Вы тут

Выбуховая забава


Чым мо­жа скон­чыц­ца не­асця­рож­нае ка­ры­стан­не пі­ра­тэх­ні­кай?

Зі­ма ўжо тра­ды­цый­на ста­но­віц­ца ў нас са­май гуч­най па­рой го­да ў лі­та­раль­ным сэн­се. Амаль кож­ны ве­чар су­пра­ва­джа­ец­ца свое­асаб­лі­вай «свят­ло­му­зы­кай» — па­ста­ян­на гу­чыць пі­ра­тэх­ніч­ная ка­на­на­да, а не­ба асвят­ля­ец­ца роз­на­ка­ля­ро­вы­мі спо­ла­ха­мі. Ад­нак по­руч са знеш­няй пры­га­жос­цю хо­дзіць і тра­ге­дыя, для якой час­та да­стат­ко­ва ад­на­го дур­но­га жар­ту, не­спрак­ты­ка­ва­на­га ру­ху або за­вод­ска­га бра­ку... Аб тым, як жа пра­віль­на за­пус­каць пі­ра­тэх­ні­ку, «Звяз­дзе» рас­ка­заў па­моч­нік мі­ніст­ра па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ві­таль На­віц­кі.

3-30

Ні кро­ку без ін­струк­цыі

— Каб пра­віль­на абы­хо­дзіц­ца з пі­ра­тэх­ні­кай, да­стат­ко­ва за­пом­ніць уся­го дзве прос­тыя ак­сі­ё­мы і пры­трым­лі­вац­ца іх. Та­кую пра­дук­цыю трэ­ба на­бы­ваць вы­ключ­на ў ле­галь­ных пунк­тах про­да­жу. Ка­лі на­бы­ва­е­це «гры­муч­ку», не будзь­це за­ліш­не сціп­лы­мі, лепш па­пра­сі­це па­цвяр­джаль­ны да­ку­мент у пра­даў­ца дзе­ля да­дат­ко­вай пе­ра­стра­хоў­кі.

Бо пі­ра­тэх­ні­ка, якая там пра­да­ец­ца, дак­лад­на прай­шла пра­цэ­ду­ру сер­ты­фі­ка­цыі ў Бе­ла­ру­сі і та­му з'яў­ля­ец­ца бяс­печ­най, ка­лі ўсё ра­біць па ін­струк­цыі. Да­рэ­чы, апош­няя па­він­на быць на­дру­ка­ва­на на рус­кай або на бе­ла­рус­кай мо­вах.

З яе вы да­ве­да­е­це­ся, як пра­віль­на ра­біць за­пуск, як да­лё­ка трэ­ба ад­бя­гаць, на якой бяс­печ­най ад­лег­лас­ці ад дрэў і бу­дын­каў па­він­на пра­ля­гаць тра­ек­то­рыя па­лё­ту, з яко­га ўзрос­ту пі­ра­тэх­ні­ку мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць, рэ­кві­зі­ты вы­твор­цы, па­пя­рэ­джан­не аб маг­чы­май не­бяс­пе­цы, га­ран­тый­ны тэр­мін ужы­ван­ня, умо­вы і пра­ві­лы за­хоў­ван­ня... Пра­чы­тай­це яе за­га­дзя до­ма не­каль­кі ра­зоў, перш чым ад­праў­ляц­ца на ву­лі­цу з хла­пуш­ка­мі. Да­рэ­чы, апош­ні пункт так­са­ма вель­мі важ­ны, бо ней­кіх адзі­ных стан­дар­таў за­хоў­ван­ня не іс­нуе. І ка­лі яго па­ру­шыць, то пі­ра­тэх­ні­ка як мі­ні­мум са­псу­ец­ца. Атры­ма­ец­ца, што вы фак­тыч­на вы­кі­ну­лі гро­шы на ве­цер. Пры гор­шым рас­кла­дзе яна ста­не не­бяс­печ­най.

За­пус­каць пі­ра­тэх­ні­ку зноў жа трэ­ба ме­на­ві­та та­кім чы­нам, як гэ­та на­пі­са­на ў ін­струк­цыі. Ні­я­кай твор­чай фан­та­зіі не да­вай­це во­лю. Не ўжы­вай­це ал­ка­го­лю не­па­срэд­на пе­рад за­пус­кам або да­вер­це запуск аб­са­лют­на цвя­ро­за­му ча­ла­ве­ку — асаб­лі­ва гэ­та важ­на ў на­ва­год­нія і ка­ляд­ныя свя­ты. Бо се­кунд­ная за­трым­ка, пе­ра­кос тра­ек­то­рыі па­лё­ту, між­воль­ны рух це­ла мо­гуць каш­та­ваць пас­ля вель­мі і вель­мі до­ра­га.

«Шэ­рая» пі­ра­тэх­ні­ка: шлях да ін­ва­лід­нас­ці?

— На жаль, да­гэ­туль у кра­і­не су­стра­ка­ец­ца не­санк­цы­я­на­ва­ны ган­даль пі­ра­тэх­ні­кай. З 1990-х га­доў у гра­мад­стве іс­нуе дум­ка, што, маў­ляў, у ганд­ля­роў «з-пад па­лы» цэ­ны заўж­ды ні­жэй­шыя. Але ж та­кая «шэ­рая» пра­дук­цыя, як пра­ві­ла, у Бе­ла­ру­сі не сер­ты­фі­ка­ва­на. А ін­струк­цыя, якая да­да­ец­ца да яе, на­дру­ка­ва­на час­та на кі­тай­скай мо­ве. Па­клаў­шы ру­ку на сэр­ца, ад­ка­жы­це: ці здо­ле­е­це вы пра­чы­таць іе­раг­лі­фіч­ны тэкст? За­пуск пі­ра­тэх­ні­кі не па ін­струк­цыі, а па прын­цы­пе «на авось» мае вя­лі­кія шан­цы за­кон­чыц­ца траў­май і на­ват пры­вес­ці да ін­ва­лід­нас­ці.

На­шы ка­ле­гі з Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, якія пра­вод­зяць спе­цы­я­лі­за­ва­ныя рэй­ды, і з пад­атко­вай ін­спек­цыі, якія ро­бяць кант­роль­ныя за­куп­кі, свед­чаць, што цэ­ны ў не­ле­галь­ных ганд­ля­роў прак­тыч­на ад­ноль­ка­выя, а ка­лі-ні­ка­лі на­ват і вы­шэй­шыя. Ка­лісь­ці ў Бе­ла­ру­сі мож­на бы­ло ганд­ля­ваць пі­ра­тэх­ні­кай толь­кі 45 дзён у год. З-за гэ­тай асаб­лі­вас­ці не так шмат ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў вы­ра­ша­ла за­няц­ца та­кім біз­не­сам. Ця­пер жа пі­ра­тэх­ні­ка пра­да­ец­ца круг­лы год у буй­ных ганд­лё­вых цэнт­рах, на рын­ках, у спе­цы­я­лі­за­ва­ных кра­мах...

3-29

Вог­нен­ныя «сюр­пры­зы» за­ля­та­юць у ква­тэ­ры

— Пры за­пус­ку пі­ра­тэх­ні­кі між­воль­на ёсць шан­цы зра­біць дзве па­мыл­кі, якія мо­гуць ака­зац­ца фа­таль­ны­мі з-за та­го, што тра­ек­то­рыя па­лё­ту за­ра­ду бу­дзе не стро­га вер­ты­каль­най. Пер­шая з іх — гэ­та па­ста­віць пе­рад за­пус­кам вы­раб не роў­на, а абы-як. Дру­гая — за­баў­ляц­ца пі­ра­тэх­ні­кай у вет­ра­нае на­двор'е. Ды і лю­дзі ля­ну­юц­ца. Маў­ляў, на­вош­та іс­ці за­пус­каць за­ра­ды ку­дысь­ці там на бяз­люд­ную пуст­ку, ка­лі по­бач ёсць двор? А ўсё гэ­та мо­жа скон­чыц­ца па­жа­рам у якой-не­будзь ква­тэ­ры.

За­рад бы­та­вой пі­ра­тэх­ні­кі мо­жа ўзля­таць вы­шэй за пяць­дзя­сят мет­раў! Та­му на­ват апош­нія па­вер­хі са­мых вы­со­кіх да­моў тэ­а­рэ­тыч­на не за­стра­ха­ва­ны ад та­го, што ў іх акно мо­жа пры­ля­цець вог­нен­ны «сюр­прыз». І доб­ра яшчэ, ка­лі лю­дзі зна­хо­дзяц­ца до­ма. А ка­лі ў ква­тэ­ры ні­ко­га ня­ма? На­прык­лад, для ад­ной го­мель­скай ква­тэ­ры пер­шы дзень 2012 го­да стаў зу­сім не свя­точ­ным: па­жар спра­ва­ка­ваў пі­ра­тэх­ніч­ны вы­раб, які пра­біў шкло. Праў­да, у нас та­кое зда­ра­ец­ца ня­час­та — па­доб­ныя вы­пад­кі мож­на пе­ра­лі­чыць на паль­цах дзвюх рук. Ад­нак, вя­до­ма, лю­дзей, якія з-за без­ад­каз­нас­ці ін­ша­га ча­ла­ве­ка стра­ці­лі ма­ё­масць, гэ­та не су­це­шыць...

Траў­мы ва­чэй, ам­пу­та­цыя фа­лан­гі...

— Але мо­жа быць і так, што са­лют ці ра­ке­ту як быц­цам за­пус­ка­лі пра­віль­на, але яна ўга­ру не ўзля­це­ла. Бег­чы ад­ра­зу да мес­ца, дзе ўста­ноў­ле­на пі­ра­тэх­ні­ка, і вы­свят­ляць, што ж там зда­ры­ла­ся, ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ро­не­на. Сла­ву­ты «за­кон под­лас­ці» ні­хто не ад­мя­няў: не вы­клю­ча­на, што як­раз у гэ­тае ім­гнен­не сна­рад спра­цуе. А ў які бок ён па­ля­ціць — не ве­дае ні­хто. Бы­ва­лі вы­пад­кі, што вы­ні­кам не­абач­лі­вас­ці ста­на­ві­лі­ся вы­бі­тыя і па­шко­джа­ныя во­чы, траў­мы паль­цаў з ам­пу­та­цы­яй фа­лан­гаў, тэр­міч­ныя (і яшчэ больш страш­ныя хі­міч­ныя) апё­кі... Та­му трэ­ба не пе­ра­ся­каць лі­нію бяс­пе­кі не менш за двац­цаць хві­лін. Не спра­ца­ваў за­рад — зна­чыць, не лёс.

Вы­ра­та­валь­ні­кі фік­су­юць і шмат вы­пад­каў, ка­лі ах­вя­ра­мі пі­ра­тэх­ні­кі ста­но­вяц­ца ма­ла­дыя лю­дзі, у тым лі­ку і школь­ні­кі.

Па­гля­дзім вы­пад­кі, да­та­ва­ныя па­за­мі­ну­лым го­дам. У Гор­ках у баль­ні­цу з ір­ва­най ра­най да­ло­ні на пра­вай ру­цэ тра­піў ся­мі­клас­нік. Як пас­ля вы­свет­лі­ла­ся, ля свай­го до­ма ён знай­шоў пе­тар­ду. Па­спра­ба­ваў яе пад­па­ліць. Пе­тар­да ж уза­рва­ла­ся ў ру­цэ...

У апош­ні дзень 2012 го­да пя­ці­га­до­вы хлоп­чык гу­ляў па ад­ной з ву­ліц Баб­руй­ска. По­бач з ім уза­рва­ла­ся пе­тар­да. Част­ка яе тра­пі­ла пад шап­ку. Су­пра­цоў­ні­кі «хут­кай да­па­мо­гі» па­ста­ві­лі ды­яг­наз «тэр­міч­ны апёк скро­не­вай воб­лас­ці».

Але пі­ра­тэх­ніч­ныя вы­ра­бы мо­гуць і ска­ле­чыць ча­ла­ве­ка на ўсё жыц­цё. 1 сту­дзе­ня 2013 го­да з-за вы­бу­ху пе­тар­ды траў­му атры­маў дзе­вят­нац­ца­ці­га­до­вы юнак у ста­лі­цы. Яму да­вя­ло­ся ам­пу­та­ваць фа­лан­гу ад­на­го з паль­цаў... У гэ­ты ж дзень у Баб­руй­ску а дру­гой га­дзі­не но­чы «хут­кая» аказ­ва­ла да­па­мо­гу пя­ці­клас­ні­ку. По­бач з ім ра­за­рваў­ся ней­кі пі­ра­тэх­ніч­ны вы­раб. На­ступ­ства­мі вы­бу­ху ста­ла ра­на абод­вух вей­каў, а ад­но во­ка і ўво­гу­ле кан­ту­зі­ла.

***

Ка­неш­не, са­мы на­дзей­ны спо­саб па­збег­нуць пі­ра­тэх­ніч­най траў­мы — гэ­та ўво­гу­ле не за­пус­каць са­лю­ты, фе­ер­вер­кі, ра­ке­ты... Але ж, вя­до­ма, гэ­та не­рэ­аль­на. Та­му звы­чай­на­му пра­хо­жа­му за­ста­ец­ца дзей­ні­чаць па прын­цы­пе «Па­кла­па­ці­ся аб са­бе сам». Гэ­та зна­чыць, што, ка­лі вы ўба­чы­лі, што на ва­шым шля­ху хтось­ці за­пус­кае пі­ра­тэх­ні­ку, лепш за­раз жа змя­ні­це марш­рут. Не­каль­кі хві­лін, якія вы змар­ну­е­це з-за чы­ёй­сьці без­ад­каз­нас­ці, вар­тыя таго, каб не атры­маць на роў­ным мес­цы траў­му — маг­чы­ма, на­ват і на ўсё жыц­цё. Ка­лі вы ўба­чы­лі, што пе­тар­да­мі за­баў­ля­юц­ца дзе­ці — зра­бі­це ім за­ўва­гу. А ка­лі гра­мад­скі па­ра­дак па­ру­ша­юць да­рос­лыя — на­бя­ры­це 102. Хто ве­дае, мо­жа, тым са­мым вы між­воль­на ўра­ту­е­це ка­мусь­ці зда­роўе?

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Да­рэ­чы

Крэ­а­тыў­ныя па­ды­хо­ды да ста­рых пра­ві­лаў

У Мін­ску вы­бра­лі леп­ша­га пра­па­ган­дыс­та Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях

На­гляд­ныя да­па­мож­ні­кі, вы­ступ­лен­ні ў пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах, на сель­скіх схо­дах, пра­вя­дзен­не гра­мад­ска-ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў, вы­пуск спе­цы­яль­ных філь­маў, пад­вор­ны аб­ход лю­дзей з гру­пы ры­зы­кі... Агі­та­цый­ны ар­се­нал вы­ра­та­валь­ні­каў на­за­па­ша­ны вель­мі ба­га­ты. Але як жа да­нес­ці гэ­тую най­ка­рыс­ней­шую ін­фар­ма­цыю да лю­дзей? Двац­цаць пер­шае ста­год­дзе па­тра­буе но­вых па­ды­хо­даў ва ўсім, у тым лі­ку і ў пра­па­ган­дзе бяс­печ­на­га ла­ду жыц­ця.

Са­мая га­лоў­ная за­да­ча, якая ста­іць пе­рад ра­таў­ні­ка­мі, — зні­зіць коль­касць за­гі­ну­лых на па­жа­рах. І та­му ад­ным з пры­яры­тэ­таў у іх дзей­нас­ці ста­ла пра­фі­лак­ты­ка над­звы­чай­ных зда­рэн­няў. Без спе­цы­яль­ных на­вы­каў «да­сту­кац­ца» да свя­до­мас­ці да­рос­лых лю­дзей бы­вае вель­мі ня­прос­та. І та­му на гэ­тым тыд­ні ў Ка­манд­на-ін­жы­нер­ным ін­сты­ту­це МНС дэ­бю­та­ваў рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства на зван­не леп­ша­га пра­па­ган­дыс­та кра­і­ны.

Сё­ле­та ж да фі­наль­на­га эта­пу даб­ра­лі­ся ся­мё­ра кан­кур­сан­таў, якія прад­стаў­ля­лі ўсе воб­лас­ці Бе­ла­ру­сі і Мінск. Удзель­ні­каў ча­ка­лі спа­бор­ніц­твы ў ся­мі на­мі­на­цы­ях. Ся­род ін­ша­га жу­ры трэ­ба бы­ло вы­зна­чыць леп­ша­га пра­моў­цу і вы­явіць леп­шы іна­ва­цый­ны са­цы­яль­ны пра­ект — ме­на­ві­та з гэ­ты­мі на­вы­ка­мі су­пра­цоў­ні­кі МНС і ідуць у на­род.

— Амаль усе бе­ды ад та­го, што ў лю­дзей эле­мен­тар­на не сфар­мі­ра­ва­на куль­ту­ра бяс­пе­кі жыц­ця­дзей­нас­ці, — сцвяр­джае на­мес­нік мі­ніст­ра па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ге­надзь Ла­су­та. — Дзе­вяць з дзе­ся­ці та­кіх зда­рэн­няў не ад­бы­лі­ся б, ка­лі б не ўмя­шаў­ся сла­ву­ты ча­ла­ве­чы фак­тар. І мы хо­чам, каб лю­дзі зра­зу­ме­лі, усвя­до­мі­лі і вы­кон­ва­лі та­кія прос­тыя, але та­кія важ­ныя пра­ві­лы. На­шы ін­спек­та­ры пра­па­ган­ды як­раз і зай­ма­юц­ца вы­ра­шэн­нем гэ­тай за­да­чы на мес­цах.

Га­на­ро­вае зван­не леп­ша­га пра­па­ган­дыс­та Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, гра­ма­ту і вы­мпел атры­ма­ла лей­тэ­нант унут­ра­най служ­бы, ін­спек­тар гру­пы пра­па­ган­ды і на­ву­чан­ня Лёз­нен­ска­га ра­ён­на­га ад­дзе­ла па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях На­тал­ля Тур­ко­ва.

— Па пер­шай аду­ка­цыі я пе­да­гог, ка­лісь­ці пра­ца­ва­ла ў шко­ле-ін­тэр­на­це, — га­во­рыць пе­ра­мож­ца кон­кур­су. — Па жыц­ці не толь­кі сяб­рую са сцэ­най, але і спя­ваю, удзель­ні­чаю ў раз­на­стай­ных ра­ён­ных ме­ра­пры­ем­ствах. Та­кі крэ­а­тыў­ны па­ды­ход да­зва­ляе не­стан­дарт­на пра­во­дзіць су­праць­па­жар­ныя ак­цыі, кон­кур­сы, сель­скія схо­ды. Ад­ну і тую ж ін­фар­ма­цыю мож­на па­даць роз­ны­мі спо­са­ба­мі. Ад­нак што хут­чэй дой­дзе да свя­до­мас­ці слу­ха­ча — звык­лая лек­цыя або свое­асаб­лі­вы па­каз?

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.