Вы тут

Гучыць музыка надзеі


Між­на­род­ны дзі­ця­чы кон­курс «Му­зы­ка над­зеі» са­браў у Го­ме­лі 106 удзель­ні­каў з пя­ці кра­ін. Юныя му­зы­кан­ты ва ўзрос­це ад 8 да 16 га­доў зма­га­юц­ца ў на­мі­на­цы­ях: «Фар­тэ­пі­я­на», «Скрып­ка» і «Ві­я­лан­чэль» па трох уз­рос­та­вых гру­пах.

[caption id="attachment_62988" align="alignnone" width="600"]3-37 Скрыпач з Мінска Філіп Змушко.[/caption]

Ды­рэк­тар Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ка­ле­джа мас­тац­тваў імя Н.Ф. Са­ка­лоў­ска­га Тац­ця­на Пу­зы­рэн­ка рас­па­вя­ла, што сё­ле­та кон­курс ад­на­віў­ся пас­ля ле­таш­ня­га пе­ра­пын­ку, і ў ма­ла­дых лю­дзей, якія зай­ма­юц­ца на фар­тэ­пі­я­на, з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць пра­дэ­ман­стра­ваць свае здоль­нас­ці ад­на­ча­со­ва з ама­та­ра­мі смы­ка.

Юныя та­лен­ты па­він­ны вы­ка­наць му­зыч­ныя тво­ры су­свет­най кла­сі­кі, а так­са­ма бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў. Са­мы­мі па­пу­ляр­ны­мі ся­род іх, на по­гляд ар­га­ні­за­та­раў, у за­яў­ках вы­ка­наў­цаў ста­лі Га­лі­на Га­рэ­ла­ва, Ге­ор­гій Су­рус і Яў­ген Гле­баў.

Для школь­ні­каў, акра­мя кон­курс­най пра­гра­мы, ар­га­ні­за­ва­лі эк­скур­сію па го­ра­дзе над Со­жам, бяс­плат­нае хар­ча­ван­не і на­вед­ван­не му­зе­яў, а так­са­ма са­лод­кія па­да­рун­кі ад го­мель­скай кан­ды­тар­скай фаб­ры­кі.

У якас­ці гран-пры пе­ра­мож­цы атры­ма­юць не толь­кі пры­го­жыя куб­кі, але і гра­шо­вае ўзна­га­ро­джан­не — Br3 млн руб­лёў у кож­най з на­мі­на­цый. З дып­ло­ма­мі Го­мель па­кі­нуць лі­та­раль­на ўсе юныя му­зы­кі, бо яны па­пя­рэд­не ста­лі пер­шы­мі ў сва­іх рэ­гі­ё­нах і не­вы­пад­ко­ва бы­лі абра­ны для ўдзе­лу ў сур'­ёз­ным спа­бор­ніц­тве.

Між­на­род­ны му­зыч­ны кон­курс, які вя­дзе сваю гіс­то­рыю з 1996 го­да, стаў доб­рай тра­ды­цы­яй, якая ўма­цоў­вае твор­чыя су­вя­зі дзяр­жаў бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа. «Му­зы­ка над­зеі» ад­кры­ла ня­ма­ла ім­ёнаў юных та­ле­на­ві­тых му­зы­каў, мно­гія з якіх ста­лі сты­пен­ды­я­та­мі спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.