Вы тут

Цесны абутак — вялікая «костачка»


«У мя­не пер­шы па­лец на на­зе моц­на на­паў­зае на дру­гі, «кос­тач­ка» ля вя­лі­ка­га паль­ца за­ўваж­на вы­пі­рае. Ці мож­на што-не­будзь зра­біць, каб вы­пра­віць сі­ту­а­цыю?

Ма­рыя Аляк­санд­раў­на, Ві­цеб­ская воб­ласць».

3-3

Тлу­ма­чыць урач траў­ма­то­лаг-ар­та­пед 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Дзміт­рый АЎ­ХІ­МО­ВІЧ:

— Дэ­фар­ма­цыя з ад­хі­лен­нем пер­ша­га паль­ца ступ­ні звы­чай­на звя­за­на з да­во­лі пра­цяг­лым па­ру­шэн­нем бія­ме­ха­ні­кі су­ста­ва. Што ж вы­клі­кае па­ру­шэн­не? Пры­чын не так і ма­ла. Па­пя­рэч­ная плос­ка­ступ­нё­васць, сла­басць звя­зак, пэў­ныя не­ўра­ла­гіч­ныя па­ру­шэн­ні, пры­ро­джа­ная дэ­фар­ма­цыя і інш. Усё гэ­та ўзмац­няе і яшчэ адзін мо­мант — на­шэн­не ня­зруч­на­га абут­ку. Што ха­рак­тэр­на, у апош­ні час ме­на­ві­та гэ­ты фак­тар лі­чыц­ца вя­ду­чым і са­мым рас­паў­сю­джа­ным у раз­віц­ці за­хвор­ван­ня.

Ка­лі вы но­сі­це вуз­кі абу­так з вост­рым но­сам — гэ­та, мо­жа быць, і пры­го­жа, ад­нак спры­яе кан­цэнт­ра­цыі ціс­ку на пер­шы па­лец, які вы­му­ша­на зна­хо­дзіц­ца ў ня­пра­віль­ным ста­но­ві­шчы. Ка­лі ж ваш абу­так яшчэ і на вы­со­кім аб­ца­се, зна­чыць, вы ўзмац­ня­е­це на­груз­ку на ся­рэд­нія плюс­ня­выя кос­ці, ад­сюль ха­рак­тэр­ны боль, заў­час­нае знош­ван­не дроб­ных су­ста­ваў пя­рэд­ня­га ад­дзе­ла ступ­ні. Акра­мя та­го, вуз­кі абу­так — гэ­та яшчэ па­шко­джан­не мяк­кіх тка­нак, уз­нік­нен­не ма­за­лёў.

Ця­пер зра­зу­ме­ла, ча­му 98 пра­цэн­таў тых, хто су­ты­ка­ец­ца з па­доб­най па­та­ло­гі­яй — жан­чы­ны.

Важ­ная ро­ля абут­ку ў раз­віц­ці ста­тыч­най дэ­фар­ма­цыі ступ­ні бы­ла да­ка­за­на япон­скі­мі ўра­ча­мі яшчэ на па­чат­ку 1980-х, ка­лі да­след­чы­кі вы­яві­лі пра­мую су­вязь па­між рос­там дэ­фар­ма­цый ступ­няў і па­чат­кам вы­ка­ры­стан­ня япон­ца­мі еў­ра­пей­ска­га абут­ку. Ра­зам з тым, ад­сут­насць дэ­фар­ма­цый у мно­гіх жан­чын, якія но­сяць вуз­кі абу­так, раз­віц­цё па­та­ло­гіі ў муж­чын і дзя­цей пры­му­ша­юць шу­каць ін­шыя пры­чы­ны і ме­ха­ніз­мы раз­віц­ця па­та­ло­гіі.

Вы­праў­лен­не ад­хі­лен­ня пер­ша­га паль­ца — пра­цэс вель­мі скла­да­ны і вель­мі пра­цяг­лы. Ня­пра­віль­нае ста­но­ві­шча кос­ці, асноў­най фа­лан­гі пер­ша­га паль­ца ўма­цоў­ва­ец­ца мыш­ца­мі, су­ха­жыл­ля­мі, якія змя­ня­юць сваё ста­но­ві­шча пад знеш­нім уз­дзе­ян­нем. Ві­да­воч­на, вы­пра­віць сі­ту­а­цыю лёг­ка і пад­руч­ны­мі срод­ка­мі не ўяў­ля­ец­ца маг­чы­мым.

Мяс­цо­выя і на­род­ныя срод­кі мо­гуць ака­заць ста­ноў­чы, але ча­со­вы эфект. Умо­вы, пры якіх ства­ра­ец­ца ціск на гэ­ты ўчас­так ступ­ні, зноў бу­дуць пра­ва­ка­ваць боль і за­па­лен­не. Ар­та­пе­дыч­ныя вус­ціл­кі і ўкла­ды­шы бу­дуць ак­ту­аль­ны­мі толь­кі пры не гру­бай дэ­фар­ма­цыі паль­цаў. Усе­маг­чы­мыя вус­ціл­кі, су­пі­на­та­ры, сі­лі­ко­на­выя між­паль­ца­выя ва­лі­кі, паль­ца­выя ка­рэк­та­ры, якія на­дзя­ва­юць на ноч, пад­трым­лі­ва­юць вя­лі­кія паль­цы ў пра­віль­ным ста­но­ві­шчы, не да­юць ім ад­хі­ляц­ца. Гэ­та дае сваю па­лёг­ку і пры­пы­няе раз­віц­цё за­хвор­ван­ня.

За апош­нія сто га­доў у гэ­тай га­лі­не пра­па­на­ва­на звыш 400 ві­даў хі­рур­гіч­ных апе­ра­цый і іх ва­ры­ян­таў. Від апе­ра­цыі вы­бі­ра­ец­ца згод­на з асаб­лі­вас­ця­мі ступ­ні.

За­ста­ец­ца, пэў­на, ска­заць і пра тое, як пра­ду­хі­ліць па­доб­ныя праб­ле­мы. Ні­хто не за­ба­ро­ніць жан­чы­не быць пры­го­жай і на­сіць абу­так на вы­со­кім аб­ца­се, ад­нак ад­на­знач­на не вар­та гэ­тым зло­ўжы­ваць што­дня. Пад­бі­рай­це на кож­ны дзень абу­так з не за­над­та вуз­кім но­сам і на аб­ца­се не вы­шэй за 4 см.

Ма­ці мож­на па­ра­іць са­чыць за фар­мі­ра­ван­нем ступ­няў у дзя­цей — вар­та пра­кан­суль­та­вац­ца ў ар­та­пе­да на прад­мет раз­віц­ця плос­ка­ступ­нё­вас­ці. Пры на­яў­нас­ці або па­чат­ку фар­мі­ра­ван­ня плос­ка­ступ­нё­вас­ці не­аб­ход­на на­сіць ар­та­пе­дыч­ныя вус­ціл­кі, зай­мац­ца ля­чэб­най фіз­куль­ту­рай. Ка­рыс­на ха­дзіць ба­са­нож па ня­роў­най па­верх­ні, пе­ра­коч­ваць акруг­лыя прад­ме­ты ступ­нёй, за­хоп­лі­ваць дроб­ныя прад­ме­ты паль­ца­мі

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.