Вы тут

Ступень адказнасці


Ра­зам з уз­мац­нен­нем па­тра­ба­валь­нас­ці да кі­раў­ні­коў ім пра­да­ста­вяць да­дат­ко­выя пра­вы ў да­чы­нен­ні да пад­на­ча­ле­ных

На гэ­та звяр­нуў ува­гу Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на ўча­раш­няй на­ра­дзе па пра­ек­це дэ­крэ­та «Аб уз­мац­нен­ні па­тра­ба­ван­няў да кі­ру­ю­чых кад­раў і ра­бот­ні­каў ар­га­ні­за­цый», па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што ўжо не пер­шы раз звяр­та­ец­ца да пы­тан­ня пад­рых­тоў­кі нар­ма­тыў­на-пра­ва­во­га ак­та аб уз­мац­нен­ні ад­каз­нас­ці, па­тра­ба­валь­нас­ці да кі­ру­ю­чых кад­раў. «Вы­ка­наль­ніц­кая дыс­цып­лі­на ў нас зна­хо­дзіц­ца на вель­мі ніз­кім уз­роў­ні — пры­тым па ўсіх ар­ты­ку­лах і на ўсіх па­вер­хах ула­ды», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

«Двой­чы ў мя­не на ста­ле зна­хо­дзіў­ся пра­ект да­ку­мен­та па гэ­тым пы­тан­ні, і двой­чы мы ад­хі­ля­лі яго. Апош­ні раз мы ба­чы­лі: так, з кі­ру­ю­чых кад­раў мы па­тра­бу­ем і па­він­ны па­тра­ба­ваць у гэ­тых умо­вах. Але так­са­ма мы кан­ста­та­ва­лі: перш чым па­тра­ба­ваць з кі­раў­ні­ка, яму трэ­ба, дак­лад­на акрэс­ліў­шы пра­вы, да­ба­віць ула­ды, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Інакш атры­ма­ец­ца, што мы га­ло­вы бу­дзем зно­сіць кі­раў­ні­кам, а кі­раў­ні­кі не змо­гуць як на­ле­жыць па­тра­ба­ваць са сва­іх пад­на­ча­ле­ных. І ў вы­ні­ку ні­чо­га не атры­ма­ец­ца. Та­му з кі­раў­ні­ка па­він­на быць па­тра­ба­ван­не, ад­на­знач­нае, са­мае стро­гае; але і трэ­ба пра­да­ста­віць яму ад­па­вед­ныя пра­вы, каб мог па­тра­ба­ваць вы­ка­нан­ня ўсіх пры­ня­тых ім ра­шэн­няў».

У час аб­мер­ка­ван­ня пра­ек­та дэ­крэ­та кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­па­тра­ба­ваў ад удзель­ні­каў на­ра­ды ад­ка­заў на шэ­раг пы­тан­няў. У пры­ват­нас­ці, якую ад­каз­насць па­ня­се кі­раў­нік у вы­пад­ку ня­доб­ра­сум­лен­на­га вы­ка­нан­ня сва­іх служ­бо­вых аба­вяз­каў, ці пра­ду­гле­джа­ны стро­гія ме­ры па не­да­пу­шчэн­ні да кі­раў­ніц­кай дзей­нас­ці ў блі­жэй­шай і доў­га­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­вах тых, хто зволь­не­ны за пра­ва­лы ў ра­бо­це.

«Для кі­раў­ні­коў га­лоў­ная ад­каз­насць — гэ­та зваль­нен­не з ра­бо­ты. Усе гэ­тыя штра­фы і яшчэ штось­ці — мы прос­та раз­злу­ём лю­дзей, і ўсё гэ­та без тол­ку, эфек­ту не бу­дзе мець. Раз­мо­ва ідзе аб тым, ка­лі кі­раў­нік не цяг­не або пра­ві­ніў­ся. Пра­ві­ніў­ся — я не ка­жу, што да­пус­ціў па­мыл­ку, або яшчэ ней­кія пры­чы­ны. Кі­раў­нік, зай­ма­ю­чы па­са­ду, цу­доў­на ве­дае, што мож­на ра­біць, а што нель­га. І ка­лі ён па­ру­шыў гэ­ты па­ра­дак, ча­го яго тры­маць на па­са­дзе? Яго трэ­ба зваль­няць. Ка­лі ён учы­ніў пра­ва­па­ру­шэн­не, якое пад­па­дае пад ар­ты­кул Ад­мі­ніст­ра­цый­на­га або, яшчэ горш, Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са — ён па гэ­тым ар­ты­ку­ле і бу­дзе ад­каз­ваць», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма за­даў пы­тан­не, на­коль­кі да­ку­мент бу­дзе спра­вяд­лі­вым, каб кож­ны, хто пра­штра­фіў­ся, ра­зу­меў, за што пры­цяг­ну­ты да ад­каз­нас­ці. І га­лоў­нае — ці дасць маг­чы­масць дэ­крэт вы­ка­ра­ніць кру­га­вую па­ру­ку і пры­мя­няць на прак­ты­цы прын­цып стро­гай пер­са­наль­най ад­каз­нас­ці, не да­пус­каць утой­ван­ня та­кіх не­га­тыў­ных з'яў, як пе­ра­са­джван­не тых, хто пра­ві­ніў­ся, з ад­на­го «цёп­ла­га» мес­ца на ін­шае, ку­маў­ство, блат пры вы­ра­шэн­ні кад­ра­вых пы­тан­няў?

Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў аб'­ек­тыў­най ацэн­кі прад­стаў­ле­на­га да­ку­мен­та. Ён пе­ра­сця­рог: «Не дай бог, мы спа­ро­дзім ней­кую но­вую ін­струк­цыю з пе­ра­лі­кам ар­ты­ку­лаў, штра­фаў». Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што да­ку­мент па­ві­нен быць цэ­лас­ным, зра­зу­ме­лым і ад­на­знач­ным.

У час на­ра­ды ад­бы­ло­ся аб­мер­ка­ван­не роз­ных ас­пек­таў но­ва­га да­ку­мен­та. Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі да­ру­чыў яго да­пра­ца­ваць з улі­кам агу­ча­ных пра­па­ноў з тым, каб з па­чат­ку бу­ду­ча­га го­да дэ­крэт ус­ту­піў у сі­лу.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.