Вы тут

Новыя палаты і абсталяванне


Свой 70-га­до­вы юбі­лей Брэсц­кая аб­лас­ная баль­ні­ца ад­зна­чы­ла ўра­чыс­тым ад­крыц­цём бло­ка Б. Не­каль­кі яго бу­дын­каў пе­ра­жы­лі рэ­кан­струк­цыю і са­праўд­нае аб­наў­лен­не.

3-25

У ся­мі­па­вяр­хо­вым кор­пу­се ця­пер раз­мяс­ці­лі­ся рэ­нтге­над­дзя­лен­не і ад­дзя­лен­не клі­ніч­на-ла­ба­ра­тор­най ды­яг­нос­ты­кі. Но­вае ад­дзя­лен­не ка­рэк­цыі га­ме­ас­та­за і ГБА (гі­пер­ба­ліч­най ак­сі­ге­на­цыі) утво­ра­на шля­хам зліц­ця трох ад­дзя­лен­няў, якія зай­ма­лі­ся ля­чэн­нем хва­роб ны­рак. Там ця­пер, акра­мя тэ­ра­пеў­тыч­ных лож­каў, ёсць шэсць рэ­ані­ма­цый­ных.

На пя­ты па­верх аб­ноў­ле­на­га кор­пу­са пе­ра­еха­ла за­ла ба­ра­ка­мер, дзе пра­во­дзіц­ца ля­чэн­не па­цы­ен­таў кіс­ла­ро­дам пад вы­со­кім ціс­кам. Спектр за­хвор­ван­няў са­мы роз­ны: па­чы­на­ю­чы ад хва­роб сэр­ца і за­кан­чва­ю­чы па­та­ло­гі­яй страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та. У кор­пу­се Б пра­вод­зяц­ца комп­лекс­ныя ла­ба­ра­тор­ныя да­сле­да­ван­ні не толь­кі для сва­ёй клі­ні­кі, але і для баль­ніц го­ра­да, а так­са­ма воб­лас­ці.

Па­вод­ле слоў га­лоў­на­га ўра­ча аб­лас­ной баль­ні­цы Аляк­санд­ра КАР­ПІЦ­КА­ГА, най­важ­ней­шым вы­ні­кам усіх пе­ра­мен ста­ла па­вы­шэн­не якас­ці ды­яг­нос­ты­кі і ля­чэн­ня хво­рых. «Ме­на­ві­та на гэ­тыя мэ­ты і на­кі­ра­ва­лі 110 міль­яр­даў руб­лёў з бюд­жэ­ту, якія за­тра­ча­ны на рэ­кан­струк­цыю бло­ка Б», — ад­зна­чыў пад­час цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Кан­стан­цін СУ­МАР.

Рэ­кан­струк­цыя аб­лас­ной баль­ні­цы на гэ­тым не за­кан­чва­ец­ца. Бу­ду­ец­ца ін­фек­цый­ны кор­пус, які мож­на па­раў­наць з асоб­най баль­ні­цай. На­ступ­ны этап — бу­даў­ніц­тва хі­рур­гіч­на­га кор­пу­са.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.