Вы тут

Не вытрымалі канкурэнцыі?


Ад­но з са­мых па­спя­хо­вых у кан­цы 90-х га­доў дзяр­жаў­ных ганд­лё­вых прад­пры­ем­стваў Го­мель­шчы­ны цер­піць крах

«Аб­лган­даль­са­юз», які мае ў сва­ім ар­се­на­ле больш за 25 тыс. кв. м склад­скіх пло­шчаў (у тым лі­ку хо­ла­да­кам­бі­нат з су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем, 55 аб'­ек­таў ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, участ­кі па раз­лі­ве піт­ной ва­ды і пе­ра­пра­цоў­цы ры­бы), за апош­нія пяць га­доў змен­шыў уз­ро­вень ап­то­ва­га та­ва­ра­зва­ро­ту больш як на 20%, роз­ніч­на­га — амаль на 5 %, а пры­бы­так ад рэа­лі­за­цыі та­ва­раў па­мен­шыў­ся больш як у 3 ра­зы.

У Ка­мі­тэ­це дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Го­мель­скай воб­лас­ці ад­зна­ча­юць, што сён­ня нель­га пра­ца­ваць па бы­лых схе­мах. Не­аб­ход­на раз­ві­ваць ап­то­вы ган­даль вы­со­ка­лік­від­ны­мі ім­парт­ны­мі спа­жы­вец­кі­мі та­ва­ра­мі, ана­ла­гі якіх не вы­раб­ля­юц­ца ў рэс­пуб­лі­цы ці вы­пус­ка­юц­ца ў не­да­стат­ко­вых аб'­ёмах, што да­зво­ліць ап­то­вым прад­пры­ем­ствам не толь­кі за­раб­ляць, але і пе­ра­раз­мер­ка­ваць па­куп­ніц­кія па­то­кі ў бок ле­галь­на­га ім­пар­ту. Да та­го ж, за­мест та­го, каб са­мім за­куп­ляць ім­парт­ныя та­ва­ры ў вы­твор­цаў, на прад­пры­ем­стве ка­рыс­та­юц­ца па­слу­га­мі па­ся­рэд­ні­каў. Ка­лі ў 2012 го­дзе ўдзель­ная ва­га пра­мо­га ім­пар­ту та­ва­раў у агуль­ным аб'­ёме за­ку­пу ім­пар­ту скла­да­ла амаль 30%, то сё­ле­та ска­ра­ці­ла­ся да 26,6%, у тым лі­ку па па­пу­ляр­най са­да­ві­не.

Спе­цы­я­ліс­ты дзярж­кант­ро­лю лі­чаць, што на прад­пры­ем­стве так­са­ма не­эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца вы­твор­чыя ўчаст­кі па раз­лі­ве піт­ной ва­ды і пе­ра­пра­цоў­цы ры­бы. Апош­ні сё­ле­та быў за­гру­жа­ны кры­ху больш чым на 15% ад вы­твор­чай ма­гут­нас­ці. Што ты­чыц­ца ра­ней пры­быт­ко­ва­га ўчаст­ка па раз­лі­ве піт­ной ва­ды, ён уво­гу­ле не пра­цуе больш за год. Пры­чы­на — невы­ка­нан­не за­ўваг са­ні­тар­най служ­бы.

Тым ча­сам пра­цяг­вае за­ста­вац­ца ніз­кай якасць ганд­лё­ва­га аб­слу­гоў­ван­ня ў кра­мах і аб'­ек­тах гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, дзе па­ру­ша­юц­ца пра­ві­лы ганд­лю і са­ні­тар­ныя нор­мы.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.