсэ «Баць­ка­вы ўро­кі...» Га­лі­на Баг­да­на­ва вы­раз­на пад­крэс­лі­вае па­зі­цыю свай­го ге­роя і ў твор­час­ці, і ў жыц­ці: «Урок пер­шы. Пі­саць шчы­ра, сум­лен­на, праў­дзі­ва пра ўсё, што лю­біш і не­на­ві­дзіш...»; «Урок дру­гі. Мо­ва — гэ­та наш ін­стру­мент. Чым ён дас­ка­на­лей­шы, тым лепш. Ве­да­ю­чы ўсе ад­цен­ні сло­ва, мож­на лёг­ка пе­ра­да­ваць усе ад­цен­ні дум­кі. Ба­га­ты слоў­ны за­пас да­зва­ляе быць вір­ту­о­зам сва­ёй спра­вы»; «Урок трэ­ці. Для жур­на­ліс­та ня­ма не­ці­ка­вых тэм і жан­раў»; «Урок чац­вёр­ты. Жур­на­ліст му­сіць па­ды­маць праб­ле­му, на­ват ка­лі ня­ма над­зеі на яе вы­ра­шэн­не»; «Урок пя­ты. Ка­лі не ха­пае ар­гу­мен­таў з жыц­ця, шу­кай іх у муд­рых кніж­ках...».

Мно­гія ста­рон­кі пра «зо­рак», вы­пес­та­ва­ных на фа­куль­тэ­це жур­на­ліс­ты­кі, но­сяць «звяз­доў­скі» ха­рак­тар: жур­на­ліс­ты ці толь­кі дру­ка­ва­лі­ся, ці пра­ца­ва­лі ў «Звяз­дзе»... Як лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Вік­тар Ка­ра­ма­заў. Як і пра­за­ік Па­вел Місь­ко. Шчым­лі­ва, вель­мі эма­цый­на рас­каз­вае пра яго ў эсэ «Дрэ­ва жыц­ця Паў­ла Місь­ко» дач­ка — Ма­ры­на Сі­да­ро­віч, якая са­ма пра­цуе ў «Звяз­дзе» сты­ліс­тыч­ным рэ­дак­та­рам.

Ёсць яшчэ ад­на агуль­ная ака­ліч­насць, якая яд­нае, цэ­мен­туе кні­гу, — ге­роі на­ры­саў, эсэ, твор­чых парт­рэ­таў не ба­я­лі­ся ўсту­піць у кан­флікт, муж­на ад­стой­ва­лі свае пе­ра­ка­нан­ні, вы­каз­ва­лі свой улас­ны пункт гле­джан­ня, як бы гэ­та цяж­ка ча­сам не да­ва­ла­ся. У жур­на­ліс­ты­цы, як і ў мас­тац­тве, без гэ­та­га не абы­сці­ся.

Кас­тусь ЛА­ДУЦЬ­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.