Вы тут

Іх б'юць, а яны трываюць


Гвалт у сям'і — гэ­та спро­бы па­ста­ян­на­га кант­ро­лю ад­на­го ча­ла­ве­ка дру­гім з пры­мя­нен­нем аб­раз, па­гроз, сі­лы, якія аба­вяз­ко­ва пры­вод­зяць да псі­ха­ла­гіч­ных або фі­зіч­ных траў­маў. Крыў­дзі­цель і па­цяр­пе­лы пры гэ­тым бліз­кія лю­дзі. Свед­ка­мі і на­ват удзель­ні­ка­мі мо­гуць быць дзе­ці. Між тым вя­до­ма, што свед­кі гвал­ту пе­ра­жы­ва­юць тыя ж псі­ха­ла­гіч­ныя на­ступ­ствы, што і ах­вя­ра. Ах­вя­ра­мі мо­гуць быць і муж­чы­ны, але знач­на час­цей гэ­та жан­чы­ны.

3-4

Ты­ся­ча пры­дзі­рак

Пер­шы этап мож­на на­зваць «на­рас­тан­нем на­пру­жан­ня». На ах­вя­ру аб­руш­ва­юц­ца аб­ра­зы, па­про­кі, па­гро­зы, дроб­ныя пра­явы фі­зіч­на­га гвал­ту. Гвал­таў­нік заў­сё­ды зна­хо­дзіць ты­ся­чу на­год для сва­іх пры­дзі­рак.

Дру­гі этап — «сур'­ёз­ны ін­цы­дэнт», ка­лі ўлас­на і ад­бы­ва­ец­ца гвалт. Усе свае сі­лы жан­чы­на на­кі­роў­вае на ра­та­ван­не ся­бе і дзя­цей.

Трэ­ці этап — «мя­до­вы ме­сяц». Муж­чы­на па­чы­нае ка­яц­ца, пра­яў­ляе кло­пат і ўва­гу, на­ват до­рыць па­да­рун­кі. Жан­чы­на ду­мае, што ся­мей­нае шчас­це вяр­ну­ла­ся і спа­дзя­ец­ца, што на­заў­сё­ды.

Ад­нак цыкл аба­вяз­ко­ва паў­та­ра­ец­ца.

— У гра­мад­стве ня­рэд­ка му­сі­ру­ец­ца дум­ка, што жан­чы­ны са­мі пра­ва­ку­юць гвалт і за­слу­гоў­ва­юць яго, — рас­па­вя­дае псі­хо­лаг Мінск­ага га­рад­ско­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Воль­га КАЗАК. — Лю­дзі лі­чаць, што вар­та прос­та жан­чы­не па­во­дзіць ся­бе не­як іна­чай, больш да­га­джаць, быць доб­рай жон­кай і ма­ці, і та­ды яе не да­вя­дзец­ца ка­раць. Ад­нак у гвал­тоў­най сі­ту­а­цыі ві­на­ва­ты толь­кі адзін ча­ла­век — крыў­дзі­цель. Не важ­на, як па­во­дзіць ся­бе жан­чы­на. Агрэ­са­ру да­га­дзіць не­маг­чы­ма.

Ня­рэд­ка пры­чы­ну гвал­ту звяз­ва­юць з ал­ка­го­лем. Па вя­лі­кім ра­хун­ку, там, дзе ёсць ал­ка­га­лізм, час­цей пры­сут­ні­чае і гвалт: ал­ка­голь зні­жае здоль­насць кант­ра­ля­ваць па­во­дзі­ны. Ад­нак ся­род крыў­дзі­це­ляў ёсць муж­чы­ны, якія не пры­зна­юць ты­тунь і ал­ка­голь. Нех­та вы­леч­ва­ец­ца ад ал­ка­га­ліз­му, але пра­цяг­вае дэ­ман­стра­ваць жорст­касць да бліз­кіх. Ча­ла­век, схіль­ны да гвал­ту, пра­яў­ляе гэ­тую схіль­насць і ў п'я­ным, і ў цвя­ро­зым ста­не. Ал­ка­голь жа вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца крыў­дзі­це­ля­мі ў якас­ці апраў­дан­ня сва­іх агрэ­сіў­ных па­во­дзін.

Раз­бу­раль­на для ах­вя­ры

Ах­вя­ра страч­вае ўпэў­не­насць у са­бе, у яе зні­жа­ец­ца са­ма­ацэн­ка, раз­ві­ва­ец­ца тры­вож­насць, на­ра­джа­ец­ца страх пе­рад бу­ду­чы­няй. Не крыў­дзі­це­лі, а ме­на­ві­та ах­вя­ры са­ро­ме­юц­ца сва­ёй сі­ту­а­цыі і тры­ма­юц­ца па­да­лей ад на­ва­коль­ных, каб ні­ко­му не вы­даць сва­іх пе­ра­жы­ван­няў. Ня­рэд­ка ў па­цяр­пе­лых уз­ні­кае дэ­прэ­сіў­ны стан, з'яў­ля­ец­ца раз­драж­няль­насць, па­ру­ша­ец­ца сон, уз­ні­ка­юць праб­ле­мы з апе­ты­там, зні­жа­ец­ца на­строй. Па­сту­по­ва страч­ва­ец­ца сэнс жыц­ця і на­ра­джа­юц­ца дум­кі пра са­ма­губ­ства. Па­вод­ле ра­сій­скіх да­ных, пры­чы­най кож­на­га чац­вёр­та­га су­іцы­ду з'яў­ля­ец­ца ме­на­ві­та бы­та­вы гвалт.

— Мне б ха­це­ла­ся, каб жан­чы­ны ра­зу­ме­лі, што та­кія ад­но­сі­ны — не нар­маль­ныя, — ка­жа Воль­га Ка­зак. — Свя­шчэн­ні­кі ка­жуць, што пе­ра­жы­ваць страх і тры­во­гу не гра­хоў­на, але ле­чац­ца яны, як і грэх — спо­вед­дзю. На пры­ёме ў псі­хо­ла­га мож­на ра­за­брац­ца са сва­і­мі па­чуц­ця­мі, жа­дан­ня­мі, пры­яры­тэ­та­мі і мэ­та­мі... У ад­ной з па­цы­ен­так гвалт па­чаў­ся з на­ра­джэн­нем дзі­ця­ці. Жан­чы­на ў дэ­крэт­ным вод­пус­ку вель­мі за­ле­жа­ла ад свай­го му­жа, прос­та вы­прош­ва­ла гро­шы на са­мае не­аб­ход­нае. Ка­лі ёй уда­ва­ла­ся неш­та ку­піць са­ма­стой­на, гэ­та бы­ло штось­ці «жу­дас­на дрэн­нае»... Яе сва­я­кі не па­він­ны бы­лі з ёю кан­так­та­ваць, та­му што яны «дрэн­на ўплы­ва­лі»... Яе фі­гу­ра і ра­зу­мо­выя здоль­нас­ці — усё бы­ло не та­кім... Ад­ной­чы муж пад­няў ру­ку на гэ­ту жан­чы­ну. Яна прый­шла па да­па­мо­гу да мя­не з та­кім пы­тан­нем: як мне ся­бе па­во­дзіць, каб ён мя­не не біў? А ў мя­не бы­лі зу­сім ін­шыя пы­тан­ні: як гэ­та жан­чы­на на­ву­чыць сваю дач­ку лю­біць ся­бе? Як яна пас­ля бу­дзе ста­віц­ца да зя­ця, які бу­дзе біць яе дач­ку? Ін­шай ма­дэ­лі па­во­дзін дзі­ця не ба­чыць, а та­му ёсць вы­со­кая ве­ра­год­насць та­го, што яно тра­піць у та­кую сі­ту­а­цыю ў бу­ду­чы­ні

Чац­вё­ра з пя­ці бе­ла­рус­кіх жан­чын ва ўзрос­це ад 18 да 60 га­доў пад­вяр­га­лі­ся ў сва­іх сем'­ях псі­ха­ла­гіч­на­му гвал­ту (аб­ра­зы, па­гро­зы), кож­ная чац­вёр­тая з роз­най час­та­той зна­ё­мая і з фі­зіч­ным. Не­ка­то­рыя да­ве­да­лі­ся, што та­кое гвалт эка­на­міч­ны (па­збаў­лен­не гро­шай) і сек­су­аль­ны (з бо­ку свай­го му­жа або па­ста­ян­на­га парт­нё­ра). На жаль, на­шы жан­чы­ны па­ту­ра­юць рас­паў­сюдж­ван­ню гэ­тых з'яў — за­моўч­ва­юць свае праб­ле­мы, ро­бяць вы­гляд, што ўсё ў па­рад­ку.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.