Вы тут

Клубніцы па кошце паляндвіцы


А ба­на­ны — па ца­не са­ла

Па­чы­на­ем з мяс­ных ра­доў. Яла­ві­чы­ну (кум­пяк) мож­на знай­сці па ца­не ад 120 да 140 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам. А вось сы­ра­вэн­джа­ны да­лі­ка­тэс амаль у два ра­зы да­ра­жэй­шы — 230 ты­сяч. Брой­лер­нае ку­ра­ня «ва­жыць» пад 30 ты­сяч за кі­ла­грам, ха­ця кошт мо­жа быць і ў два ра­зы боль­шы. Груд­ка ін­дыч­кі ёсць па 95 ты­сяч за кі­ла­грам. Кі­ло ця­ля­ці­ны, да­рэ­чы, пра­па­ну­ец­ца па тым жа кош­це.

Па­лянд­ві­цу на рын­ку лепш шу­каць піль­на: цэ­ны са­мыя роз­ныя. На­прык­лад, кі­ла­гра­мо­вы ка­ва­лак за 90 ты­сяч вы­гля­дае не зу­сім спа­ку­шаль­на, у ад­роз­нен­не ад «хат­няй» за 239 ты­сяч. Але цал­кам маг­чы­ма знай­сці «за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну» за 170 ты­сяч руб­лёў.

Бюд­жэт­ны ва­ры­янт для мяс­но­га ме­ню — фарш для кат­лет, які скла­да­ец­ца на­па­ло­ву з яла­ві­чы­ны, на­па­ло­ву са сві­ні­ны — за кі­ла­грам про­сяць 58 ты­сяч. Па кош­це ў 70 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам пра­па­ну­ец­ца «док­тар­ская» каў­ба­са.

У ад­ным мес­цы за кі­ла­грам са­лё­на­га хат­ня­га, пры­праў­ле­на­га час­на­ком, са­ла про­сяць 85 ты­сяч руб­лёў. На на­ступ­най кроп­цы той жа пры­смак, толь­кі з па­зна­кай «па-ся­лян­ску», каш­туе да­ра­жэй на 25 ты­сяч.

Ак­тыў­на пра­да­ец­ца хат­ні сыр. Тут ёсць з ча­го вы­браць: у на­яў­нас­ці па­пу­ляр­ныя брын­за і су­лу­гу­ні. Кі­ла­грам сма­ка­ты ў абод­вух вы­пад­ках каш­туе пры­стой­на — 220 ты­сяч руб­лёў. Пра­даў­шчы­ца ад­зна­чае, што ў кі­ла­гра­ме сы­ру — аж­но 5 сло­і­каў ма­ла­ка! У вы­хад­ныя яго раз­бі­ра­юць і за 250 ты­сяч за кі­ла­грам.

Пры­лаў­кі за­ва­ле­ны хур­мой — як ма­лень­кай, так і вя­лі­кай. Кі­ла­грам «ша­ка­лад­на­га ка­раль­ка» лёг­ка знай­сці ў ся­рэд­нім за 25 ты­сяч руб­лёў. А вось з га­тун­кам «ка­кі» сі­ту­а­цыя кры­ху ін­шая: ёсць як па 22, так і па 50 тыс. Ча­му та­кое ад­роз­нен­не? Ка­лі пры­гля­дзец­ца, то да­ра­жэй­шая хур­ма ў два ра­зы боль­шая па па­ме­ры. Але ці ўдвая смач­ней­шая? Усё ж, вя­ду­чую па­зі­цыю хур­ма па­кі­дае ман­да­ры­нам. Да­рэ­чы, на­быць кі­ла­грам гэ­тых фрук­таў мож­на як за 18, так і за 40 ты­сяч, ха­ця на вы­гляд яны не вель­мі ад­роз­ні­ва­юц­ца. Па та­кім жа кош­це мож­на знай­сці грэй­пфру­ты. Ава­ка­да пра­да­юць па­штуч­на — 35 ты­сяч руб­лёў за адзін плод (за гэ­тую ж су­му мож­на ку­піць ана­нас). Лі­мо­ны і апель­сі­ны ёсць і за 20, і за 25 ты­сяч. А яшчэ на пры­лаў­ках із­ноў з'я­ві­лі­ся не­вя­ліч­кія «бэ­бі-ба­на­ны». З ле­та іх кошт, да­рэ­чы, не змя­ніў­ся — 100 ты­сяч за кі­ла­грам. Ня­до­ра­га мож­на па­ла­са­вац­ца мал­даў­скім ві­на­гра­дам, ся­рэд­ні кошт яко­га — 14 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам.

Стаг­ра­мо­выя ві­та­мін­ныя пуч­кі ба­зі­лі­ку і ру­ка­лы ад­да­ва­лі па 30 ты­сяч, кін­зу — за 15, са­ла­ту за 20 ты­сяч руб­лёў. А звык­лыя кроп і пят­руш­ка каш­ту­юць, як і ра­ней, — 8 ты­сяч. На пры­лаў­ках пры­кмет­на па­боль­ша­ла хат­ніх са­лен­няў і ква­ша­ных пры­сма­каў. Знай­шлі­ся цу­доў­ныя мо­ча­ныя яб­лы­кі — 20 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам. Хрумс­ткая ка­пуст­ка спа­ку­шае вы­клас­ці за яе 30 ты­сяч, ка­пус­та па-ка­рэй­ску аб­лег­чыць ка­ша­лёк на 40 ты­сяч руб­лёў за кі­ло. Мо­ча­ны час­нок ідзе па ад­ным кош­це з са­лё­ны­мі груз­да­мі — 15 ты­сяч. І ха­ця ўжо вы­паў снег, усё яшчэ пра­да­юць жу­ра­ві­ны і ка­лі­ну — ад­па­вед­на, за 50 і 15 ты­сяч руб­лёў за літ­ро­вы сло­ік.

Кры­ху па­вя­лі­чы­лі­ся цэ­ны на бе­ла­рус­кую ага­род­ні­ну: кі­ла­грам морк­вы, бу­ра­коў аль­бо цы­бу­лі ўжо «ва­жыць» 10 ты­сяч руб­лёў. Све­жая ка­пус­та ра­зы­хо­дзіц­ца па 7 ты­сяч за кі­ла­грам, а бру­сель­ская — за 25 ты­сяч. Пра­па­ну­юць кі­ло све­жых агур­коў за 45 ты­сяч, але мож­на знай­сці і па 23 ты­ся­чы. А што да­ты­чыц­ца па­мі­до­раў — вы­ба­ру не так шмат, ёсць не над­та пры­ваб­ныя «мя­сіс­тыя» бе­ла­рус­кія за 20 ты­сяч, і больш сім­па­тыч­ныя, чыр­во­ныя мал­даў­скія — «уся­го» 30 ты­сяч за кі­ла­грам. Не­вя­ліч­кія «чэ­ры», ня­гле­дзя­чы на па­мер, каш­ту­юць 50 аль­бо 75 ты­сяч за ўпа­коў­ку.

Цэ­ны на ай­чын­ныя яб­лы­кі прак­тыч­на не змя­ні­лі­ся: «Лі­голь», «Ана­нас­ныя», «Каш­тэль», «Ма­лі­на­вае» ў ся­рэд­нім мож­на на­быць за 12 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам. Мож­на па­каш­та­ваць і ў су­ша­ным вы­гля­дзе — па­ку­нак пра­да­ец­ца за 15 ты­сяч. Паў­літ­ро­вы сло­ік су­ша­най бэ­ры, па­доб­най да дзіч­кі, ад­да­юць за 25 ты­сяч.

Да­рэ­чы, для тых, хто хо­ча ўзга­даць смак ле­та і па­ла­са­вац­ца клуб­ні­ца­мі, ка­ма­роў­скія пра­даў­цы так­са­ма пра­па­на­ва­лі свой ва­ры­янт — кі­ла­грам яга­ды за 170 ты­сяч руб­лёў — па ад­ным кош­це з па­лянд­ві­цай.

Ка­ця­ры­на Ра­дзюк

 

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.