Вы тут

Аптэкам дазволілі дазволенае?


Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя да­зво­лі­ла ап­тэ­кам ад­пус­каць ле­кі без рэ­цэп­та ўра­ча, ка­лі без­рэ­цэп­тур­ны вод­пуск пра­ду­гле­джа­ны ін­струк­цы­яй па пры­мя­нен­ні.

3-39

У афі­цый­ным тлу­ма­чэн­ні, раз­ме­шча­ным на сай­це ве­дам­ства, па­ве­дам­ля­ец­ца, што ле­ка­выя срод­кі, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя ў Дзяр­жаў­ным рэ­ест­ры ле­ка­вых срод­каў Бе­ла­ру­сі з па­рад­кам вод­пус­ку «без рэ­цэп­та», да ўня­сен­ня змя­нен­няў у пе­ра­лік ле­ка­вых срод­каў, што рэа­лі­зу­юц­ца без рэ­цэп­та ўра­ча, пад­ля­га­юць вод­пус­ку з ап­тэк без рэ­цэп­та (не­за­леж­на ад іх уклю­чэн­ня ў зга­да­ны пе­ра­лік). Ін­фар­ма­цыя аб па­рад­ку вод­пус­ку прэ­па­ра­та ўказ­ва­ец­ца ў ін­струк­цы­ях па пры­мя­нен­ні, ліст­ках-укла­ды­шах і на ўпа­коў­ках ле­ка­вых срод­каў.

Апош­няя рэ­дак­цыя без­рэ­цэп­тур­на­га пе­ра­лі­ку ле­ка­вых срод­каў бы­ла за­цвер­джа­на ў чэр­ве­ні 2012 го­да. Ад­нак пас­ля гэ­тага ў Дзяр­жаў­ным рэ­ест­ры бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны но­выя без­рэ­цэп­тур­ныя ле­кі — у аба­рот яны вый­шлі, але ў без­рэ­цэп­тур­ны пе­ра­лік так і не тра­пі­лі, та­му ў вы­твор­цаў і ра­бот­ні­каў ап­тэк ста­лі ўзні­каць пы­тан­ні па рэа­лі­за­цыі та­кіх прэ­па­ра­таў.

Да ўступ­лен­ня ў сі­лу нор­маў За­ко­на ад 17 ліс­та­па­да 2014 го­да «Аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб ле­ка­вых срод­ках» пе­ра­роб­лі­ваць без­рэ­цэп­тур­ны пе­ра­лік не­мэ­та­згод­на, тлу­ма­чаць у мі­ніс­тэр­стве. Та­му ап­тэ­кі мо­гуць ад­пус­каць усе ле­кі, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя як без­рэ­цэп­тур­ныя, сва­бод­на. Гэ­та ты­чыц­ца ў тым лі­ку і го­ме­а­па­тыч­ных прэ­па­ра­таў, якія не тра­пі­лі ў пе­ра­лік.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?