Вы тут

Дзве тэлефанаграмы


...Ка­лі едзеш па на­ва­груд­скай зям­лі, то звяр­та­еш ува­гу на шчыль­насць за­бу­до­вы ста­рых вё­сак: дам­кі ле­пяц­ца, ціс­нуц­ца адзін да ад­на­го, праз пла­ты за­зі­ра­юць на вуз­кія на­дзе­лы зям­лі, фа­са­дам амаль упі­ра­юц­ца ў ас­фальт да­ро­гі. Зям­лі ім ма­ла?

Так, у 20–30‑я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя, ка­лі вёс­кі за­бу­доў­ва­лі­ся, са­праў­ды бы­ло ма­ла. Гэ­та тэ­ры­то­рыя За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. На пы­тан­не, ча­му так бліз­ка ста­яць да­мы, тут ад­ка­жуць прос­та: «Пры па­ля­ках зям­ля каш­та­ва­ла до­ра­га, жы­лі бед­на». Та­кіх ма­ла­зя­мель­ных «бед­ня­коў» у той час бы­ла боль­шасць.

На гэ­ты раз вы­бра­ла свой гіс­та­рыч­ны марш­рут На­ва­гру­дак — Ва­леў­ка — Пу­це­ві­чы — Га­ра­дзеч­на. Ха­чу рэ­стаў­ра­ваць ад­ну гіс­то­рыю, звя­за­ную з кан­крэт­ны­мі людзь­мі, якія жы­лі «за поль­скім ча­сам». Без пры­вяз­кі да мяс­цо­вас­ці не абы­сці­ся… І лю­дзі, якіх даў­но ня­ма, ні­бы вяр­ну­лі­ся з не­быц­ця, каб рас­ка­заць пра па­дзеі амаль 90‑га­до­вай даў­нас­ці.

3-201

Мі­ка­лай Бу­даль быў арыш­та­ва­ны поль­скі­мі ўла­да­мі ў сту­дзе­ні 1927 го­да, зна­хо­дзіў­ся з гру­пай на­ва­груд­скіх пад­поль­шчы­каў — чле­наў КПЗБ і «Гра­ма­ды» — у мяс­цо­вай тур­ме. Бу­ды­нак тур­мы за­ха­ваў­ся, гэ­та цаг­ля­ны трох­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак, што зна­хо­дзіц­ца ў два­ры На­ва­груд­ска­га АУС і па­тра­буе ра­мон­ту. На сця­не таб­ліч­ка «Пом­нік ар­хі­тэк­ту­ры. Ахоў­ва­ец­ца за­ко­нам».

Пер­ша­па­чат­ко­вы спіс — 75 ча­ла­век арыш­та­ва­ных, да су­да ў кан­цы го­да дой­дзе ўжо 25. Ас­тат­нія, у за­леж­нас­ці ад ця­жа­ру зла­чын­стваў, бу­дуць вы­лу­ча­ны ў не­каль­кі груп; не­ка­га ад­се­юць, за не­паў­на­лет­ніх баць­кі за­пла­цяць буй­ныя штра­фы, тра­іх суд апраў­дае.

Пад­след­ных чле­наў КПЗБ і «Гра­ма­ды» да­пыт­ва­юць кож­ны дзень: скла­да­юц­ца пра­та­ко­лы, вы­клі­ка­юц­ца свед­кі, вя­дуц­ца кры­жа­ва­ныя до­пы­ты, іх фа­та­гра­фу­юць, зды­ма­юць ад­біт­кі паль­цаў, за­вод­зяць на кож­на­га спра­ву і сак­рэт­ныя дэ­пе­шы з гры­фам «Ріlnіе» ад­праў­ля­юць у Вар­ша­ву. У Гро­дзен­скім аб­лас­ным ар­хі­ве мне тра­пі­лі­ся дзве ру­ка­піс­ныя тэ­ле­фа­наг­ра­мы са штам­па­мі па­вя­то­вай ка­мен­да­ту­ры. Пер­шая тэ­ле­фа­наг­ра­ма № 472 да­ту­ец­ца 16 кра­са­ві­ка 1927 го­да, ад­праў­ле­на ў дзве га­дзі­ны дня ва ўсе па­лі­цэй­скія ўчаст­кі На­ва­груд­ска­га ва­я­вод­ства. У той дзень бы­ла су­бо­та.

У тэ­ле­фа­наг­ра­ме па­ве­дам­ля­ла­ся: «Арыш­та­ва­ны Бу­даль Мі­ка­лай, сын Кан­стан­ці­на і Аляк­санд­ры, двац­ца­ці ча­ты­рох га­доў, які аб­ві­на­вач­ва­ец­ца па 129‑м ар­ты­ку­ле Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са ІІ Рэ­чы Па­спа­лі­тай, зна­хо­дзя­чы­ся на ля­чэн­ні ў На­ва­груд­скім ту­рэм­ным шпі­та­лі, збег з‑пад арыш­ту…».

Мі­ка­лай на во­лі, на­пэў­на, ён рых­та­ваў­ся да ўцё­ку, пры­гля­даў­ся, усё раз­лі­чыў. Ту­рэм­ны шпі­таль усё ж та­кі не тур­ма. Як ма­ла­ды ча­ла­век, зда­ро­вы, поў­ны сіл і энер­гіі, тра­піў у ту­рэм­ны шпі­таль?

У тур­ме Мі­ка­лай пер­шы раз за­ку­рыў. Та­ва­рыш па пад­пол­лі, Кос­ця Юрыс з су­сед­няй вёс­кі Вя­лі­кая Вобры­на, па­дзя­ліў­ся ты­ту­нём. З не­пры­выч­кі моц­ны дым вы­ядаў гор­ла, га­рэ­ла ў гру­дзях, хло­пец за­ды­хаў­ся, моц­на ад­каш­лі­ваў­ся, але по­тым пры­вык, за­цяж­кі стаў ра­біць эка­ном­ныя, глы­бо­кія.

Пе­ра­да­чы ў тур­му да­зва­ля­лі пры­но­сіць раз у ме­сяц. З Ярэ­мі­чаў пры­яз­джа­ла ма­ла­дая жон­ка дзядзь­кі Яў­ге­на Емяль­я­на­ві­ча Бу­да­ля, род­на­га бра­та баць­кі. Ах, гэ­тая Шу­ра, вя­сё­лая пя­вун­ня Шу­рач­ка! Якая яна яму цёт­ка? Мі­ка­лай ста­рэй­шы на па­ру га­доў. У 1927 го­дзе ёй споў­ні­ла­ся толь­кі 22 га­ды, а ў яе ўжо двое дзя­цей (ста­рэй­шую дач­ку Жэ­ню на­ра­дзі­ла ў сям­нац­цаць).

Дзядзь­ка вяр­нуў­ся да­до­му з ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най ці, як та­ды яшчэ на­зы­ва­лі, «з еў­ра­пей­скай вай­ны» ў 1921 го­дзе, па­ра­не­ны, зму­ча­ны, пе­ра­хва­рэў­шы на тыф, без ве­ры і зда­роўя. Юная Шу­рач­ка Бра­зоў­ская ўра­зі­ла ба­я­во­га штабс-ка­пі­та­на пры­га­жос­цю і вы­тан­ча­ны­мі ма­не­ра­мі, яна спя­ва­ла чыс­тым го­ла­сам ра­ман­сы і са­ма са­бе акам­па­ні­ра­ва­ла на гі­та­ры. Амаль не раз­дум­ва­ю­чы, Яў­ген Бу­даль ажа­ніў­ся з дзяў­чы­най, ма­лод­шай за яго на тры­нац­цаць га­доў.

Не­за­доў­га да вай­ны 1914 го­да баць­ка Шу­рач­кі Бра­зоў­скай ад­вёз яе ў чу­жы і ха­лод­ны Пе­цяр­бург, ад­даў у ву­чы­лі­шча імя Вя­лі­кай кня­гі­ні Воль­гі Ра­ма­на­вай. На поў­ны пан­сі­ён. Зноў на­прош­ва­ец­ца пы­тан­не — як? У сям'і рас­каз­ва­лі — бы­ла пра­тэк­цыя, як жа без яе. Брат ба­бу­лі Алесь Ка­ва­леў­скі слу­жыў пры два­ры Мі­ка­лая ІІ. Эка­но­мам, пі­са­рам ці ста­яў пры якой ін­шай па­са­дзе, ця­пер ужо не­маг­чы­ма да­ве­дац­ца. Меў пры­го­жы по­чырк, так і зра­біў кар'­е­ру. Але для мяс­тэч­ка Ярэ­мі­чы лю­бы, са­мы най­ні­жэй­шы чын у Пе­цяр­бур­гу аў­та­ма­тыч­на пе­ра­тва­ра­ец­ца ў не­да­ся­галь­на вы­со­кую па­са­ду, аб­рас­та­ю­чы не­ве­ра­год­ны­мі пад­ра­бяз­нас­ця­мі і чут­ка­мі, так што Ка­ва­леў­скі ў ва­чах зем­ля­коў даў­но стаў амаль ле­ген­дар­най асо­бай.

Але ўсё пай­шло пра­хам, як толь­кі ў па­чат­ку 1917 го­да па­дзьму­лі рэ­ва­лю­цый­ныя вет­ры. У да­лё­кім Пе­цяр­бур­гу па­ча­лі­ся хва­ля­ван­ні, на­сту­пі­лі за­над­та тры­вож­ныя ча­сы. Па Шу­рач­ку і яе сяст­ру не­ад­клад­на пры­ехаў баць­ка і за­браў да­чок ад гра­ху да­лей у род­ныя Ярэ­мі­чы.

Шу­рач­ка вяр­ну­ла­ся пад баць­каў дах з доб­ра вы­мушт­ра­ва­ны­мі ма­не­ра­мі, яна ўме­ла тро­хі ка­кет­ні­чаць, на­сі­ла ка­пя­лю­шы­кі, шаў­ко­выя пан­чо­хі. Ве­да­ла, дзе трэ­ба пра­маў­чаць або рас­ка­заць ці­ка­вы эпі­зод са ста­ліч­на­га жыц­ця і на­огул, як па­даць ся­бе ў най­леп­шым вы­гля­дзе. Але га­лоў­най яе каш­тоў­нас­цю быў тоў­сты сшы­так, у ім за­хоў­ва­ла­ся мност­ва дзіў­ных рэ­цэп­таў, у тым лі­ку рэ­цэп­ты не­за­быў­най нем­кі фрой­лен Эль­зы — яе фір­ма­выя ба­вар­скія крэн­дзель­кі, яб­лыч­ны штру­дзель, бі­гас з ка­пус­тай, кач­ка з яб­лы­ка­мі, хат­ня­га пры­га­та­ван­ня сыр і шмат ча­го не­звы­чай­на­га.

На­ват ра­бі­ні­ха Гут­ка, што жы­ла пры драў­ля­най сі­на­го­зе, ганд­ля­ва­ла ў Ярэ­мі­чах драж­джа­мі ва ўлас­най кра­ме, не ве­да­ла тых цу­доў­ных рэ­цэп­таў. А яна так за­зы­ва­ла Шу­рач­ку да ся­бе, так пра­сі­ла, пра­па­ноў­ва­ла доб­рыя зніж­кі на свой та­вар, толь­кі б пе­ра­пі­саць з за­па­вет­на­га сшыт­ка цар­скія рэ­цэп­ты. Але Аляк­санд­ра Бу­даль сла­ві­ла­ся ў Ярэ­мі­чах леп­шай ку­лі­нар­кай, свя­та ахоў­ва­ла свае рэ­цэп­ты як тай­ну за сямю пя­чат­ка­мі.

…Вось і сён­ня Мі­ка­лай ча­каў пе­ра­да­чу ад Шу­рач­кі. Яна пры­го­жа кла­ла ў чыс­ты па­лат­ня­ны мя­шэ­чак сваю вы­печ­ку, ка­ва­ла­чак ка­рыч­не­ва­га са­лод­ка­га мя­до­ві­ка, хат­нія каў­ба­су, сыр і па­ке­цік све­жа­вы­су­ша­на­га ты­ту­ню. Шу­рач­ка бы­ла вя­лі­кая вы­дум­шчы­ца, мі­ну­лы раз па­кла­ла не­каль­кі хва­ё­вых га­лі­нак — вост­ра за­пах­ла ле­сам, бурш­ты­на­вай жы­ві­цай, ус­пом­ніў­ся лес за Нё­ма­нам, па­лян­ка, дзе мо­ладзь збі­ра­ла­ся пад вы­гля­дам вя­сё­лай гу­лян­кі (ла­дзі­лі тан­цы, а са­мі чы­та­лі га­зе­ты з Мін­ска, пад­руч­ні­кі, ча­со­пі­сы, за­ба­ро­не­ную лі­та­ра­ту­ру).

Ад­на мяс­цо­вая жы­хар­ка, на­стаў­ні­ца Ган­на Ула­дзі­мі­ра­ўна Бан­да­рык з Ярэ­міч, рас­ка­за­ла мне, што ў 2005 го­дзе Шу­рач­ка Бра­зоў­ская пры­яз­джа­ла — праз 60 га­доў! — зва­лі­ла­ся як снег на га­ла­ву.

— З Сі­бі­ры: там яе сям'я, дзе­ці, уну­кі. Якая бы­ла су­стрэ­ча!

Лёс яе баць­кі Аляк­санд­ра Фе­а­фо­на­ві­ча Бра­зоў­ска­га скла­дзец­ца так­са­ма тра­гіч­на. Ён і яго род­ны брат Мі­ка­лай пя­рой­дуць мя­жу, тра­пяць у БССР, ну а да­лей усё вя­до­ма: арышт, пры­суд «трой­кі», рас­стрэл.

…Ся­рэ­дзі­на кра­са­ві­ка, у віль­гот­ным цёп­лым па­вет­ры раз­лі­та прад­чу­ван­не вяс­ны, ка­хан­ня, хут­ка­га цві­цен­ня. Дру­гая тэ­ле­фа­наг­ра­ма, № 478, за­поў­не­на ўруч­ную на ты­па­вым фір­мен­ным блан­ку ад 17 кра­са­ві­ка 1927 го­да, 7 га­дзін ра­ні­цы 15 хві­лін: «Услед за па­пя­рэд­няй тэ­ле­фа­наг­ра­май № 472 ад 16.04.1927 г. даю спра­ва­зда­чу, што Бу­даль Мі­ка­лай 16.04.1927 г. да­стаў­ле­ны ў Пу­це­ві­чы з па­ста­рун­ка Га­ра­дзеч­на».

Спра­ва­вод­ства поль­скай кан­цы­ля­рыі пра­ца­ва­ла спраў­на, усе да­ку­мен­ты за­пра­та­ка­лі­ра­ва­ны і пад­шы­ты. Дзя­ку­ю­чы ім мы да­ве­да­лі­ся пра не­вя­до­мыя ста­рон­кі з жыц­ця зня­во­ле­на­га На­ва­груд­скай тур­мы Мі­ка­лая Бу­да­ля, сту­дэн­та-ме­ды­ка апош­ня­га кур­са. Уцё­кі не ад­бы­лі­ся, дак­лад­ней, яны бы­лі ня­ўда­лы­мі: на во­лі Мі­ка­лай па­быў уся­го паў­дня — 16 кра­са­ві­ка, ноч і ра­ні­цу. 17 кра­са­ві­ка бы­ла ня­дзе­ля. Ча­му ён ру­хаў­ся ад На­ва­груд­ка ў бок Пу­це­віч, а не ў бок Ка­рэ­ліч, да Ярэ­міч, — не­вя­до­ма. Маг­чы­ма, кі­ру­нак у бок Пу­це­віч у 20‑я га­ды быў ма­ла­люд­ным, не та­кім шчыль­на за­се­ле­ным, як у род­ных Ярэ­мі­чах.

Акра­мя пра­та­ко­лаў до­пы­таў арыш­та­ва­ных На­ва­груд­ска­га пад­пол­ля вы­яві­ла «Жур­нал рэ­гіст­ра­цыі пры­быц­ця і вы­быц­ця зня­во­ле­ных з 01.01.1928 па 31.05.1028 гг. Гро­дзен­скай кар­на-след­чай тур­мы». Да 1929 го­да ў ту­рэм­ным жур­на­ле ад­зна­ча­лі­ся та­кія гра­фы, як тэр­мі­ны ад­быц­ця па­ка­ран­ня, ве­ра­выз­нан­не (ка­то­лі­кі, пра­ва­слаў­ныя, іў­дзеі і інш.), на­цы­я­наль­насць зня­во­ле­ных (па­ля­кі, бе­ла­ру­сы, лі­тоў­цы, рус­кія і інш.), у 1929 го­дзе су­праць проз­ві­шча «Budоl» ужо зна­чы­ла­ся «па­лі­тыч­ны».

Жур­нал да­па­мог мне склас­ці ка­рот­кую хра­на­ло­гію ту­рэм­ных пе­ра­мя­шчэн­няў Мі­ка­лая, атры­ма­ла­ся свое­асаб­лі­вая «геа­гра­фія». 8 сту­дзе­ня 1927 го­да — арышт у Ярэ­мі­чах, На­ва­груд­ская тур­ма. 16 кра­са­ві­ка 1927 го­да — уцё­кі з На­ва­груд­ска­га ту­рэм­на­га шпі­та­ля. 17 кра­са­ві­ка 1927 го­да Мі­ка­лай схоп­ле­ны ў мяс­тэч­ку Пу­це­ві­чы і да­стаў­ле­ны ў па­ста­ру­нак Га­ра­дзеч­на На­ва­груд­ска­га па­ве­та. 21 снеж­ня 1927 го­да суд вы­нес пры­га­вор Мі­ка­лаю Бу­далю і 24 арыш­та­ва­ным пад­след­ным. У да­ку­мен­тах гэ­тая спра­ва вы­лу­ча­на як «Спра­ва «Кан­стан­ці­на Юры­са» і ін­шых пад­след­ных». 5 сту­дзе­ня 1929 го­да Мі­ка­лай Бу­даль пры­бы­вае з Віль­ні, тур­мы на Лу­кіш­ках, у Гро­дзен­скую пе­ра­сыль­ную след­ча-кар­ную тур­му. 23 са­ка­ві­ка 1929 го­да ў жур­на­ле рэ­гіст­ра­цыі пры­быц­ця і вы­быц­ця зня­во­ле­ных ёсць за­піс на ста­рон­цы «Вы­быў» — Мі­ка­лай Бу­даль у Ра­ві­чы. Ка­лі Мі­ка­лай пры­быў у Гро­дзен­скую тур­му з Віль­ні, ёсць усе пад­ста­вы лі­чыць, што ён ад­быў увесь 1928 год у Віль­ні.

Да­рэ­чы, у тур­ме ў Ра­ві­чах да 1939 го­да ад­бы­ва­лі тэр­мін С. Пры­тыц­кі, У. Ца­рук, П. Жа­лез­ня­ко­віч. 21 снеж­ня 1927 го­да быў аб­ве­шча­ны пры­суд 25 арыш­та­ва­ным На­ва­груд­ска­га пад­пол­ля, чле­нам КПЗБ і «Гра­ма­ды». Трое з іх — Бра­ні­слаў Зма­чын­скі, Ба­ляс­лаў Ян­коў­скі і Сяр­гей Ба­гей­ла — пры­зна­ны не­ві­на­ва­ты­мі.

Звяр­ну­ла ўва­гу, што ў пра­та­ко­ле ўсіх пе­ра­кры­жа­ва­ных до­пы­таў поль­скай пра­ку­ра­ту­рай і па­лі­цыі по­бач з проз­ві­шчам М. Бу­даль па­ста­ян­на пра­хо­дзяць проз­ві­шчы бу­ду­ча­га Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Ула­дзі­мі­ра Ца­ру­ка, бу­ду­ча­га стар­шы­ні Ка­рэ­ліц­ка­га вы­кан­ка­ма Паў­ла Жа­лез­ня­ко­ві­ча, Клаў­дзіі Гаць­ко, Аляк­санд­ра Бра­зоў­ска­га і ін­шых…

У мя­не са­бра­ла­ся да­стат­ко­ва ар­хіў­ных да­ку­мен­таў, за­пі­саў, свед­чан­няў, пісь­маў, якія апра­цоў­ваю пас­ля су­стрэч з за­ха­валь­ні­ка­мі «жы­вой гіс­то­рыі» На­ва­груд­ска­га і Ка­рэ­ліцка­га ра­ё­наў. Хо­чац­ца спа­дзя­вац­ца, яны па­поў­няць «бе­лыя пля­мы» на­шай ай­чын­най гіс­то­рыі…

Іры­на ША­ТЫ­РО­НАК, г. Грод­на

Пра жыц­цё За­ход­няй Бе­ла­ру­сі па­між дзвю­ма су­свет­ны­мі вой­на­мі на­пі­са­на ня­ма­ла. Гіс­то­рыя «крэ­саў ус­ход­ніх», лёс іх жы­ха­роў тур­буе і сён­няш­ніх аў­та­раў. Іры­на Ша­ты­ро­нак, пісь­мен­ні­ца з Грод­на, так­са­ма ці­ка­віц­ца гэ­тай праб­ле­ма­ты­кай. Вы­ву­чае ар­хіў­ныя да­ку­мен­ты, па­да­рож­ні­чае па Бе­ла­ру­сі ў по­шу­ку ці­ка­вых апо­ве­даў, маг­чы­мых све­дак тых па­дзей. Да­ку­мен­ты і свед­чан­ні ста­но­вяц­ца ас­но­вай апо­вес­ці, ра­бо­та над якой пра­цяг­ва­ец­ца. На­зва­ла яе аў­та­рка — «Хро­ні­ка ад­ной ар­хіў­най па­пкі».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.