Вы тут

Якая яна, сацыяльная справядлівасць па-баліварыянску?


У перс­пек­ты­ве на­шы ву­чо­ныя змо­гуць ез­дзіць у Ве­не­су­э­лу па пра­гра­мах аб­ме­ну

На­ві­ны пра па­дзеі ў Ве­не­су­э­ле, ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скай кра­і­не з са­мы­мі вя­лі­кі­мі сён­ня за­па­са­мі наф­ты, час­та мож­на су­стрэць і ў тра­ды­цый­ных СМІ, і на ін­тэр­нэт-пар­та­лах. Шмат пі­шуць пра так зва­ную ба­лі­ва­ры­ян­скую рэ­ва­лю­цыю. Апош­няя для нас, жы­ха­роў пост­са­вец­кай пра­сто­ры, час­та між­во­лі аса­цы­ю­ец­ца з Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цы­яй, пас­ля якой кра­і­ну па­кі­ну­ла шмат ін­тэ­лі­ген­цыі, пас­ля якой зні­шчы­лі або па­са­дзі­лі ў тур­му міль­ё­ны лю­дзей і, у той жа час, пас­ля якой но­вая дзяр­жа­ва — Са­вец­кі Са­юз — ста­ла ад­ной з са­мых уплы­во­вых і ма­гут­ных у све­це. Пра сут­насць ве­не­су­эль­скай рэ­ва­лю­цыі, па­мкнен­ні і ідэі ве­не­су­эль­скай мо­ла­дзі ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» рас­ка­за­ла ма­ла­ды дып­ла­мат Ёха­на Ка­ра­лі­на Ру­та, пер­шы сак­ра­тар Па­соль­ства Ве­не­су­э­лы ў Мін­ску.

3-33

Ёха­на ро­дам з га­рад­ка Ка­ла­бо­са, які зна­хо­дзіц­ца ў ве­не­су­эль­скім шта­це Гу­а­ры­ка. Яна рас­ка­за­ла, што рас­ла ў вя­лі­кай сям'і, дзя­цей бы­ло чац­вё­ра — са­ма Ёха­на і трое ма­лод­шых бра­тоў.

Ве­не­су­эль­скі ўні­вер­сі­тэт Ар­ту­ра Мі­чэ­ле­на дзяў­чы­на скон­чы­ла па спе­цы­я­лі­за­цы­ях «Су­час­ныя мо­вы» і «Ма­лы біз­нес». У гэ­ты кі­ру­нак ува­хо­дзіць на­ву­чан­не та­кім сфе­рам, як фі­нан­сы, між­на­род­ны ган­даль, эка­но­мі­ка на ба­зе за­меж­ных моў. Асноў­ная мо­ва — анг­лій­ская. Дру­гой мо­вай Ёха­на аб­ра­ла фран­цуз­скую. Пас­ля дзяў­чы­на скон­чы­ла ма­гіст­ра­ту­ру па спе­цы­яль­нас­ці «Фі­нан­сы» і атры­ма­ла сту­пень ма­гіст­ра па фі­нан­са­вым кі­ра­ван­ні. За­раз яна за­кан­чвае на­ву­чан­не на док­тар­скую сту­пень па між­на­род­ных ад­но­сі­нах у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це.

Ёха­на ўжо тры га­ды жы­ве ў Мін­ску з му­жам, ва­ен­на­слу­жа­чым ве­не­су­эль­скай ар­міі, і ча­ты­рох­га­до­вым сы­нам, які ўжо вы­дат­на за­сво­іў рус­кую мо­ву ў сад­ку.

— Ёха­на, як вы ста­лі су­пра­цоў­ні­кам па­соль­ства?

— Ра­ней я пра­ца­ва­ла пе­ра­клад­чы­кам у Мі­ніс­тэр­стве на­род­най ула­ды па за­меж­ных спра­вах сва­ёй кра­і­ны. Ка­лі май­му му­жу па­ве­да­мі­лі, што яго на­кі­роў­ва­юць у Бе­ла­русь на ву­чо­бу ў ас­пі­ран­ту­ры, я па­да­ла пра­шэн­не аб улад­ка­ван­ні на пра­цу ў ве­не­су­эль­скім па­соль­стве ў Мін­ску. Мя­не пры­зна­чы­лі пер­шым сак­ра­та­ром гэ­тай дып­ла­ма­тыч­най мі­сіі і да­ве­ры­лі кі­раў­ніц­тва сфе­ра­мі аду­ка­цыі і пры­клад­но­га мас­тац­тва ў Ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скім куль­тур­ным цэнт­ры імя Сі­мо­на Ба­лі­ва­ра, а праз не­каль­кі ме­ся­цаў да­да­лі­ся сфе­ры ту­рыз­му і са­лі­дар­нас­ці.

Ма­гу ска­заць, што за га­ды свай­го жыц­ця ў Бе­ла­ру­сі я ста­ла свед­кай са­праўд­на­га сяб­роў­ства і доб­ра­зыч­лі­вых ад­но­сін па­між на­шы­мі на­ро­да­мі. Ад­ным з яр­кіх пры­кла­даў гэ­та­га з'яў­ля­юц­ца бе­ла­рус­кія юна­кі і дзяў­ча­ты, якія тан­цу­юць і спя­ва­юць у ка­лек­ты­вах Ла­ці­на­а­ме­ры­кан­ска­га куль­тур­на­га цэнт­ра на доб­ра­ах­вот­най асно­ве, прад­стаў­ля­ю­чы не толь­кі куль­ту­ру Ве­не­су­э­лы, але і ўсёй Ла­цін­скай Аме­ры­кі.

— Што да мо­ла­дзі, то з на­він мы ба­чым, што ве­не­су­эль­скія сту­дэн­ты зай­ма­юць, як пра­ві­ла, вель­мі ак­тыў­ную гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю: удзель­ні­ча­юць у мі­тын­гах і дэ­ман­стра­цы­ях, агуч­ва­юць пэў­ныя па­тра­ба­ван­ні да ўра­да. Ці мож­на лі­чыць, што ак­тыў­ная гра­ма­дзян­ская па­зі­цыя — на­цы­я­наль­ная асаб­лі­васць ве­не­су­эль­скай мо­ла­дзі?

— Ве­не­су­эль­ская мо­ладзь ва­ло­дае вы­со­кай гра­ма­дзян­скай па­зі­цы­яй і, у сваю чар­гу, ад­чу­вае ад­каз­насць за па­бу­до­ву сва­бод­най і не­за­леж­най Ве­не­су­э­лы. Гэ­тыя каш­тоў­нас­ці бы­лі за­кла­дзе­ны на­шым веч­ным ка­ман­дан­тэ Уга Ча­ве­сам, які з пер­шых эта­паў зра­біў мо­ладзь Ве­не­су­э­лы ўдзель­ні­ка­мі і га­лоў­ны­мі ге­ро­я­мі са­цы­яль­най і па­лі­тыч­най транс­фар­ма­цыі кра­і­ны. Дзя­ку­ю­чы са­цы­яль­ным зме­нам, якія ад­бы­лі­ся за два­нац­цаць га­доў ба­лі­ва­ры­ян­скай рэ­ва­лю­цыі, рас­па­ча­тай Уга Ча­ве­сам, жыц­цё ве­не­су­эль­скай мо­ла­дзі шмат у чым па­леп­шы­ла­ся. У пры­ват­нас­ці, ма­ла­дыя лю­дзі атры­ма­лі роз­ныя маг­чы­мас­ці на­ву­чан­ня і сва­бод­ны до­ступ да аду­ка­цыі, якую ра­ней мож­на бы­ло атры­маць толь­кі на плат­най асно­ве.

Каб вы ме­лі больш дак­лад­нае ўяў­лен­не пра на­шу мо­ладзь, пра­цы­тую вы­ні­кі апы­тан­няў, якія пра­вёў сё­ле­та ор­ган ста­тыс­ты­кі на­шай кра­і­ны Juventudes. Згод­на з імі, 79% ма­ла­дых ве­не­су­эль­цаў і ве­не­су­э­лак ву­чац­ца і 70% ро­бяць гэ­та для свай­го рос­ту. 96% мо­ла­дзі ўпэў­не­ны, што мо­гуць атры­маць у сва­ёй кра­і­не па­трэб­ную аду­ка­цыю і 77% вы­ра­ша­юць за­стац­ца ў кра­і­не пас­ля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та. 73% ма­ла­дых лю­дзей лі­чаць, што най­леп­шай сіс­тэ­май праў­лен­ня з'яў­ля­ец­ца дэ­ма­кра­тыя ўдзе­лу, а 6% ад­да­юць пе­ра­ва­гу дэ­ма­кра­тыі прад­стаў­ні­чай. 60% лі­чаць, што най­леп­шай сіс­тэ­май эка­но­мі­кі з'яў­ля­ец­ца са­цы­я­ліс­тыч­ная.

3-34

— Я ве­даю, што не­ка­то­рыя ве­не­су­эль­скія хлоп­цы і дзяў­ча­ты атрым­лі­ва­юць у нас аду­ка­цыю... А якія мо­гуць быць перс­пек­ты­вы ў пра­гра­ме аб­ме­ну па­між бе­ла­рус­кі­мі і ве­не­су­эль­скі­мі ўні­вер­сі­тэ­та­мі? Ці мо­гуць бе­ла­рус­кія на­ву­коў­цы вый­граць грант, каб пра­цяг­нуць вы­ву­чэн­не тэ­мы, звя­за­най з Ве­не­су­э­лай, Ла­цін­скай Аме­ры­кай у ве­не­су­эль­скай на­ву­чаль­най уста­но­ве?

— Па­коль­кі па­між на­шы­мі кра­і­на­мі іс­нуе раз­ві­тае двух­ба­ко­вае су­пра­цоў­ніц­тва і пад­пі­са­ны шэ­раг па­гад­нен­няў, то мы не вы­клю­ча­ем маг­чы­масць ства­рэн­ня пра­ек­та су­пра­цоў­ніц­тва ў га­лі­не аду­ка­цыі. На­прык­лад, та­ко­га, каб бе­ла­рус­кія на­ву­коў­цы маг­лі атрым­лі­ваць ве­ды ў на­шай кра­і­не. Га­во­ра­чы аб тэ­ме на­ву­кі і аду­ка­цыі, ха­чу на­га­даць пра но­вы пра­ект, рас­пра­ца­ва­ны су­мес­на з Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным эка­на­міч­ным уні­вер­сі­тэ­там, а ме­на­ві­та аб ства­рэн­ні Цэнт­ра ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скіх да­сле­да­ван­няў. Гэ­тая іні­цы­я­ты­ва ўзнік­ла ў су­вя­зі з тым, што рас­це знач­насць стра­тэ­гіч­ных аль­ян­саў па­між Бе­ла­рус­сю і кра­і­на­мі Ла­цін­скай Аме­ры­кі, а так­са­ма тым, што рас­це ці­ка­васць да на­ша­га кан­ты­нен­та ся­род на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі.

Асноў­най мэ­тай вы­шэй­зга­да­на­га цэнт­ра з'яў­ля­ец­ца пра­соў­ван­не і раз­віц­цё на­ву­ко­вых ве­даў па­між кра­і­на­мі Ла­цін­скай Аме­ры­кі і Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь шля­хам пра­вя­дзен­ня на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў і дыс­ку­сій, ства­рэн­не на­ву­кі на ба­зе но­вых ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скіх рэа­лій, рас­паў­сюдж­ван­не куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў на­ро­даў Ла­цін­скай Аме­ры­кі і фі­ла­соф­скай дум­кі най­больш вы­дат­ных гіс­та­рыч­ных і су­час­ных дзея­чаў.

— І Ве­не­су­э­ла, і Бе­ла­русь ідуць па шля­ху бу­даў­ніц­тва са­цы­яль­на спра­вяд­лі­вай дзяр­жа­вы. Ад­нак на­шы кра­і­ны зна­хо­дзяц­ца на су­праць­лег­лых ба­ках зям­но­га ша­ра... Што та­кое са­цы­яль­ная спра­вяд­лі­васць для ве­не­су­эль­ца? Ці да­сяг­ну­та яна за­раз?

— Для мя­не як ве­не­су­эл­кі са­цы­яль­ная спра­вяд­лі­васць — гэ­та ўсе тыя вы­го­ды, якія мы атры­ма­лі дзя­ку­ю­чы са­цы­яль­ным пра­гра­мам, па­ча­тым прэ­зі­дэн­там Уга Ча­ве­сам і якія пра­цяг­вае прэ­зі­дэнт Ні­ка­лас Ма­ду­ра. Ся­род са­мых знач­ных мі­сій мож­на вы­лу­чыць мі­сію Ро­бін­сан, мі­сію Ры­вас і мі­сію Су­крэ. Мі­сія Ро­бін­сан, рас­па­ча­тая ў лі­пе­ні 2003 го­да, бы­ла ство­ра­на з мэ­тай на­ву­чыць чы­таць і пі­саць ве­не­су­эль­цаў і та­кім чы­нам вы­ка­ра­ніць не­пісь­мен­насць. Мі­сія Ры­вас так­са­ма бы­ла на­кі­ра­ва­на на пра­цу з людзь­мі, якія не змаг­лі скон­чыць ся­рэд­нія і стар­шыя кла­сы. Яна бы­ла ство­ра­на ў ліс­та­па­дзе 2003 го­да. Трэ­цяя, са­мая важ­ная ся­род мі­сій, якія пра­вод­зяц­ца лі­да­рамі ба­лі­ва­ры­ян­скай рэ­ва­лю­цыі, на­кі­ра­ва­на на пад­рых­тоў­ку пра­фе­сі­я­на­лаў ва ўні­вер­сі­тэ­це на пра­ця­гу трох га­доў для тэх­на­ла­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў і пя­ці га­доў для поў­най аду­ка­цыі. Столь­кі доў­жыц­ца лю­бая ўні­вер­сі­тэц­кая аду­ка­цыя ў Ве­не­су­э­ле. Са­цы­яль­ная па­лі­ты­ка, якую пра­во­дзіў ка­ман­дан­тэ Ча­вес, па­каз­вае, што ў Ве­не­су­э­ле іс­нуе са­цы­яль­ная спра­вяд­лі­васць, і вы­ні­кам та­му з'яў­ля­ец­ца па­мян­шэн­не ўзроў­ню бед­нас­ці, па­ляп­шэн­не ўмоў жыц­ця ма­ла­за­бяс­пе­ча­на­га на­сель­ніц­тва.

Да­рэ­чы, на маю дум­ку, пры­сут­насць ве­не­су­эль­скіх сту­дэн­таў у Бе­ла­ру­сі так­са­ма мож­на лі­чыць яшчэ ад­ным да­сяг­нен­нем ба­лі­ва­ры­ян­скай рэ­ва­лю­цыі.

— Па­коль­кі вы рас­ка­за­лі пра да­сяг­нен­ні ба­лі­ва­ры­ян­скай рэ­ва­лю­цыі, рас­ка­жы­це, як пла­нуе свой пра­цоў­ны дзень звы­чай­ны ве­не­су­э­лец.

— Ве­не­су­эль­цы пра­чы­на­юц­ца вель­мі ра­на, у 4-5 га­дзін ра­ні­цы, дзя­цей ад­во­зяць у шко­лу і ста­ра­юц­ца не спаз­ніц­ца на пра­цу. Пра­цоў­ны дзень доў­жыц­ца 8 га­дзін, як і ў Бе­ла­ру­сі.

Уво­гу­ле ве­не­су­эль­цы вель­мі прад­пры­маль­ныя, сме­лыя і ле­ту­цен­ныя. Для іх ха­рак­тэр­на ў кож­най сі­ту­а­цыі зна­хо­дзіць неш­та ста­ноў­чае, які­мі б цяж­кі­мі ні бы­лі жыц­цё­выя аб­ста­ві­ны, яны заў­сё­ды ап­ты­міс­ты, усмеш­ка ні­ко­лі не сы­хо­дзіць з іх тва­раў. За­пал і на­тхнен­не жы­ве ва ўсім, што яны ро­бяць.

— Вы жы­вя­це ў Мін­ску ўжо тры га­ды. Па чым ве­не­су­эль­скім вы асаб­лі­ва су­му­е­це?

— Я су­мую толь­кі па ма­іх род­ных і клі­ма­це. Для нас кры­ху скла­да­на жыць у ва­шым клі­ма­це, та­му што ў нас ён не мя­ня­ец­ца. У Ве­не­су­э­ле толь­кі дзве па­ры го­да: су­хое ле­та і даждж­лі­вая «зі­ма». Тэм­пе­ра­ту­ра ж заў­сё­ды ад­ноль­ка­вая. Я на­ра­дзі­ла­ся ў цёп­лай зо­не, дзе тэм­пе­ра­ту­ра ў ся­рэд­нім да­ся­гае 40 гра­ду­саў, та­му ў Бе­ла­ру­сі я цяж­ка пе­ра­но­шу роз­ні­цу ў 50-60 гра­ду­саў. Ад­нак я пра­вя­ла тут тры зі­мы да­во­лі доб­ра, хоць і з не­вя­лі­кі­мі цяж­кас­ця­мі.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.