Вы тут

У адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі


На чац­вёр­тым па­ся­джэн­ні шос­тай се­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі пя­та­га склі­кан­ня бы­лі аб­мер­ка­ва­ны за­ко­на­пра­ек­ты ў сфе­ры ганд­лю людзь­мі, урэ­гу­ля­ван­ня за­меж­на­га су­пра­цоў­ніц­тва і вы­ва­зу сы­рой наф­ты. Уся­го се­на­та­ры раз­гле­дзе­лі дзе­вяць пы­тан­няў.

— У тым лі­ку быў прад­стаў­ле­ны за­кон, які да­паў­няе пры­ня­ты ў 2013 го­дзе аб да­лу­чэн­ні Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь да Кан­вен­цыі Са­ве­та Еў­ро­пы аб про­ці­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі, — па­ве­да­міў жур­на­ліс­там мі­ністр унут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі Ігар Шу­не­віч.

Па­вод­ле слоў Іга­ра Шу­не­ві­ча, сён­няш­ні за­ко­на­пра­ект да­паў­няе бе­ла­рус­кае за­ка­на­даў­ства но­вай тэр­мі­на­ло­гі­яй. Па сут­нас­ці, ад­бы­ва­ец­ца ўні­фі­ка­цыя на­цы­я­наль­на­га за­ка­на­даў­ства для та­го, каб бе­ла­рус­кія за­ко­ны ад­па­вя­да­лі еў­ра­пей­скім.

Акра­мя гэ­та­га, се­на­та­ра­мі бы­лі раз­гле­джа­ны пы­тан­ні ўдас­ка­наль­ван­ня ўза­е­ма­дзе­ян­ня Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кай у сфе­ры двух­ба­ко­вай тэх­ні­ка-эка­на­міч­най да­па­мо­гі. За­ко­на­пра­ект на­кі­ра­ва­ны на ства­рэн­не спры­яль­най эка­на­міч­най ат­мас­фе­ры па­між кра­і­на­мі. Чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ўхва­лі­лі ра­ты­фі­ка­цыю па­гад­нен­ня з Гру­зі­яй пра аб­мен ін­фар­ма­цы­яй па пад­атко­вых пы­тан­нях.

Не­каль­кі за­ко­на­пра­ек­таў да­ты­чы­лі­ся су­пра­цоў­ніц­тва Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з Ка­ра­леў­ствам Кам­бо­джа: аба­ро­на ін­вес­ты­цый, ганд­лё­ва-эка­на­міч­нае су­пра­цоў­ніц­тва, бяз­ві­за­вы рэ­жым для дып­ла­ма­таў і ва­ен­на-тэх­ніч­нае су­пра­цоў­ніц­тва.

Чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі адоб­ры­лі так­са­ма ра­ты­фі­ка­цыю пра­та­ко­ла аб змя­нен­нях у між­ура­да­вае бе­ла­рус­ка-ра­сій­скае па­гад­нен­не. Згод­на з гэ­тым да­ку­мен­там, у бе­ла­рус­кі бюд­жэт што­год бу­дзе па­сту­паць $1,5 млрд наф­та­пош­лін да 2025 го­да пры ўмо­ве, што су­свет­ная ца­на на наф­ту бу­дзе не ні­жэй за $70 за ба­рэль.

«Ёсць ад­па­вед­ная фор­му­ла і ка­э­фі­цы­ен­ты. Чым ні­жэй ца­на наф­ты на рын­ку, тым ні­жэй стаў­ка экс­парт­най мыт­най пош­лі­ны. Пры рэз­кім зні­жэн­ні цэн бу­дуць зні­жац­ца і су­мы вы­ваз­ных пош­лін, якія пад­ля­га­юць пе­ра­лі­чэн­ню ў бюд­жэт Бе­ла­ру­сі», — рас­тлу­ма­чыў на­мес­нік мі­ніст­ра фі­нан­саў Дзміт­рый Кій­ко.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.