Вы тут

Як захаваць спакой і... стройнасць


За­меж­ныя ву­чо­ныя не стам­ля­юц­ца зна­хо­дзіць ад­ка­зы на гэ­тае пы­тан­не. Вя­до­ма, што па­ху­дзець мо­жа кож­ны. Але як пад­трым­лі­ваць ап­ты­маль­ную ва­гу пра­цяг­лы час?

Што мы ро­бім не так, ка­лі па­чы­на­ем па­праў­ляц­ца?

3-6

1. Не ву­чым­ся адэ­кват­на рэ­ага­ваць на не­пры­ем­нас­ці.

Без вы­ра­шэн­ня псі­ха­ла­гіч­ных праб­лем пос­пе­ху не да­сяг­нуць. Лю­быя не­га­тыў­ныя па­дзеі жыц­ця аба­вяз­ко­ва ад­бі­ва­юц­ца на це­ле. Чым мац­ней­шы стрэс і менш ста­ноў­чых эмо­цый, тым больш ча­ла­век бу­дзе ес­ці. Пры­чым, як толь­кі мы пе­ра­елі, на­ра­джа­ец­ца не­вы­нос­нае па­чуц­цё дыс­кам­фор­ту і ві­ны, а з-за гэ­та­га ес­ці хо­чац­ца яшчэ мац­ней. З дру­го­га бо­ку, іс­тот­нае аб­ме­жа­ван­не ежы, шмат­лі­кія ды­е­тыч­ныя экс­пе­ры­мен­ты, ад­маў­лен­не ад тых ці ін­шых пра­дук­таў так­са­ма па­каз­ва­юць на на­яў­насць ня­вы­ра­ша­ных праб­лем. У та­кім вы­пад­ку мы мо­жам стаць на ней­кі час строй­ны­мі, але шчас­ця нам гэ­та не да­ба­віць.

Пры­няц­це ежы — гэ­та пры­няц­це жыц­ця. А жыц­цё роз­нае, у тым лі­ку і гар­ка­ва­тае. Ча­ла­век, які са­праў­ды лю­біць жыц­цё, хар­чу­ец­ца раз­на­стай­на, з апе­ты­там і вя­лі­кім за­да­валь­нен­нем.

2. Не мо­жам ра­за­брац­ца з са­бой.

Боль­шасць з нас слу­хае ін­шых і аб­са­лют­на не чуе ся­бе, свой унут­ра­ны го­лас. І толь­кі сур'­ёз­ныя хва­ро­бы пры­му­ша­юць та­кіх лю­дзей звяр­нуць ува­гу ме­на­ві­та на ся­бе, на свае па­трэ­бы, жа­дан­ні. У мо­мант за­хвор­ван­ня ўсе дум­кі скі­ра­ва­ныя прос­та на тое, «каб вы­жыць». Ад­нак на­вош­та пры­му­шаць свой ар­га­нізм іс­ці на край­нія ме­ры?

Гэ­та над­та дрэн­на, што вы не лю­бі­це сваё це­ла, што вас не за­да­валь­няе ва­ша знеш­насць. Не­аб­ход­на чуць і слу­хаць сваё це­ла. Пач­ні­це з прос­та­га прак­ты­ка­ван­ня. Уве­ча­ры пе­рад сном прос­та пры­сядзь­це ў поў­най ці­шы­ні на ло­жак, рас­слаб­це­ся, па­гля­дзі­це ней­кі час у ад­ну кроп­ку. Гэ­та за­па­во­ліць рух ду­мак, якія так пе­ра­шка­джа­юць нам... ад­чу­ваць. У гэ­ты мо­мант вы мо­жа­це знай­сці ад­каз на пы­тан­не, якое так хва­ля­ва­ла ўдзень, але бяз­лад­дзе ў дум­ках не маг­ло вам яго вы­даць. Слу­хай­це сваё це­ла. Па­спра­буй­це ра­біць так рэ­гу­ляр­на, і та­ды за­ўва­жы­це, што жы­лі чу­жым жыц­цём і гвал­тоў­на абы­хо­дзі­лі­ся з са­бой.

3. Не ста­вім пра­віль­ныя мэ­ты.

Пра­віль­ная мэ­та ма­ты­вуе, а ня­пра­віль­ная — дэ­ма­ты­вуе. На­дзець «ма­лень­кую» су­кен­ку — дрэн­ная мэ­та, на­огул глуп­ства. Ад­чу­ваць ся­бе шчас­лі­вай — мэ­та доб­рая. Ідэа­льнае це­ла — гэ­та ўнут­ра­ны стан.

Жа­дан­не быць зда­ро­вай, пра­жыць доў­гае жыц­цё, вы­гля­даць доб­ра, ад­чу­ваць ся­бе яшчэ ле­пей — та­кія мэ­ты на­шмат эфек­тыў­ней­шыя, чым «ва­жыць 50 кг», «быць па­доб­най да ма­дэ­лі».

4. Не спра­бу­ем но­ва­га.

Мно­гія ма­дэ­лі і акт­ры­сы ад­зна­ча­юць, што быць у фор­ме ім да­па­ма­гае цэ­лая ка­ман­да спе­цы­я­ліс­таў — шэ­раг пра­фе­сі­я­на­лаў, кож­ны з якіх на вы­дат­на імк­нец­ца вы­ка­наць сваю ра­бо­ту. Ці па сі­лах за­мя­ніць гэ­ту ка­ман­ду кож­на­му з нас? Ня­прос­тае пы­тан­не. І так, і не. Па вя­лі­кім ра­хун­ку, ча­ла­век здоль­ны на мно­гае, ад­нак з дру­го­га — чым больш на­ма­ган­няў мы пры­кла­да­ем дзе­ля да­сяг­нен­ня ней­кай мэ­ты, тым боль­шая ве­ра­год­насць са­рвац­ца.

Па­спра­буй­це па­чаць з ра­зу­мен­ня ад­ной толь­кі рэ­чы — як пра­цуе маё це­ла, што яму па­ды­хо­дзіць у ежы, трэ­ні­роў­ках, спо­са­бах ма­ты­ва­цыі. Агуль­ных па­рад тут ня­ма. Для не­ка­то­рых вы­ява ў люс­тэр­ку не вар­тая та­го, каб пры­свя­ціць сваё це­ла спор­ту. Дый спорт мо­жа быць вель­мі роз­ным. Ад­на­му доб­ра ця­гаць жа­ле­за, дру­го­му бе­гаць ма­ра­фо­ны. Спра­буй­це роз­ныя ме­то­ды­кі да­сяг­нен­ня доб­рай фор­мы. Толь­кі ў гэ­тых спро­бах вы зра­зу­ме­е­це, што па­ды­хо­дзіць ме­на­ві­та вам.

5. Не пе­ра­ста­ём лі­чыць ка­ло­рыі.

Га­та­ваць суп на цэ­лы ты­дзень, абе­даць толь­кі бу­лач­кай што­дня — гэ­та жах. Са­чы­це за тым, каб ежа бы­ла све­жай і раз­на­стай­най. Ежа — гэ­та ж за­да­валь­нен­не і мас­тац­тва. На на­шых та­лер­ках як ма­га час­цей па­він­на быць штось­ці но­вае і пры­го­жае. Не ся­дзі­це га­да­мі толь­кі на сма­жа­най буль­бе.

Асвой­це но­выя рэ­цэп­ты страў, і па­жа­да­на, каб яны бы­лі прос­ты­мі, каб не ад­ні­ма­лі шмат ча­су, гро­шай і на­ма­ган­няў на га­та­ван­не, іна­чай хут­ка ваш за­пал згас­не. Ва­ша мэ­та — ужы­ваць мен­шую коль­касць... боль­шай якас­ці!

6. Не ці­ка­вім­ся вуг­ля­во­да­мі.

За­мест та­го, каб за­цык­лі­вац­ца на ка­ло­ры­ях, тры­май­це ў га­ла­ве бял­кі, вуг­ля­во­ды і тлу­шчы: коль­кі іх змя­шча­ец­ца ў роз­ных пра­дук­тах, як яны за­свой­ва­юц­ца і ў якой коль­кас­ці па­він­ны ўжы­ва­цца. Бял­кі і тлу­шчы за­свой­ва­юц­ца до­сыць доў­га, ар­га­нізм пра­цуе над імі па не­каль­кі га­дзін, та­му пе­ра­соў­ваць бял­ко­выя і тлус­тыя пра­дук­ты на ней­кі пэў­ны пра­ме­жак дня бес­сэн­соў­на.

Нам па­трэб­на 0,5 г тлу­шчаў на 1 кг ва­гі (але не больш за 30 г за су­ткі) і 1,5 г бял­ку на 1 кг ва­гі. Вуг­ля­во­ды ле­пей атрым­лі­ваць не­вя­лі­кі­мі пор­цы­я­мі, змян­ша­ю­чы коль­касць блі­жэй да ве­ча­ра. Хут­кія вуг­ля­во­ды (ма­ка­ро­ну, бе­лы рыс, са­лод­кае, са­да­ві­ну) вар­та ўжы­ваць у пер­шай па­ло­ве дня. А яшчэ ця­пер мно­гія ды­е­то­ла­гі звяр­та­юць ува­гу на тое, што ідэа­льны час для ўжы­ван­ня са­лод­кай ежы — дзесь­ці а 17-й га­дзі­не.

7. Не шу­ка­ем кам­пра­мі­су.

Ка­лі пас­ля пра­гул­кі ці трэ­ні­роў­кі за­ха­це­ла­ся ес­ці, не вар­та тры­ваць. Але і зры­вац­ца нель­га: з'еш­це са­ла­ту з па­мі­до­раў і агур­коў або па­ру лы­жак ры­су.

8. За­бы­ва­ем­ся на секс.

Які­мі б ні бы­лі ліч­бы на ва­зе, яны не мо­гуць га­ран­та­ваць ува­гу муж­чын і знік­нен­ня ўсіх праб­лем. А вось сек­су­аль­насць — усве­дам­лен­не ся­бе як жан­чы­ны — за­бяс­печ­вае вель­мі шмат. Лю­бы імідж, знеш­ні вы­гляд бу­дзе сек­су­аль­ным, ка­лі жан­чы­на, якая зра­бі­ла свой вы­бар, цэ­ніць ся­бе.

А вось і га­лоў­ныя склад­ні­кі адэ­кват­най са­ма­ацэн­кі:

1) лю­боў да ся­бе, кло­пат пра ся­бе;

2) сон не менш за 7 га­дзін на су­ткі, а ле­пей — 8;

3) кант­роль над сло­ва­мі і дум­ка­мі, якія пры­му­ша­юць не­па­ко­іц­ца, па­ні­ка­ваць, ба­яц­ца;

4) больш да­ве­ру да ўлас­ных па­чуц­цяў і сіг­на­лаў це­ла;

5) па­зі­тыў­ная жыц­цё­вая фі­ла­со­фія.

Апош­ні пункт гу­чыць не­як асаб­лі­ва «па Кар­не­гі», ад­нак ва­ша за­да­ча ўсмі­хац­ца не пры­му­со­ва. Плач­це, ка­лі хо­чац­ца пла­каць. Сут­насць у тым, каб шчы­ра лю­біць жыц­цё і не су­мня­вац­ца, што яно ад­каз­вае вам уза­ем­нас­цю. І ка­лі вы бу­дзе­це больш уваж­лі­вы­мі, то пе­ра­ка­на­е­це­ся, што ма­е­це ўсё, што вам трэ­ба, а страч­ва­е­це тое, што не ва­ша

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.