Вы тут

Настаўнік настаўнікаў


«Ля­вон Пад­гай­скі быў мой сту­дэнт і ас­пі­рант. Кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, ён стаў на гэ­тым тыд­ні док­та­рам пе­да­га­гіч­ных на­вук. Ве­даю яго, як ся­бе. Сі­ра­та з ма­лен­ства, ба­са­но­гі ў вай­ну і пас­ля вай­ны. Пад­рос, ву­чыў­ся, вы­ву­чыў­ся. І ня­стом­ны ён у пра­цы. Вы­со­кі, строй­ны, асі­лак у пля­чах, у ру­ках, у ха­дзе. Баць­ка, як на сён­ня, вя­лі­кай сям'і: ча­ты­ры сы­ны. Бы­лы мой ву­чань — ка­ле­га, па­плеч­нік, су­поль­нік. Ра­ду­ю­ся, до­ра­га: ву­чо­ны Ля­вон Пад­гай­скі не це­шыц­ца тым, што ўжо зра­біў, не це­шыц­ца тым, што на­пі­саў і на­дру­ка­ваў (у мя­не на па­лі­цы яго дзе­сяць кні­жак!). Ля­вон жы­ве тым, што ро­біць, што мяр­куе зра­біць. А пра­цоў­нае, твор­чае по­ле яго да­ра­гое. Яго по­ле — яно і маё, і на­ша: бе­ла­ру­сіс­ты­ка, вы­ву­чэн­не мо­вы ў шко­ле, ін­сты­ту­це», — так пі­саў пра свай­го вуч­ня яго на­стаў­нік — пра­фе­сар, док­тар фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, пісь­мен­нік Фё­дар Ян­коў­скі… Ка­лі я пе­ра­чыт­ваю гэ­тыя пра­нік­нё­ныя сло­вы сла­ву­та­га мо­ва­знаў­ца, то ўспа­мі­наю свай­го баць­ку. Але ця­пер, ду­маю, ёсць на­го­да па­дзя­ліц­ца ўспа­мі­на­мі і з чы­та­ча­мі «Звяз­ды», бо на­пры­кан­цы ліс­та­па­да вя­до­ма­му бе­ла­рус­ка­му фі­ло­ла­гу і пе­да­го­гу, які ўнёс знач­ны ўклад у вы­ву­чэн­не і вы­кла­дан­не род­най мо­вы, Ле­а­ні­ду Пад­гай­ска­му споў­ні­ла­ся б 80 га­доў.

3-22

На­ра­дзіў­ся бу­ду­чы ву­чо­ны ў 1934 го­дзе ў Ле­нін­гра­дзе ў сям'і мсці­слаў­скіх бе­ла­ру­саў. У гэ­ты го­рад яго баць­кі Пра­коп Кан­стан­ці­на­віч і Ма­рыя Яго­раў­на бы­лі вы­му­ша­ны з'е­хаць з род­ных мяс­цін на па­чат­ку 1930‑х га­доў, пад­час ка­лек­ты­ві­за­цыі. У на­ступ­ным го­дзе сям'я вяр­ну­ла­ся на ра­дзі­му, па­ся­лі­ла­ся ў вёс­цы За­рэч­ча ка­ля Мсці­сла­ва.

Ста­ра­жыт­ная мсці­слаў­ская зям­ля — ад­мет­ны рэ­гі­ён Бе­ла­ру­сі. Яна ні­бы на­сы­ча­на ду­хам асвет­ніц­тва, лю­боўю да род­най мо­вы. Гэ­та ра­дзі­ма ад­на­го з пер­шых ус­ход­не­сла­вян­скіх асвет­ні­каў-пер­ша­дру­ка­роў Пят­ра Мсці­слаў­ца, скла­даль­ні­ка пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га слоў­ні­ка Іва­на На­со­ві­ча, пісь­мен­ні­ка, ву­чо­на­га і гра­мад­ска­га дзея­ча Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га. У са­вец­кі час там у го­ра­дзе пра­ца­ва­ла слын­ная на ўсю рэс­пуб­лі­ку на­ву­чаль­ная ўста­но­ва — Мсці­слаў­скі пед­тэх­ні­кум. Яго ды­рэк­та­рам быў вя­до­мы мо­ва­зна­вец Іван Бяль­ке­віч, а най­больш вя­до­мы­мі на­ву­чэн­ца­мі — паэ­ты Ар­кадзь Ку­ля­шоў, Зміт­рок Аста­пен­ка і Юрый Таў­бін. Пас­ля вай­ны пед­тэх­ні­кум быў пе­ра­тво­ра­ны ў пед­ву­чы­лі­шча. Ме­на­ві­та мсці­слаў­ская зям­ля ўзга­да­ва­ла тры­ва­лую ка­гор­ту бе­ла­рус­кіх ву­чо­ных-мо­ва­знаў­цаў са­вец­ка­га ча­су: Аляк­санд­ра Гер­ма­но­ві­ча, Ва­сі­ля Жу­раў­лё­ва, Аляк­санд­ра Кры­віц­ка­га, Аляк­санд­ра Пад­луж­на­га, Ге­ор­гія Юр­чан­ку.

Пе­рад са­май вай­ной, у 1940 го­дзе, ад цяж­кай хва­ро­бы па­мёр баць­ка Ле­а­ні­да Пра­ко­па­ві­ча. Ма­ці ад­на бы­ла вы­му­ша­на га­да­ваць і ўзды­маць на но­гі Лё­ню і яго ма­лод­шую сяст­ру Лі­ду, якая по­тым ста­ла на­стаў­ні­цай па­чат­ко­вых кла­саў і доў­гі час доб­ра­сум­лен­на пра­ца­ва­ла ў ся­рэд­няй шко­ле № 3 го­ра­да Мсці­сла­ва.

Пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны сям'я жы­ла на ра­дзі­ме. Ву­чыц­ца хло­пец па­чаў у 1942 го­дзе ў За­ра­чан­скай па­чат­ко­вай шко­ле, у якой мяс­цо­выя на­стаў­ні­цы з да­зво­лу аку­па­цый­ных улад ар­га­ні­за­ва­лі і пра­во­дзі­лі за­ня­ткі для ма­лод­шых школь­ні­каў. Пас­ля вай­ны, атры­маў­шы ня­поў­ную ся­рэд­нюю аду­ка­цыю, юнак па­сту­піў у Мсці­слаў­скае пед­ву­чы­лі­шча. Пас­ля яго за­кан­чэн­ня ў 1953 го­дзе пра­ца­ваў вы­клад­чы­кам ма­тэ­ма­ты­кі і фі­зі­кі ў Пус­тын­скай ся­рэд­няй шко­ле, слу­жыў у Са­вец­кай Ар­міі, пас­ля дэ­ма­бі­лі­за­цыі тры га­ды пра­ца­ваў вы­ха­валь­ні­кам і за­ву­чам Пус­тын­ска­га дзі­ця­ча­га до­ма. Ад­на­ча­со­ва па­сту­піў і за­воч­на ву­чыў­ся на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це Мінск­ага пе­дінс­ты­ту­та, які скон­чыў у 1962 го­дзе. Больш за два га­ды пра­ца­ваў ды­рэк­та­рам Чыр­ва­на­гор­скай ся­рэд­няй шко­лы Мсці­слаў­ска­га ра­ё­на.

У 1963 годзе Ле­а­нід Пра­ко­па­віч па­сту­піў у ас­пі­ран­ту­ру пры ка­фед­ры бе­ла­рус­кай мо­вы Мінск­ага пе­дінс­ты­ту­та. Яго на­ву­ко­вым кі­раў­ні­ком стаў вы­дат­ны бе­ла­рус­кі фі­ло­лаг і пісь­мен­нік Фё­дар Мі­хай­ла­віч Ян­коў­скі. Ён звяр­нуў ува­гу на здоль­на­га, да­свед­ча­на­га і пра­ца­ві­та­га сту­дэн­та яшчэ пад­час яго на­ву­чан­ня на за­воч­ным ад­дзя­лен­ні філ­фа­ка. Пра кур­са­вую ра­бо­ту свай­го вуч­ня пра­фе­сар ска­заў: «Са­праў­ды са­ма­стой­ная, са­праў­ды вы­дат­ная». Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы Фё­да­ру Мі­хай­ла­ві­чу раз­ві­ваў­ся да­след­чыц­кі та­лент ма­ла­до­га ву­чо­на­га.

Пад­час ву­чо­бы ў ас­пі­ран­ту­ры Ле­а­нід Пра­ко­па­віч Пад­гай­скі ак­тыў­на зай­маў­ся са­ма­аду­ка­цы­яй, шмат ча­су пра­во­дзіў у Ле­нін­скай біб­лі­я­тэ­цы. Ужо ў 1965 го­дзе дру­ку­ец­ца яго вя­лі­кі ар­ты­кул «Да ха­рак­та­рыс­ты­кі сін­так­сі­су на­род­ных га­во­рак». У ім аў­тар да­сле­дуе моў­ныя асаб­лі­вас­ці пе­сень збор­ні­ка Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га «На­род­ныя пес­ні з ме­ло­ды­я­мі» (1928). Гэ­тыя вя­сель­ныя, жніў­ныя, та­лоч­ныя, ка­ляд­ныя, дзя­воц­кія пес­ні бы­лі за­пі­са­ны пісь­мен­ні­кам у 1925–1926 га­дах ад сва­ёй ма­ці, 66‑га­до­вай Про­сі Га­рэц­кай. У іх ад­люст­ра­ва­лі­ся асаб­лі­вас­ці жы­вой на­род­най мо­вы Мсці­слаў­шчы­ны. Да­след­чык уваж­лі­ва пра­ана­лі­за­ваў роз­ныя ты­пы сло­ва­злу­чэн­няў. Да абра­най тэ­мы ас­пі­рант звяр­нуў­ся і ў ар­ты­ку­ле «Устой­лі­выя вы­ра­зы са зна­чэн­ня­мі ча­су». У гэ­тай пра­цы ён пры­вёў трап­ныя ўзо­ры з мас­тац­кіх тво­раў, а так­са­ма шэ­раг пры­кла­даў устой­лі­вых сло­ва­злу­чэн­няў, што бы­лі за­пі­са­ны на Мсці­слаў­шчы­не пад­час звы­чай­ных гу­та­рак. У гэ­тай пра­цы да­след­чык за­клю­чае: «Трэ­ба з боль­шай ува­гай і піль­нас­цю ад­не­сці­ся да не­вы­чэрп­ных кры­ніц на­род­на­га сло­ва, смя­лей уво­дзіць у лі­та­ра­тур­ную мо­ву пад­слу­ха­ныя ў на­ро­дзе вы­ра­зы і зва­ро­ты».

У 1966 годзе Ле­а­нід Пра­ко­па­віч Пад­гай­скі па­спя­хо­ва да­тэр­мі­но­ва аба­ра­ніў ды­сер­та­цыю кан­ды­да­та фі­ла­ла­гіч­ных на­вук. Пас­ля за­кан­чэн­ня ас­пі­ран­ту­ры ён да 1978 го­да пра­ца­ваў на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це Мінск­ага пе­дінс­ты­ту­та. Прай­шоў усе служ­бо­выя пры­ступ­кі — быў стар­шым вы­клад­чы­кам, да­цэн­там, на­мес­ні­кам дэ­ка­на, дэ­ка­нам філ­фа­ка.

У 1967 го­дзе перс­пек­тыў­ны на­ву­ко­вец быў ўклю­ча­ны ў аў­тар­скі ка­лек­тыў па пад­рых­тоў­цы но­вых пад­руч­ні­каў бе­ла­рус­кай мо­вы. У 1969–1971 га­дах Ле­а­ні­дам Пра­ко­па­ві­чам Пад­гай­скім у су­аў­тар­стве з Ган­най Кузь­мі­ніч­най Се­вяр­нё­вай бы­лі ство­ра­ны ву­чэб­ныя да­па­мож­ні­кі для па­чат­ко­вай шко­лы. Спа­чат­ку бы­лі вы­да­дзе­ны экс­пе­ры­мен­таль­ныя пад­руч­ні­кі «Бе­ла­рус­кая мо­ва» для пер­ша­га-трэ­ця­га кла­саў і ад­на­ча­со­ва ме­та­дыч­ныя рэ­ка­мен­да­цыі да іх. У 1973–1975 га­дах вый­шлі з дру­ку ўжо ста­біль­ныя пад­руч­ні­кі «Бе­ла­рус­кая мо­ва» (у су­аў­тар­стве) для пер­шых-трэ­ціх кла­саў. Гэ­тыя пад­руч­ні­кі пе­ра­вы­да­ва­лі­ся прак­тыч­на што­год у 70–80‑х га­дах мі­ну­ла­га ста­год­дзя. За гэ­тыя га­ды ву­чо­ным бы­ло на­пі­са­на тры ме­та­дыч­ныя да­па­мож­ні­кі, дзве ма­на­гра­фіі і больш за 80 ар­ты­ку­лаў па раз­на­стай­ных пы­тан­нях агуль­на­га і бе­ла­рус­ка­га мо­ва­знаў­ства, а так­са­ма па ме­то­ды­цы вы­кла­дан­ня мо­вы.

Імк­нен­не да­па­маг­чы на­стаў­ні­кам асэн­са­ваць но­вую сіс­тэ­му на­ву­чан­ня пры­вя­ло Ле­а­ні­да Пра­ко­па­ві­ча Пад­гай­ска­га да ства­рэн­ня ма­на­гра­фіі «Вы­ву­чэн­не бе­ла­рус­кай мо­вы ў па­чат­ко­вых кла­сах. Гра­ма­ты­ка, пра­ва­піс, раз­віц­цё мо­вы» (1975). Асноў­ную за­да­чу за­ня­ткаў па бе­ла­рус­кай мо­ве ву­чо­ны ба­чыў у раз­віц­ці ра­зу­мо­вых здоль­нас­цяў, мыс­лен­ня вуч­няў па­чат­ко­вых кла­саў, на­кі­ра­ва­ных на пра­віль­нае ўжы­ван­не слоў, умен­не бу­да­ваць ска­зы, па­вы­шаць моў­ную куль­ту­ру. Та­му, на дум­ку да­след­чы­ка, на­стаў­ні­ку лі­та­раль­на з пер­шых уро­каў не­аб­ход­на раз­ві­ваць ці­ка­васць у вуч­няў да род­на­га сло­ва, вы­хоў­ваць па­ва­гу да яго. Апра­ба­цыя но­вых ме­та­даў шы­ро­ка пра­во­дзі­ла­ся ў шко­лах, аб­мяр­коў­ва­ла­ся на кур­сах па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі, на на­ра­дах, се­мі­нар­скіх за­ня­тках, на ме­та­дыч­ных ра­ён­ных аб'­яд­нан­нях на­стаў­ні­каў.

Па ма­тэ­ры­я­лах шмат­га­до­вай экс­пе­ры­мен­таль­най пра­цы па вы­кла­дан­ні бе­ла­рус­кай мо­вы ў шко­лах рэс­пуб­лі­кі ву­чо­ным бы­ла пад­рых­та­ва­на док­тар­ская ды­сер­та­цыя на тэ­му «Сіс­тэ­ма на­ву­чан­ня род­най мо­ве ў па­чат­ко­вых кла­сах бе­ла­рус­кіх школ. Гра­ма­ты­ка, пра­ва­піс, раз­віц­цё маў­лен­ня». Фак­тыч­на ў Бе­ла­ру­сі ўпер­шы­ню бы­ла ство­ра­на на­ву­ко­ва аб­грун­та­ва­ная сіс­тэ­ма на­ву­чан­ня род­най мо­ве ў пер­шым-трэ­цім кла­сах, рас­пра­ца­ва­ны тэ­а­рэ­тыч­ныя асно­вы і ме­та­дыч­ныя прын­цы­пы на­ву­чан­ня.

У шмат­лі­кіх ар­ты­ку­лах ву­чо­ны да­ваў ме­та­дыч­ныя ўка­зан­ні і па­ра­ды па роз­ных тэ­мах. Так, на­прык­лад, на дум­ку да­след­чы­ка, пе­ра­каз у па­чат­ко­вых кла­сах спры­яе фар­мі­ра­ван­ню ў вуч­няў умен­ня слу­хаць і за­па­мі­наць, уз­ба­га­чае слоў­нік, за­ма­цоў­вае ве­ды па гра­ма­ты­цы, ар­фа­гра­фіі, раз­ві­вае мо­ву і мыс­лен­не. Пас­ля азна­ям­лен­ня з тэкс­там скла­да­ец­ца план, пра­во­дзіц­ца не­аб­ход­ная слоў­ні­ка­вая ра­бо­та, ро­біц­ца вус­ны пе­ра­каз, за­тым вя­дзец­ца яго за­піс. Асоб­ны ар­ты­кул пры­свя­ціў да­след­чык са­чы­нен­ню і ме­то­ды­цы яго пра­вя­дзен­ня, бо гэ­та твор­чая ра­бо­та, ад­но з важ­ных прак­ты­ка­ван­няў для раз­віц­ця мо­вы.

Ад­на­ча­со­ва ву­чо­ны чы­таў курс лек­цый для сту­дэн­таў-фі­ло­ла­гаў, пры­маў ак­тыў­ны ўдзел у скла­дан­ні ар­фа­гра­фіч­ных слоў­ні­каў для ма­лод­шых кла­саў, у ства­рэн­ні ву­чэб­ных да­па­мож­ні­каў для сту­дэн­таў па су­час­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур­най мо­ве і збор­ні­каў дык­тан­таў. Ён з'яў­ля­ец­ца аў­та­рам больш як 120 на­ву­ко­вых ар­ты­ку­лаў па ак­ту­аль­ных пы­тан­нях мо­ва­знаў­ства і ме­то­ды­кі вы­кла­дан­ня род­най мо­вы.

Ся­бар ву­чо­на­га, кан­ды­дат фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, да­цэнт Вік­тар Анд­рэ­е­віч Бе­кіш, які, на вя­лі­кі жаль, не так даў­но пай­шоў ад нас, так ха­рак­та­ры­за­ваў свай­го ка­ле­гу: «Ле­а­нід Пра­ко­па­віч Пад­гай­скі з'яў­ля­ец­ца на­ву­коў­цам вя­лі­ка­га та­лен­ту, на­стой­лі­вым і ня­стом­ным да­след­чы­кам род­най мо­вы, ства­раль­ні­кам да­па­мож­ні­каў для сту­дэн­таў і на­стаў­ні­каў, пад­руч­ні­каў для школ Бе­ла­ру­сі. Яго пра­цы па ме­то­ды­цы род­най мо­вы вя­до­мы ў рэс­пуб­лі­цы і вы­со­ка ацэ­не­ны ў на­ву­ко­вых цэнт­рах кра­і­ны, дзе рас­пра­цоў­ва­юц­ца праб­ле­мы ме­то­ды­кі».

Акра­мя на­ву­ко­ва-да­след­чыц­кай дзей­нас­ці і вы­ха­ваў­чай пра­цы са сту­дэн­та­мі, Ле­а­нід Пра­ко­па­віч Пад­гай­скі быў чле­нам са­ве­та ін­сты­ту­та, рэ­дак­цый­на­га са­ве­та вы­да­вец­тва «На­род­ная асве­та», стар­шы­нёй сек­цыі ме­то­ды­кі бе­ла­рус­кай мо­вы пры Мі­ніс­тэр­стве асве­ты БССР, на­ву­ко­вым кі­раў­ні­ком і кан­суль­тан­там ас­пі­ран­таў і са­іс­каль­ні­каў. Ву­чо­ны рэ­гу­ляр­на вы­сту­паў з лек­цы­я­мі і дак­ла­да­мі пе­рад на­стаў­ні­ка­мі школ і вы­клад­чы­ка­мі ВНУ рэс­пуб­лі­кі па ме­то­ды­цы вы­кла­дан­ня рус­кай і бе­ла­рус­кай моў. Акра­мя та­го, пад­трым­лі­ваў су­вязь з вы­пуск­ні­ка­мі філ­фа­ка, вёў пе­ра­піс­ку і су­стра­каў­ся з на­стаў­ні­ка­мі. Ён ні­ко­лі не ад­маў­ляў­ся ад гра­мад­скай ра­бо­ты, быў дэ­пу­та­там Мінск­ага гар­са­ве­та, дзе ўзна­чаль­ваў ка­мі­сію па аду­ка­цыі.

У 1978 го­дзе Ле­а­нід Пра­ко­па­віч Пад­гай­скі быў пры­зна­ча­ны пра­рэк­та­рам па ву­чэб­най ра­бо­це Мінск­ага дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ін­сты­ту­та імя А. М. Гор­ка­га. На па­чат­ку 1980 го­да ву­чо­ны аба­ра­ніў ды­сер­та­цыю на сту­пень док­та­ра пе­да­га­гіч­ных на­вук па ме­то­ды­цы вы­кла­дан­ня бе­ла­рус­кай мо­вы.

На вя­лі­кі жаль, 4 жніў­ня 1980 го­да тра­гіч­ны вы­па­дак на ва­дзе заў­час­на аба­рваў жыц­цё ву­чо­на­га і пе­да­го­га.

Та­ле­на­ві­ты ву­чо­ны, са­праўд­ны на­стаў­нік, пры­ро­джа­ны пе­да­гог, Ле­а­нід Пра­ко­па­віч быў стро­гі і па­тра­ба­валь­ны да ся­бе і ка­лег па пра­цы. Яго шчы­ра лю­бі­лі і па­ва­жа­лі сту­дэн­ты, да яго мер­ка­ван­няў пры­слу­хоў­ва­лі­ся ву­чо­ныя. Мно­гіх са сва­іх вуч­няў Л. П. Пад­гай­скі па­ста­віў «на кры­ло», даў сты­мул для на­стаў­ніц­кай і на­ву­ко­вай дзей­нас­ці, да­па­мог доб­рым сло­вам, па­ра­дай. Ка­ле­гі, сту­дэн­ты, на­стаў­ні­кі ся­рэд­ніх школ вы­со­ка ца­ні­лі яго за вы­ключ­ную пра­ца­здоль­насць, прын­цы­по­васць, за сціп­ласць і дыс­цып­лі­на­васць.

Ле­а­нід Пра­ко­па­віч Пад­гай­скі шмат га­доў быў на­стаў­ні­кам на­стаў­ні­каў, ву­чыў быць людзь­мі сва­іх сту­дэн­таў, да­ваў ім тры­ва­лыя на­ву­ко­выя ве­ды, пры­ві­ваў па­чуц­цё лю­бо­ві да род­най зям­лі і мат­чы­най мо­вы.

Мі­ха­іл Пад­гай­скі 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.