Вы тут

Сталічным медработнікам даплацяць


У бу­ду­чым го­дзе па­мер што­ме­сяч­ных да­плат да акла­даў урачоў у Мін­ску бу­дзе па­вя­лі­ча­ны

Пра гэ­та ўчо­ра па­ве­да­міў стар­шы­ня ка­мі­тэ­та па ахо­ве зда­роўя Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ігар Юр­ке­віч. Па­вод­ле яго слоў, укам­плек­та­ва­насць кад­ра­мі на­пра­мую звя­за­на з уз­роў­нем апла­ты пра­цы. Каб спы­ніць ад­ток кад­раў з га­лі­ны і зра­біць зар­пла­ту мед­ра­бот­ні­каў кан­ку­рэн­та­здоль­най, у 2015 го­дзе ар­га­ні­за­цы­ям ахо­вы зда­роўя Мін­ска за­пла­на­ва­на вы­дзе­ліць да­дат­ко­выя гра­шо­выя срод­кі ў ад­па­вед­нас­ці з дэ­крэ­там ад 26 лі­пе­ня 1999 го­да №29 «Аб да­дат­ко­вых ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні пра­цоў­ных ад­но­сін, ума­ца­ван­ні пра­цоў­най і вы­ка­наль­ніц­кай дыс­цып­лі­ны» ў па­ме­ры 30% фон­ду та­рыф­ных акла­даў.

«Пра­па­ну­ем кі­раў­ні­кам пра­ана­лі­за­ваць маг­чы­масць па­вы­шэн­ня та­рыф­ных акла­даў па кант­рак­це яшчэ на 10% за кошт улас­ных срод­каў», — ска­заў Ігар Юр­ке­віч. На 2014 год ар­га­ні­за­цы­ям ахо­вы зда­роўя ста­лі­цы бы­лі вы­дзе­ле­ны да­дат­ко­выя срод­кі згод­на з дэ­крэ­там №29 у па­ме­ры 20% фон­ду та­рыф­ных акла­даў. На гэ­тыя мэ­ты пра­ду­гле­джа­на Br120 млрд.

Па сло­вах на­чаль­ні­ка ка­мі­тэ­та па ахо­ве зда­роўя, у ста­лі­цы сён­ня не ха­пае ка­ля 900 ура­чоў і 2,4 тыс. мед­сяс­цёр. А ў не­ка­то­рых га­рад­скіх па­лі­клі­ні­ках укам­плек­та­ва­насць ўчаст­ко­вай служ­бы скла­дае менш за 60%.

Да­рэ­чы, на­мі­наль­ная на­лі­ча­ная ся­рэд­няя за­ра­бот­ная пла­та ра­бот­ні­каў ста­лі­цы ў каст­рыч­ні­ку да­сяг­ну­ла Br8 млн 283 тыс., яна ўзрас­ла ў па­раў­на­нні з ве­рас­нем 2014-га на 1,3%. Ся­рэд­ні за­ро­бак ра­бот­ні­каў ахо­вы зда­роўя ў каст­рыч­ні­ку склаў Br6 млн 224,1 тыс. У тым лі­ку ўра­чоў — Br8 млн 226,3 тыс., ся­рэд­ня­га ме­ды­цын­ска­га пер­са­на­лу — Br5 млн 882,8 ты­сяч.

Кан­стан­цін Лют­ке­віч

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.