Вы тут

Любіш «снікерс»? Чакай карыес


Даў­но вя­до­ма, што зда­роўе і стан уся­го ар­га­ніз­ма ў знач­най сту­пе­ні за­ле­жаць ад ха­рак­та­ру хар­ча­ван­ня. Ме­на­ві­та з ежай мы атрым­лі­ва­ем усе не­аб­ход­ныя рэ­чы­вы і эле­мен­ты, з якіх бу­ду­юц­ца цвёр­дыя струк­ту­ры зу­ба, ткан­кі пе­ры­я­дон­ту і ін­шыя ор­га­ны ро­та­вай по­лас­ці. Пры гэ­тым важ­на не толь­кі ўжы­ваць паў­на­цэн­ную і якас­ную ежу, але і вы­трым­лі­ваць ап­ты­маль­ныя су­ад­но­сі­ны бял­коў, тлу­шчаў, вуг­ля­во­даў, ві­та­мі­наў, мік­ра- і мак­ра­эле­мен­таў. Не­зба­лан­са­ва­нае хар­ча­ван­не, праз­мер­нае ўжы­ван­не не­ка­то­рых пра­дук­таў мо­жа пры­вес­ці да роз­ных па­ру­шэн­няў у ар­га­ніз­ме. Гэ­та да­ты­чыц­ца, у пры­ват­нас­ці, вуг­ля­во­даў.

Уста­ноў­ле­на, што зу­бы дзя­цей, якія зло­ўжы­ва­юць са­лод­кім (смак­туль­ка­мі, сні­кер­са­мі, са­лод­кай ва­дой), знач­на больш па­шкодж­ва­юц­ца ка­ры­е­сам. Важ­нае зна­чэн­не тут мае не толь­кі час, ка­лі гэ­тае са­лод­кае бы­ло з'е­дзе­на, але і як доў­га яго тры­ма­лі ў ро­це, коль­кі ра­зоў ужы­ва­лі на пра­ця­гу дня.

З са­ма­га ран­ня­га дзя­цін­ства аб­мя­жоў­вай­це кан­ды­тар­скія вы­ра­бы ў ра­цы­ё­не хар­ча­ван­ня сва­іх дзя­цей, — пад­крэс­лі­вае за­гад­чы­ца ста­ма­та­ла­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня 3-й га­рад­ской дзі­ця­чай клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Але­на ВЫ­СОЦ­КАЯ. — Ву­чы­це та­му, што пе­ра­ку­сіць па­між асноў­ны­мі пры­ёма­мі ежы мож­на гру­бым хле­бам, не­са­лод­кім ке­фі­рам, сы­рам, ма­ла­ком, морк­вай, яб­лы­кам. Над­та кіс­лыя пла­ды так­са­ма раз­бу­ра­юць зу­бы, ка­лі імі за­хап­ляц­ца вель­мі час­та і доў­га, га­да­мі.

Га­зі­ра­ва­ныя на­поі за­меж­най або ай­чын­най вы­твор­час­ці, ка­лі ўжо без іх ні­як не абы­сці­ся, рэ­ка­мен­ду­ец­ца піць праз са­лом­ку. Так мож­на зні­зіць ры­зы­ку раз­бу­рэн­ня эма­лі.

Хар­чо­выя пра­ві­лы для зда­ро­вых зу­боў

• Ес­ці трэ­ба не час­цей за 5 ра­зоў на дзень (звы­чай­на гэ­та тры асноў­ныя пры­ёмы ежы і два не­вя­ліч­кія пе­ра­ку­сы).

• Пра­дук­ты, якія змя­шча­юць цу­кар, трэ­ба ес­ці як ма­га ра­дзей і ў мі­зэр­най коль­кас­ці. Са­лод­кае не па­він­на быць апош­нім у пры­ёме ежы. Не еш­це пры­сма­кі на ноч.

• На­пры­кан­цы пры­ёму ежы рэ­ка­мен­ду­ец­ца з'ес­ці яб­лык, гу­рок, морк­ву.

• Пра­дук­ты, ба­га­тыя на кіс­ло­ты, трэ­ба аб­мя­жоў­ваць.

• Лі­ма­на­ды, со­кі пі­це праз са­лом­ку.

• Піт­ная ва­да і хар­чо­выя пра­дук­ты, якія вы ўжы­ва­еце, па­він­ны быць ба­га­ты­мі на фтор, які па­вы­шае ўстой­лі­васць цвёр­дых тка­нак зу­ба да тых фак­та­раў, што пра­ва­ку­юць ка­ры­ес. На фтор ба­га­тыя мар­ская ры­ба (скумб­рыя, сар­дзі­на і інш.) і кан­сер­вы з яе, мар­ская ка­пус­та, вы­шэй­шыя га­тун­кі гру­зін­ска­га чаю, грэц­кія арэ­хі, пер­сі­кі, пят­руш­ка. Мі­не­раль­ная ва­да — «Да­ры­да», «Пра­тэ­ра», «Усмеш­ка», «Ла­за­раў­ская», «Бар­жо­мі». За­трым­лі­вай­це ў ро­це кож­ную пор­цыю ва­ды пе­рад тым, як пра­глы­нуць, — каб эмаль па­спе­ла атры­маць не­аб­ход­ны фтор.

Пра каль­цый

Гэ­ты мік­ра­эле­мент мож­на на­зваць дэ­фі­цыт­ным для лю­бо­га з нас, па­коль­кі яго лёг­ка­за­сва­яль­ныя злу­чэн­ні змя­шча­юць ма­ла якія пра­дук­ты, пе­ра­важ­на ма­лоч­ныя і рас­лін­ныя. Усе со­лі каль­цыю, акра­мя лак­та­ту і цыт­ра­ту, цяж­ка рас­тва­ра­юц­ца і дрэн­на за­свой­ва­юц­ца. Аб­ляг­чае ўсмокт­ван­не кіс­лае ася­род­дзе кі­шэч­ні­ка, кіс­лае ма­ла­ко і яго вы­твор­ныя, ква­ша­ныя і кан­сер­ва­ва­ныя са­да­ві­на і га­род­ні­на. На за­сва­яль­ны каль­цый най­больш ба­га­тыя ка­пус­та, буль­ба, агрэст, грэц­кія і аў­ся­ныя кру­пы, соя, фа­со­ля, ма­лоч­ныя і кіс­ла­ма­лоч­ныя пра­дук­ты (ма­ла­ко, ке­фір, ёгурт, сыр, тва­рог).

Пра ві­та­мі­ны

Комп­лекс­ную пра­фі­лак­ты­ку ка­ры­е­су не­маг­чы­ма ўя­віць без пры­мя­нен­ня ві­та­мі­наў. Лепш за ўсё атрым­лі­ваць ві­та­мі­ны на­ту­раль­ным шля­хам — у пра­дук­тах яны зна­хо­дзяц­ца ў не­аб­ход­ных ар­га­ніз­му злу­чэн­нях. Так, ві­та­мі­ны гру­пы В ёсць у фа­со­лі, га­ро­ху, грэц­кіх і аў­ся­ных кру­пах, кры­ху менш іх у ма­ка­ро­не і ры­се.

Не­аб­ход­ны ў гэ­тым вы­пад­ку ві­та­мі­ны С і D. Доб­рай кры­ні­цай ві­та­мі­ну С з'яў­ля­юц­ца ма­лоч­ныя пра­дук­ты, ква­ша­ная ка­пус­та, па­мі­до­ры, пла­ды шып­шы­ны, чор­ныя па­рэч­кі, лі­мо­ны. Ві­та­мін D (пе­чань трас­кі, яеч­ны жаў­ток, сме­тан­ко­вае мас­ла) ак­тыў­на ўдзель­ні­чае ў аб­ме­не ўсё тых жа каль­цыю і фос­фа­ру ў ар­га­ніз­ме і зу­ба­скі­віч­най сіс­тэ­ме ў тым лі­ку

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.