Вы тут

Алеся ГРЫБОК: «Мы звяртаемся да медыцыны толькі тады, калі наш арганізм дае збой»


Экс­перт­ны са­вет Ін­фар­ма­цый­най стра­тэ­гіі па ВІЧ/СНІ­Ду ад­крыў на сай­це www.aіds.by но­вую руб­ры­ку «ІС упаў­на­ва­жа­ная за­явіць», у якой ужо на­дру­ка­ваў пер­шае ін­тэр­в'ю з акт­ры­сай, вы­ка­наў­цай ад­ной з га­лоў­ных ро­ляў се­ры­я­ла «Вы­шэй за не­ба» Але­сяй ГРЫ­БОК.

3-2

— Але­ся, якія шля­хі пе­ра­да­чы ВІЧ ты ве­да­еш?

— Па­ла­вы! Яшчэ, вя­до­ма, праз кроў і ад ма­ці дзі­ця­ці.

— Што ты ве­да­еш пра ля­чэн­не ВІЧ-ін­фек­цыі і на­коль­кі яно эфек­тыў­нае? Ці час­та ба­чыш у СМІ ін­фар­ма­цыю пра гэ­та?

— На днях я пра­чы­та­ла ар­ты­кул аб тым, што з-за спай­саў у ад­ным го­ра­дзе вы­рас­ла коль­касць ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ных. І гэ­та пры тым, што го­рад не ад­но­сіў­ся да са­мых праб­лем­ных. Гэ­та адзі­ны ар­ты­кул, які не на­сіў ін­фар­ма­цый­ны ха­рак­тар, а меў да­чы­нен­не да кан­крэт­ных пы­тан­няў у пэў­ным го­ра­дзе. Што да­ты­чыц­ца ін­шых ме­дыя, то там су­стра­ка­ец­ца, хут­чэй, агуль­ная ін­фар­ма­цыя па­зі­тыў­на­га ха­рак­та­ру: аб тым, што мож­на жыць з ВІЧ, ства­раць сям'ю, ка­хаць... Трэ­ба прос­та пад­трым­лі­ваць іму­ні­тэт, за­хоў­ваць нар­маль­ны лад жыц­ця, уваж­лі­ва ста­віц­ца да ся­бе.

— Як ду­ма­еш, ці бу­дуць мець пос­пех ця­пе­раш­нія ак­цыі, у якіх удзель­ні­ча­юць вя­до­мыя лю­дзі?

— Я лі­чу, бу­дуць! Хто та­кія сла­ву­тас­ці? Пуб­ліч­ныя лю­дзі, якіх мы ўспры­ма­ем як сва­іх зна­ё­мых. Гэ­та на ўзроў­ні псі­ха­ло­гіі: ка­лі я ба­чу ча­ла­ве­ка на эк­ра­не, я з ім ні­бы­та кан­так­тую, пе­ра­жы­ваю з ім ад­ным і тыя ж эмо­цыі. Я гэ­та­га ча­ла­ве­ка ўспры­маю як сяб­ра. Ка­лі ж я ба­чу яго ў ін­шай сі­ту­а­цыі — на ву­лі­цы ці на біл­бор­дзе, то ўспры­маю яго, зноў жа, як сяб­ра. А ка­лі мой ся­бар ра­іць мне звяр­нуць на неш­та ўва­гу, то я, хут­чэй за ўсё, пры­слу­ха­ю­ся да яго па­ра­ды. Та­му гэ­та пра­цуе.

— Для ка­го ак­ту­аль­ная тэ­ма ВІЧ/СНІ­Ду? Хто па­ві­нен яе па­чуць?

— Яна важ­ная для ўсіх. Пы­тан­не ў па­да­чы ін­фар­ма­цыі. Для мя­не, на­прык­лад, яна важ­ная та­му, што ка­лі я су­тык­ну­ся з ча­ла­ве­кам, які жы­ве з ВІЧ, то мне не­аб­ход­на адэ­кват­на, цы­ві­лі­за­ва­на на гэ­та ад­рэ­ага­ваць. Ін­шая рэч, ін­фар­ма­цыя для ча­ла­ве­ка, які зна­хо­дзіц­ца ў гру­пе ры­зы­кі. Або, ска­жам, для ча­ла­ве­ка, які на­огул не­пра­бі­валь­ны, лі­чыць, што ён не ў гру­пе ры­зы­кі і ні­ко­лі не тра­піць у та­кую сі­ту­а­цыю, ні­ко­лі не су­тык­нец­ца з ВІЧ.

— А як мож­на да­сту­кац­ца да гэ­та­га не­пра­бі­валь­на­га ча­ла­ве­ка?

— На­пэў­на, гэ­та пра­цэс вель­мі доў­гі і глы­бо­ка ін­ды­ві­ду­аль­ны, та­му што на нас уплы­ва­юць мно­гія фак­та­ры. У пер­шую чар­гу, гэ­та тое ася­род­дзе, у якім мы зна­хо­дзім­ся. Да­пус­цім, ты ся­дзіш у кі­на­тэ­ат­ры, гля­дзіш фільм, су­пер­ажы­ва­еш, та­бе хо­чац­ца пра­явіць свае эмо­цыі, але ты ба­чыш, што ва­кол ні­хто не апла­дзі­руе, не пла­ча, не смя­ец­ца, і ты, пры­гне­ча­ны аў­ды­то­ры­яй, ро­біш тое ж са­мае. І з ін­шы­мі ад­бы­ва­ец­ца пры­клад­на тое са­мае. Гэ­та вель­мі глы­бо­кія ўнут­ра­ныя пе­ра­жы­ван­ні, якія не­аб­ход­на пра­пус­ціць праз ся­бе. Я б па­ра­і­ла ўсім гля­дзець «Вы­шэй за не­ба». На­пэў­на, та­му, што я ча­ла­век вель­мі твор­чы, чул­лі­вы, і та­кая па­да­ча ін­фар­ма­цыі мне знач­на блі­жэй.

— Што пе­ра­шка­джае лю­дзям доб­ра­ах­вот­на здаць тэст на ВІЧ?

— Не­аба­вяз­ко­васць. Ад­чу­ван­не та­го, што гэ­та ра­біць не аба­вяз­ко­ва.

— А са­ма зда­ва­ла тэст?

— Так, гэ­та бы­ло ней­кае ме­дабс­ле­да­ван­не. Я бы­ла пе­ра­ка­на­на, што не зна­хо­джу­ся ў гру­пе ры­зы­кі, лі­чы­ла, што тэст на ВІЧ мне ра­біць не аба­вяз­ко­ва. І на­ват ня­гле­дзя­чы на гэ­та, ка­лі я атрым­лі­ва­ла вы­нік, я хва­ля­ва­ла­ся. Ні­ко­лі нель­га ўпэў­не­на сцвяр­джаць, што ця­бе гэ­та не за­кра­не.

На­огул, у ме­ды­цы­не шмат рэ­чаў, якія я не раб­лю і не зра­бі­ла б, ка­лі б мя­не не аба­вя­за­лі. На­прык­лад, у мя­не зу­бы не ба­ляць — і я не іду да ста­ма­то­ла­га. Зуб за­ба­леў — мы ідзём да ста­ма­то­ла­га. Мы звяр­та­ем­ся да ме­ды­цы­ны толь­кі та­ды, ка­лі наш ар­га­нізм дае збой, та­му мно­гія так і раз­ва­жа­юць: «На­вош­та мне іс­ці зда­ваць тэст на ВІЧ, ка­лі ў мя­не з ар­га­ніз­мам усё ў па­рад­ку?». Сён­ня ўсе ак­цыі, якія звяр­та­юць ува­гу на пы­тан­ні зда­роўя, вель­мі важ­ныя! У Бе­ла­ру­сі толь­кі-толь­кі па­ча­ло за­ма­цоў­вац­ца та­кое пра­ві­ла доб­ра­га то­ну, як за­ня­ткі спор­там, са­чыць трэ­ба не толь­кі за сва­ім знеш­нім вы­гля­дам, але і за ўнут­ра­ным ста­нам. Чым больш уваж­лі­ва мы бу­дзем ста­віц­ца да свай­го зда­роўя, тым хут­чэй да­б'ём­ся ней­кіх вы­ні­каў і зру­хаў.

Ка­ця­ры­на НІ­КА­НО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.