Вы тут

Як пчолы — гэтак і людзі


У Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да» па­ба­чы­ла свет уні­каль­ная кні­га — «Фран­цыск Ска­ры­на на мо­вах на­ро­даў све­ту»

Ра­зам са­бра­ны пе­ра­кла­ды прад­мо­вы Ф. Ска­ры­ны да кні­гі «Юдзіф» на 64 мо­вы на­ро­даў све­ту. «Як звя­ры, / што блу­ка­юць у пу­шчы, / ад на­ра­джэн­ня / ве­да­юць схо­вы свае, / як птуш­кі, / што лё­та­юць у па­вет­ры, / пом­няць / гнёз­ды свае, / як ры­бы, / што пла­ва­юць у мо­ры і ў рэ­ках, / чу­юць / ві­ры свае / і як пчо­лы / ба­ро­няць вул­лі свае — / гэ­так і лю­дзі / да мес­ца, дзе на­ра­дзі­лі­ся / і ўзга­да­ва­ны ў Бо­зе, / вя­лі­кую лас­ку ма­юць». Гэ­тыя рад­кі пе­ра­клаў са ста­ра­бе­ла­рус­кай мо­вы лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Алесь Ра­за­наў.

3-26

У кні­зе — пе­ра­кла­ды на рус­кую, авар­скую, агуль­скую, азер­бай­джан­скую, анг­лій­скую, араб­скую, ар­мян­скую, бал­гар­скую, бал­кар­скую, бу­рац­кую, верх­ня­лу­жыц­кую, в'ет­нам­скую, в'ет­нам­скую, дар­гін­скую, італь­ян­скую, іў­рыт, ка­бар­дзін­скую, ка­зах­скую, кал­мыц­кую, ка­ра­цін­скую, ка­рэй­скую, кір­гіз­скую, кі­тай­скую, ко­мі, крым­ска­та­тар­скую, ку­мык­скую, курд­скую, лак­скую, ла­тыш­скую, лез­гін­скую, лі­тоў­скую, ма­рый­скую, на­гай­скую, на­най­скую, ніж­ня­лу­жыц­кую, ня­мец­кую, поль­скую, пуш­ту, ру­сін­скую, ру­туль­скую, са­амскую, серб­скую, сла­вен­скую, та­ба­са­ран­скую, та­джык­скую, та­тар­скую, тац­кую, ту­він­скую, уд­мурц­кую, уз­бек­скую, уй­гур­скую, укра­ін­скую, фін­скую, фран­цуз­скую, ха­кас­кую, ца­хур­скую, ча­чэн­скую, чу­ваш­скую, чэш­скую, шор­скую, эс­тон­скую, япон­скую мо­вы. Ра­зам з пе­ра­кла­дам на су­час­ную бе­ла­рус­кую — ары­гі­на­лам на ста­ра­бе­ла­рус­кай — 64 (!) моў­ныя пра­сто­ры, моў­ныя сты­хіі ад­на­го і та­го ж тэкс­ту.

64 да­ро­гі да чы­та­ча, 64 сцеж­кі асэн­са­ван­ня даў­но, амаль 5 ста­год­дзяў та­му, вы­ка­за­ных, вы­кла­дзе­ных ду­шой і сэр­цам бе­ла­рус­ка­га пер­ша­дру­ка­ра слоў. Фі­ло­саф-гу­ма­ніст, тэ­о­лаг, пісь­мен­нік, Фран­цыск Ска­ры­на «ад­крыў пе­рад на­шы­мі прод­ка­мі пра­сто­ру но­вых маг­чы­мас­цяў і шля­хоў да­лей­ша­га раз­віц­ця, ні мно­га ні ма­ла — змя­ніў увесь су­свет бе­ла­ру­саў». (Алесь Су­ша).

Па­тры­я­тыч­ныя вы­каз­ван­ні грун­ту­юц­ца на лю­бо­ві да род­най зям­лі. Ска­ры­на праз ста­год­дзі сее ра­зум­нае, веч­нае, доб­рае. Зяр­ня­ты мі­нуў­шчы­ны ста­но­вяц­ца кры­ні­цай свет­ла­сці, на­паў­ня­юць жыц­цё роз­ных па­ка­лен­няў сі­лай, моц­най пе­ра­ка­на­нас­цю ў тым, што для ўсіх нас ёсць мес­ца пад Сон­цам, кож­на­му з нас па­трэб­ны ці­шы­ня і цеп­лы­ня род­на­га се­лі­шча, якое мы ха­це­лі б ба­чыць у ла­дзе ды зго­дзе. І якое (а зна­чыць — род­ную сваю ста­рон­ку) бу­дзем ша­на­ваць і ба­ра­ніць. Прос­тыя і яс­ныя па­мкнен­ні!..

Не­ка­то­рыя са зга­да­ных бо­лей за 60 моў прад­стаў­ле­ны не­каль­кі­мі пе­ра­кла­да­мі: на­прык­лад, рус­кая — тры­ма, крым­ска­та­тар­ская — дву­ма, ня­мец­кая — тры­ма, серб­ская — тры­ма, уд­мурц­кая — дву­ма. Боль­шасць пе­ра­кла­даў — на мовы на­ро­даў пост­са­вец­кіх пра­сто­раў. Толь­кі Ра­сія прад­стаў­ле­на, акра­мя рус­кіх тэкс­таў, пра­чы­тан­ня­мі на мо­вы 28 на­ро­даў. Але і гэ­та, без­умоў­на, да­лё­ка не поў­ная па­літ­ра моў­ных фар­баў Ра­сіі. Бу­дуць на­ступ­ныя вы­дан­ні — спа­дзя­ём­ся, да­лу­чац­ца да пе­ра­кла­ду паэ­ты, для якіх род­най з'яў­ля­ец­ца аба­зін­ская, ады­гей­ская, ал­тай­ская, баш­кір­ская, ін­гуш­ская, мак­шан­ская, асе­цін­ская, эр­зян­ская, якуц­кая, веп­ская, дал­ган­ская, ко­мі-пяр­мяц­кая (не блы­таць з ко­мі!), ман­сій­ская, сель­куп­ская, чу­коц­кая, эвен­кій­ская, юка­гір­ская, мо­ва ніў­хаў.

Кні­га «Фран­цыск Ска­ры­на на мо­вах на­ро­даў све­ту», прад­мо­ву да якой на­пі­саў ма­ла­ды, але, ра­зам з тым, доб­ра вя­до­мы ў кра­і­не кні­га­знаў­ца Алесь Су­ша, вы­лу­ча­ец­ца пры­яз­ным аздаб­лен­нем. У вы­дан­ні прад­стаў­ле­ны гра­вю­ры Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. На­пры­кан­цы — вы­явы ты­туль­ных ліс­тоў ска­ры­наў­скіх вы­дан­няў. Ды­зайн кні­гі рас­пра­ца­ва­ны Вя­ча­сла­вам Паў­лаў­цом і Ва­ле­ры­ем Ра­га­ле­ві­чам. Ад­дру­ка­ва­ны збор­нік па за­ка­зе і пры фі­нан­са­вай пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Дру­кар­ня, дзе бы­ло ажыц­цёў­ле­на вы­дан­не, — па­лі­гра­фіч­ны кам­бі­нат імя Яку­ба Ко­ла­са.

Трэ­ба на­га­даць, што ў свой час да 100-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Ян­кі Ку­па­лы быў вы­да­дзе­ны том з пе­ра­кла­да­мі вер­ша све­та­ча бе­ла­рус­кай паэ­зіі «А хто там ідзе?» у пе­ра­кла­дзе бо­лей як на 80 моў на­ро­даў све­ту. Хі­ба ж та­кія твор­чыя пра­ек­ты не раз­ві­ва­юць ці­ка­васць да бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, да Бе­ла­ру­сі ўво­гу­ле?

Па­вел АЛЬ­СО­ВЫ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.