Вы тут

Прэзідэнт зацвердзіў прагноз развіцця Беларусі на 2015 год


Ад­па­вед­ныя ўка­зы кіраўнік дзяржавы пад­пі­саў 1 снеж­ня, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Так, праг­на­зу­ец­ца, што тэмп рос­ту ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту скла­дзе 100,2-100,7 пра­цэн­та. Гэ­та бу­дзе да­сяг­ну­та за кошт рос­ту да­баў­ле­най вар­тас­ці ў пра­мыс­ло­вас­ці (100,4-100,8 пра­цэн­та), сель­скай і ляс­ной гас­па­дар­цы (101,2-101,4 пра­цэн­та), сфе­ры па­слуг (101,6-102 пра­цэн­ты). За кошт пра­даў­жэн­ня тэх­на­ла­гіч­най і эка­на­міч­най ма­дэр­ні­за­цыі вы­твор­час­ці рост пра­дук­цый­нас­ці пра­цы па ва­ла­вым унут­ра­ным пра­дук­це скла­дзе 101,5-102 пра­цэн­ты.

Зы­хо­дзя­чы з пра­гно­зу зні­жэн­ня су­куп­на­га по­пы­ту ў Ра­сіі, ды­на­мі­кі су­свет­ных цэн, па­каз­чык экс­пар­ту та­ва­раў і па­слуг да ўзроў­ню 2014 го­да скла­дзе 96-96,4 пра­цэн­та. Без улі­ку наф­ты і наф­та­пра­дук­таў рост экс­пар­ту та­ва­раў і па­слуг праг­на­зу­ец­ца ў па­ме­ры 100,3 пра­цэн­та.

Пла­ну­ец­ца, што су­ад­но­сі­ны саль­да знеш­ня­га ганд­лю та­ва­ра­мі і па­слу­га­мі і ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту скла­дуць мі­нус 3,5 пра­цэн­та — мі­нус 3,3 пра­цэн­та.

Энер­га­ёміс­тасць ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту ў па­раў­на­нні з 2014 го­дам па­він­на зні­зіц­ца не менш як на 0,5 пра­цэн­та. Рэн­та­бель­насць про­да­жаў у пра­мыс­ло­вас­ці скла­дзе 7-7,5 пра­цэн­та. Пры­рост спа­жы­вец­кіх цэн пла­ну­ец­ца зні­зіць да 12 пра­цэн­таў. Увод жыл­ля з дзяр­жаў­най пад­трым­кай ча­ка­ец­ца ў аб'­ёме не мен­шым за 2,5 млн кв.м.

Рэ­аль­ныя на­яў­ныя гра­шо­выя да­хо­ды на­сель­ніц­тва ў 2015 го­дзе вы­рас­туць на 1,1-1,5 пра­цэн­та да ўзроў­ню гэ­та­га го­да.

Асноў­ны­мі на­прам­ка­мі гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі на 2015 год ся­рэд­не­га­да­вая стаў­ка рэ­фі­нан­са­ван­ня за­пла­на­ва­на на ўзроў­ні 15-16 пра­цэн­таў га­да­вых. Праг­на­зу­ец­ца, што па­тра­ба­ван­ні бан­каў і ААТ «Банк раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» да эка­но­мі­кі па­вя­лі­чац­ца на 12-14 пра­цэн­таў, між­на­род­ныя рэ­зер­во­выя ак­ты­вы (у вы­зна­чэн­ні МВФ) за­ха­ва­юц­ца на ўзроў­ні 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

 

Загаловак у газеце: Прэзідэнт зацвердзіў прагноз развіцця Беларусі на 2015 год і Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.