Вы тут

Бліжэй да людзей


Праф­са­ю­зы па­він­ны быць больш ак­тыў­ны­мі

Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка лі­чыць, што Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі вар­та ак­ты­ві­за­ваць пра­цу. Пра гэ­та іш­ла раз­мо­ва на су­стрэ­чы кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы са стар­шы­нёй ФПБ Мі­ха­і­лам Ор­дам, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

На дум­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў уда­ва­ла­ся ўтрым­лі­ваць ней­кі ба­ланс. «Ня­гле­дзя­чы на ста­ноў­чую ро­лю, якую праф­са­ю­зы ады­гры­ва­лі і ады­гры­ва­юць, яны пад­вяр­га­лі­ся і бу­дуць пад­вяр­гац­ца роз­ным на­пад­кам і зле­ва, і спра­ва, бу­дзе вель­мі шмат не­за­да­во­ле­ных, на­ту­раль­на. Але на­шы праф­са­ю­зы заў­сё­ды зай­ма­лі жорст­кую, кан­струк­тыў­ную і аб'­ек­тыў­ную па­зі­цыю: ві­на­ва­ты пра­ца­даў­ца — ад­каз­вай, ві­на­ва­ты ра­бот­нік — так­са­ма. Та­му што па­пу­лізм і пад­лашч­ван­не ні да ча­го доб­ра­га не пры­вод­зяць», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

«Тым не менш усё ж та­кі ёсць ней­кая ада­рва­насць, я гэ­та ад­чу­ваю і мне пра гэ­та дак­лад­ва­юць, праф­са­юз­ных кі­раў­ні­коў ад пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў. У су­час­ных умо­вах без праф­са­юзаў ні ту­ды і ні сю­ды, асаб­лі­ва мне, па­коль­кі гэ­та мой на­род, гэ­та мае вы­бар­шчы­кі, і я вы­му­ша­ны шу­каць тыя ар­га­ні­за­цыі, якія бу­дуць мне да­па­ма­гаць у гэ­тай сі­ту­а­цыі, якая ў нас склад­ва­ец­ца, аба­ра­няць ін­та­рэ­сы і пра­вы на­шых лю­дзей. Гэ­та без уся­ля­кіх ухмы­лак і на­мё­каў. Са­праў­ды, гэ­та вель­мі важ­на», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт ча­кае ад ФПБ пад­трым­кі пры рэа­лі­за­цыі дэ­крэ­та аб ад­каз­нас­ці кі­раў­ні­коў. «Мы да­дзім кі­раў­ні­кам да­дат­ко­выя пра­вы, але і спы­та­ем вель­мі стро­га. У гэ­тай сі­ту­а­цыі праф­са­ю­зы як­раз па­він­ны знай­сці сваё мес­ца і да­па­маг­чы мне ад­са­чыць, як бу­дзе рэа­лі­зоў­вац­ца гэ­ты дэ­крэт і каб мы не на­ла­ма­лі дроў. Та­му што вы­ка­наль­ніц­кая дыс­цып­лі­на вель­мі дрэн­ная — і ра­бо­чых, і ся­лян, і спе­цы­я­ліс­таў ся­рэд­ня­га звя­на, і вы­шэй­ша­га, і кі­раў­ні­коў. Яна мя­не не за­да­валь­няе!» — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Але пры гэ­тым па­він­на быць усё спра­вяд­лі­ва», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт за­кра­нуў тэ­му ар­га­ні­за­цыі праф­са­юз­ных ру­хаў на пры­ват­ных прад­пры­ем­ствах. Ён на­га­даў, што ў свой час га­ва­рыў аб іх ства­рэн­ні з ра­ней­шым кі­раў­ні­ком ФПБ. «Там праф­са­ю­зы па­він­ны быць. Не ўсю­ды яны ство­ра­ны, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Я ўвесь час па­пя­рэдж­ваў, што ўсе роў­ныя — дзяр­жаў­ныя і пры­ват­ныя. Та­му трэ­ба больш ак­тыў­на за­няц­ца кан­чат­ко­вым фар­мі­ра­ван­нем праф­са­юз­ных ар­га­ні­за­цый у пры­ват­ным сек­та­ры. У нас там так­са­ма праб­лем ня­ма­ла».

Акра­мя та­го, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што не­аб­ход­на за­вяр­шыць пра­цэс аб­наў­лен­ня ма­тэ­ры­яль­най ба­зы Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў. Ён звяр­нуў ува­гу на тое, што ад ста­ну ма­тэ­ры­яль­най ба­зы за­ле­жаць і да­хо­ды ФПБ. Пры Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў заў­сё­ды дзей­ні­ча­лі спар­тыў­ныя шко­лы, гурт­кі, якія за­ха­ва­лі ў Бе­ла­ру­сі, і яны па­він­ны нар­маль­на функ­цы­я­на­ваць.

«З гэ­тым мы пой­дзем на з'езд праф­са­юзаў. Гэ­та ваш эк­за­мен пе­рад чле­на­мі праф­са­юзаў, але зболь­ша­га і мой эк­за­мен, та­му што гэ­та пе­ра­важ­ная боль­шасць ма­іх вы­бар­шчы­каў», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

На су­стрэ­чы быў аб­мер­ка­ва­ны ўвесь спектр пы­тан­няў, якія хва­лю­юць гра­ма­дзян, у тым лі­ку пы­тан­ні за­ра­бот­най пла­ты, са­цы­яль­най аба­ро­ны пра­цоў­ных, ака­зан­ня да­па­мо­гі ма­ла­дым сем'­ям.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.