Вы тут

Падлетак на бацькавай машыне ўчыніў два ДТЗ


У ста­лі­цы 15-га­до­вы пад­ле­так угнаў баць­коў­скую ма­шы­ну і здзейс­ніў на ёй два да­рож­на-транс­парт­ныя зда­рэн­ні.

— Хло­пец, не спы­таў­шы да­зво­лу ў баць­кі, узяў клю­чы ад аў­та­ма­бі­ля і вы­ра­шыў пра­ка­ціц­ца па го­ра­дзе. На ву­лі­цы Суд­ма­лі­са ён на­ехаў на трох­га­до­ва­га хлоп­чы­ка, які ра­зам з ма­ці пе­ра­хо­дзіў да­ро­гу па не­рэ­гу­лю­е­мым пе­ша­ход­ным пе­ра­хо­дзе. Дзі­ця да­ста­ві­лі ў баль­ні­цу, дзе ў яго ды­яг­на­за­ва­лі чэ­рап­на-маз­га­вую траў­му лёг­кай сту­пе­ні, — па­ве­да­мі­ла кі­раў­нік прэс-служ­бы ДАІ ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма Тац­ця­на Хар­лін­ская.

Ра­зам з гэ­тай сям'­ёй да­ро­гу пе­ра­хо­дзі­ла яшчэ ад­на жан­чы­на з дзі­цем, але яны, на шчас­це, не па­цяр­пе­лі. Ві­да­воч­цы ка­за­лі, што ў са­ло­не аў­та­ма­бі­ля хло­пец быў не адзін.

— Са­праў­ды, як бы­ло ўста­ноў­ле­на, у ма­шы­не ўгон­шчык баць­ка­вай ма­шы­ны зна­хо­дзіў­ся са сва­ім сяб­рам-ра­вес­ні­кам. Але за ру­лём быў ме­на­ві­та ён, — удак­лад­ні­ла «Звяз­дзе» Тац­ця­на Хар­лін­ская.

Кі­роў­ца спра­ба­ваў з'е­хаць з мес­ца зда­рэн­ня і ў два­ры до­ма па Пар­ты­зан­скім пра­спек­це ўрэ­за­ўся ў пры­пар­ка­ва­ны аў­та­ма­біль. Да сло­ва, у жніў­ні хлоп­ца ўжо за­трым­лі­ва­лі за рас­піц­цё спірт­ных на­по­яў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.