Вы тут

Аптымізм на «канатках», або Чалавек з неабмежаванымі магчымасцямі


Гэ­ты 32-га­до­вы муж­чы­на во­дзіць ма­шы­ну, у яго, як той ка­заў, «за­ла­тыя ру­кі»: і абу­так ад­ра­ман­туе, і ра­монт у ква­тэ­ры зро­біць... У воль­ны час зай­ма­ец­ца ва­лей­бо­лам, пла­ван­нем, пад­вод­ным па­ля­ван­нем, ры­ба­чыць, ма­люе, спя­вае. І гэ­та ўсё — вы, на­пэў­на, не па­ве­ры­це — пра... ін­ва­лі­да І гру­пы.

3-24

Ва­сіль Ру­дэн­ка ка­лісь­ці мог пе­ра­адоль­ваць ад­лег­лас­ці толь­кі ў ін­ва­лід­най ка­ляс­цы. Сі­ла во­лі, жа­дан­не ха­дзіць, як усе, і на­пру­жа­ныя трэ­ні­роў­кі зра­бі­лі цуд. Ця­пер ён пе­ра­соў­ва­ец­ца пры да­па­мо­зе мы­ліц, якія ча­мусь­ці на­зы­вае «ка­нат­кі».

Ма­ла­ды муж­чы­на пра­цуе ў тэ­ры­та­ры­яль­ным цэнт­ры са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на Ві­цеб­ска. Там ён кі­руе тэ­ат­раль­ным гурт­ком для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі.

Па аду­ка­цыі ён рэ­жы­сёр свят і аб­ра­даў. З чыр­во­ным дып­ло­мам за­кон­чыў Ві­цеб­скі дзяр­жаў­ны ка­ледж куль­ту­ры і мас­тац­тваў. Ня­гле­дзя­чы на тое, што ён — не ка­рэн­ны га­ра­джа­нін, з вя­лі­кім ін­та­рэ­сам вы­ву­чае гіс­то­рыю Ві­цеб­ска. На­ват у аг­ра­га­рад­ку Ноў­ка Ві­цеб­ска­га ра­ё­на зра­біў прэ­зен­та­цыю для мо­ла­дзі, пры­све­ча­ную тым, хто вы­зва­ляў Ві­цебск, пар­ты­за­ніў тут...

— Я ро­дам з Мін­скай воб­лас­ці. Мае баць­кі, бра­ты і сёст­ры і ця­пер жы­вуць у га­рад­скім па­сёл­ку Бобр Круп­ска­га ра­ё­на. У мя­не доб­рая сям'я... Так, ка­лі ву­чыў­ся ў шко­ле, не жыў до­ма. Дык і што з гэ­та­га? Мне вель­мі спа­да­ба­ла­ся ву­чыц­ца ў Івя­нец­кай шко­ле-ін­тэр­на­це. Да нас там з па­ва­гай ста­ві­лі­ся. Я ж там і з бу­ду­чай жон­кай па­зна­ё­міў­ся. Яна ро­дам з Брэст­чы­ны, у яе мі­я­па­тыя (за­хвор­ван­не, звя­за­нае з атра­фі­яй мыш­цаў), — рас­каз­вае Ва­сіль.

Яго­ная жон­ка Ма­ры­на, у якой ІІ гру­па ін­ва­лід­нас­ці, пас­ля ін­тэр­на­та скон­чы­ла Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Пра­цуе ін­струк­та­рам у ві­цеб­скім аб­лас­ным упраў­лен­ні та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў па зро­ку (Ва­сіль ра­ней на прад­пры­ем­стве гэ­та­га та­ва­рыст­ва аб­слу­гоў­ваў арг­тэх­ні­ку. — Аўт.).

— Я ні­ко­лі не «за­мы­каў­ся» на ко­ле та­кіх, як я: лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Пра­ца­ваў ды­джэ­ем у ся­бе на ма­лой ра­дзі­ме, гурт­кі роз­ныя там вёў... А аб­ме­жа­ва­ныя маг­чы­мас­ці — вы­нік не толь­кі ста­ну зда­роўя, а та­го, што амаль паў­сюль ча­ла­ве­ку з мы­лі­ца­мі, а тым больш у ка­ляс­цы, цяж­ка. На­прык­лад, кра­мы. Так, пан­ду­сы амаль ля ўсіх зра­бі­лі, а ўся­рэ­дзі­не? Як пе­ра­адо­лець «вяр­туш­кі» пры ўва­хо­дзе? Я вось у Гер­ма­ніі вы­сту­паў, дык там лю­дзі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі сва­бод­на не толь­кі кра­мы на­вед­ва­юць, але і тэ­ат­ры, ка­вяр­ні... У нас вы та­кое ба­чы­лі? Мая жон­ка вель­мі лю­біць тэ­атр, але не мо­жа пе­ра­адо­лець лес­ві­цу. У Гер­ма­ніі лю­дзі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі пе­ра­соў­ва­юц­ца на вель­мі ма­неў­ра­ных ка­ляс­ках з элект­рыч­ным пры­ва­дам. І ні­хто на іх не гля­дзіць, як на «дзі­кіх», та­му што пры­вык­лі. Доб­ра, што ў нас пра­даў­шчы­цы, бы­вае, да­па­ма­га­юць па­куп­кі зра­біць. За­пыт­ва­юць пры ўва­хо­дзе, што трэ­ба ку­піць, і пад­но­сяць да ка­сы. А ка­лі па­між ка­са­мі вуз­кі пра­ход, як на той жа ка­ляс­цы пра­ехаць? Толь­кі ў вя­лі­кіх гі­пер­мар­ке­тах гэ­та маг­чы­ма. Вось вы­паў снег, і я ра­зу­мею, што кож­ны мой крок бу­дзе ма­руд­ней­шым у ра­зы... Ка­лі па­сліз­нуў­ся — твая праб­ле­ма? Вя­до­ма, лю­дзям з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі па гас­па­дар­цы да­па­ма­га­юць са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі, але ж аса­біс­та я не ха­чу чымсь­ці ад вас ад­роз­ні­вац­ца, — раз­ва­жае мой су­раз­моў­ца.

Ён не ра­зу­мее тых, хто на ву­лі­цах про­сіць «на жыц­цё». Рас­ка­заў, што, зда­ра­ла­ся, яму пра­цяг­ва­лі гро­шы. Крыў­дзіў­ся! Сам пра­па­ноў­ваў бяз­до­мным хлеб ку­піць, дык не хо­чуць... Жаб­ра­кі, як ён за­ўва­жыў, час­та про­сяць на спірт­ное.

Ва­сіль пры­знаў­ся, што па­мер пен­сіі ў яго боль­шы, чым зар­пла­ты.

— Пен­сія мая — не­дзе 1,8 міль­ё­на руб­лёў, а за­ро­бак — 1,3 міль­ё­на за ме­сяц. Ёсць, без­умоў­на, пы­тан­не: ча­му так? Але ж ні маё на­чаль­ства, ні вы не вы­ра­шы­це гэ­ту праб­ле­му. Я ўсім за­да­во­ле­ны, пра­цую ў доб­рым ка­лек­ты­ве, дзе да мя­не ста­вяц­ца, як да роў­на­га. І гэ­та не пры­го­жыя сло­вы, па­вер­це. Але, вя­до­ма, бы­ло б доб­ра, ка­лі б дзяр­жа­ва сты­му­ля­ва­ла да пра­цы лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, — дзе­ліц­ца дум­ка­мі муж­чы­на.

А на­са­мрэч, мо­жа, для пра­цу­ю­чых ін­ва­лі­даў пра­ду­гле­дзіць ней­кія прэ­фе­рэн­цыі? Ды і не сак­рэт, што, ня­гле­дзя­чы на дзяр­жаў­ную пад­трым­ку, ма­ла хто з кі­раў­ні­коў ства­рае пра­цоў­ныя мес­цы для лю­дзей, якія ма­юць гру­пы ін­ва­лід­нас­ці. Не­ка­то­рыя іх прос­та ба­яц­ца! Маў­ляў, як ад­рэ­агу­юць на іх ка­ле­гі, парт­нё­ры, як та­кі крок ада­б'ец­ца на кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці прад­пры­ем­ства...

Пад­час на­шай раз­мо­вы Ва­сіль пры­знаў­ся, што хо­ча мець дзя­цей. Тым больш што доб­рае жыл­лё ёсць. Каб, як ён ска­заў, «не ха­дзіць у су­сед­ні пад'­езд мыц­ца», у ква­тэр­цы ця­пер ёсць усе вы­го­ды. Для гэ­та­га прый­шло­ся ра­біць пе­ра­пла­ні­роў­ку, пе­рад якой уз­гад­няць усе не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты з кам­пе­тэнт­ны­мі служ­ба­мі.

А яшчэ ён марыць пра сту­дыю гу­ка­за­пі­су, каб з людзь­мі, з які­мі ён зай­ма­ец­ца, мож­на бы­ло дыс­кі за­піс­ваць, а мо і вес­ці кан­цэрт­ную дзей­насць. Апош­няе я яму пра­па­на­ваў. Го­лас у Ва­сі­ля — за­слу­хац­ца мож­на!

Ка­лі раз­маў­ляў з гэ­тым ча­ла­ве­кам, ап­ты­міс­там па жыц­ці, ду­маў пра тое, што зда­ро­выя лю­дзі скар­дзяц­ца на ніз­кі за­ро­бак (дык пад­за­раб­ляй­це!)... А вось у яго ін­шая ло­гі­ка: толь­кі дай­це за­ра­біць! Між ін­шым, ча­му з ін­ва­лід­нас­цю бя­руць толь­кі ў га­дзін­шчы­кі, бух­гал­та­ры? Ас­тат­нія спе­цы­яль­нас­ці мож­на на паль­цах пе­ра­лі­чыць. Ва­сіль лі­чыць, што трэ­ба зняць аб­ме­жа­ван­ні і ў гэ­тым пы­тан­ні. Ду­маў і пра тое, што я, на­прык­лад, пра­воў на ва­джэн­не аў­то не маю, на­ват фіз­за­рад­ку не раб­лю, ку­ру, як па­ра­воз, на ры­бу не ез­джу... Хо­бі ў мя­не — толь­кі пра­ца. Дык хто з нас два­іх ча­ла­век з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі?

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ, фо­та аў­та­ра

Мер­ка­ван­не на тэ­му

— Па якім шля­ху ў пра­ца­ўлад­ка­ван­ні лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ідзе Гер­ма­нія? — па­ці­ка­ві­ла­ся я ў стар­шы­ні ня­мец­ка­га фон­ду «РА­ЗАМ» Ру­ды­гэ­ра фон Ханк­сле­дэ­на.

— Спа­чат­ку іш­лі пе­ра­важ­на па шля­ху ства­рэн­ня ад­мыс­ло­вых май­стэр­няў. У вы­ні­ку су­тык­ну­лі­ся з праб­ле­май: іх сён­ня знач­на больш, чым па­трэб­на. У тым лі­ку і па гэ­тай пры­чы­не звы­чай­ныя прад­пры­ем­ствы ў апош­нія га­ды за­над­та ма­ла ўва­гі на­да­ва­лі ства­рэн­ню пра­цоў­ных мес­цаў для лю­дзей з аб­ме­жа­ван­ня­мі. У Гер­ма­ніі кож­нае прад­пры­ем­ства, дзе 20 і больш ра­бот­ні­каў, па­він­на пра­па­ноў­ваць пра­цу ін­ва­лі­дам. Той най­маль­нік, які гэ­та­га не ро­біць, аба­вя­за­ны за­пла­ціць кам­пен­са­цыю. Апош­няя аку­му­лю­ец­ца ў спе­цы­яль­ных ве­дам­ствах і за­тым на­кі­роў­ва­ец­ца на раз­віц­цё тых прад­пры­ем­стваў, якія ўсё ж аб­ста­лёў­ва­юць мес­цы для «асаб­лі­вых» ра­бот­ні­каў... У блі­жэй­шыя га­ды пла­ну­ец­ца за­крыць ліш­нія май­стэр­ні, каб сты­му­ля­ваць тых, ка­му да­зва­ляе зда­роўе, рэа­лі­за­ваць ся­бе на звы­чай­ным рын­ку пра­цы. Май­стэр­ні за­ста­нуц­ца для лю­дзей, якія не ма­юць шан­цу больш ні­дзе пра­ца­ўлад­ка­вац­ца. Бе­ла­русь зна­хо­дзіц­ца ў па­чат­ку шля­ху, та­му мо­жа па­збег­нуць мно­гіх на­шых па­мы­лак.

— Як вы лі­чы­це, што ў пер­шую чар­гу трэ­ба зра­біць, каб лю­дзі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ў Бе­ла­ру­сі ад­чу­ва­лі боль­шую ўпэў­не­насць у заўт­раш­нім дні?

— Са­мае га­лоў­нае ўжо зроб­ле­на — лю­дзі з ін­ва­лід­нас­цю сён­ня не раз­гля­да­юц­ца, як тыя, хто ўвесь час зна­хо­дзіц­ца пад на­гля­дам у ча­ты­рох сце­нах... Важ­на, што ім да­юць маг­чы­масць пра­ца­ваць і са­ма­вы­яў­ляц­ца. Яшчэ га­доў 40 та­му ў све­це іс­на­ва­ла дум­ка, што лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю не­аб­ход­на іза­ля­ваць ад гра­мад­ства. Што ты­чыц­ца Бе­ла­ру­сі, то, на мой по­гляд, вар­та зняць за­ба­ро­ну на рэа­лі­за­цыю пра­дук­цыі, якую ін­ва­лі­ды вы­раб­ля­юць у май­стэр­нях. А так­са­ма мя­няць пад­атко­выя па­ды­хо­ды, ства­раць сты­му­лы для фір­маў, га­то­вых пры­няць на пра­цу ін­ва­лі­даў. На­коль­кі я ве­даю, у Бе­ла­ру­сі іс­тот­ныя льго­ты атрым­лі­ва­юць прад­пры­ем­ствы, дзе ін­ва­лі­ды скла­да­юць не менш за 50% ад агуль­най коль­кас­ці ра­бот­ні­каў. Але ж да­лё­ка не кож­нае прад­пры­ем­ства здоль­нае па­спя­хо­ва пра­ца­ваць пры на­яў­нас­ці та­кой коль­кас­ці «асаб­лі­вых» лю­дзей. Больш гнут­кія ўмо­вы, у пры­ват­нас­ці, гра­да­цыя ў за­леж­нас­ці ад ве­лі­чы­ні і спе­цы­фі­кі фір­мы, да­зво­лі­лі б най­маль­ні­кам быць больш ла­яль­ны­мі да ін­ва­лі­даў.

— Ве­даю, што бе­ла­рус­ка-ня­мец­кі пра­ект «Праз між­ве­да­мас­ную ра­бо­ту да са­цы­яль­на­га прад­пры­маль­ніц­тва» ўхва­лі­лі ў ме­жах пра­гра­мы пад­трым­кі Бе­ла­ру­сі. На­коль­кі зра­зу­ме­ла, вы хо­ча­це да­па­маг­чы лю­дзям з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі з на­шай кра­і­ны ў пра­ца­ўлад­ка­ван­ні...

— Так, мы ду­ма­ем ства­рыць банк звес­так ва­кан­сій і ра­бот­ні­каў з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Ра­зам з тым бу­дзем абу­чаць ін­ва­лі­даў, па­вы­шаць іх ква­лі­фі­ка­цыю. Пра­ект бу­дзе ажыц­цяў­ля­ц­ца ў Брэс­це і Брэсц­кай воб­лас­ці. У якас­ці парт­нё­раў з бе­ла­рус­ка­га бо­ку — са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ны фа­куль­тэт Брэсц­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та, тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнт­р са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня Ле­нін­ска­га ра­ё­на Брэс­та і, што важ­на, мяс­цо­выя біз­нес­ме­ны. Мы знай­шлі не­каль­кі ма­лых і ся­рэд­ніх прад­пры­ем­стваў, згод­ных ства­рыць пра­цоў­ныя мес­цы для та­кіх лю­дзей (у тым лі­ку і на да­му). А доб­ры прык­лад, на гэ­та і раз­ліч­ва­ем, так­са­ма за­раз­ны. Атры­ма­ны во­пыт пла­ну­ем рас­паў­сю­дзіць і ў ін­шых рэ­гі­ё­нах.

На­дзея ДРЫ­ЛА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.