Вы тут

Чаму гніе капуста?


У пе­ры­яд за­хоў­ван­ня мно­гія вы­яў­ля­юць, што ка­пус­та ста­но­віц­ца част­ко­ва або цал­кам не­пры­дат­най да ўжы­ван­ня, бо ка­ча­ны за­гні­ва­юць. Пры­чы­най гні­ен­ня ка­пус­ты мо­гуць быць за­хвор­ван­ні: шэ­рая гніль або слі­зіс­ты бак­тэ­ры­ёз. Важ­на ве­даць, што ка­пус­ту, па­шко­джа­ную шэ­рай гніл­лю, пас­ля ад­па­вед­най апра­цоў­кі ў ежу ўжы­ваць мож­на, а ка­ча­ны, па­шко­джа­ныя слі­зіс­тым бак­тэ­ры­ё­зам,— нель­га. Гэ­та мо­жа скон­чыц­ца не­пры­ем­ны­мі на­ступ­ства­мі для зда­роўя.

3-19

Уваж­лі­ва пра­чы­тай­це, як ад­роз­ніць гэ­тыя за­хвор­ван­ні.

Пры за­хвор­ван­ні шэ­рай гніл­лю вон­ка­выя ліс­ты за­гні­ва­юць, на іх з'яў­ля­ец­ца ба­га­ты пух­на­ты на­лёт шэ­ра­га ко­ле­ру. Ка­пус­та на­бы­вае пах цві­лі. Шэ­рая гніль за ка­рот­кі час рас­паў­сюдж­ва­ец­ца па схо­ві­шчы, та­му, не губ­ля­ю­чы ча­су, пры вы­яў­лен­ні пер­шых сімп­то­маў вам не­аб­ход­на вы­да­ліць хво­рыя ка­ча­ны з агуль­най ма­сы. На шчас­це, гэ­тае за­хвор­ван­не не не­бяс­печ­нае для ча­ла­ве­ка і ка­пус­ту, па­шко­джа­ную шэ­рай гніл­лю, мож­на ес­ці, па­пя­рэд­не зрэ­заў­шы па­шко­джа­нае ліс­це.

У слі­зіс­та­га бак­тэ­ры­ё­зу гніль звы­чай­на ўтва­ра­ец­ца звон­ку ка­ча­на і рас­паў­сюдж­ва­ец­ца ў ся­рэ­дзі­ну, як і пры па­шко­джан­ні шэ­рай гніл­лю, але ў гэ­тым вы­пад­ку на па­верх­ні ка­ча­на ні­я­ка­га на­лё­ту не ўтво­рыц­ца. Ха­рак­тэр­най пры­кме­тай, па якой мож­на вы­зна­чыць гэ­тае за­хвор­ван­не, з'яў­ля­ец­ца на­яў­насць не­пры­ем­на­га рэз­ка­га па­ху. Ка­чан вель­мі хут­ка згні­вае.

Каб ка­пус­та не гні­ла, у пер­шую чар­гу трэ­ба яе пра­віль­на вы­рошч­ваць, а гэ­та зна­чыць, уно­сіць зба­лан­са­ва­ны комп­лекс мі­не­раль­ных угна­ен­няў, не да­пус­каць ка­лій­на­га га­ла­дан­ня і не­да­хо­пу каль­цыю ў гле­бе, па­збя­гаць па­вы­ша­ных доз азот­ных угна­ен­няў.

Вя­до­ма ж важ­ную ро­лю ады­гры­вае і рэ­жым за­хоў­ван­ня. Ап­ты­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра пры за­хоў­ван­ні ка­пус­ты па­він­на быць ад ну­ля да мі­нус ад­на­го гра­ду­са.

Пе­рад за­клад­кай на зі­мо­вае за­хоў­ван­не трэ­ба пра­во­дзіць дэз­ын­фек­цыю скле­па або ін­ша­га па­мяш­кан­ня, дзе бу­дзе за­хоў­вац­ца ка­пус­та, на­сто­ем хлор­най вап­ны (на 10 л ва­ды бя­рэц­ца 400 гра­маў хлор­най вап­ны). Пас­ля гэ­та­га мож­на пра­вес­ці па­бел­ку ўсіх драў­ля­ных час­так у схо­ві­шчы вап­на­вым ма­ла­ком, з да­баў­ле­ным у яго мед­ным ку­пар­ва­сам (на 10 літ­раў ва­ды трэ­ба да­даць два кі­ла­гра­мы вап­ны плюс 100 г мед­на­га ку­пар­ва­су).

І яшчэ адзін да­во­лі важ­ны мо­мант: пе­рад тым, як за­клад­ваць ка­пус­ту на за­хоў­ван­не, не­аб­ход­на яе ста­ран­на пе­ра­браць і вы­да­ліць хво­рыя ка­ча­ны і ка­ча­ны з ме­ха­ніч­ны­мі па­шко­джан­ня­мі.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.