Вы тут

Бытавую карупцыю адрозняць ад крымінальнай


9 за­ко­на­пра­ек­таў раз­гле­дзе­лі ўчо­ра дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў

Спіс ка­руп­цый­ных зла­чын­стваў у нас сён­ня за­над­та па­шы­ра­ны. Не­ка­то­рыя зла­чын­ствы, уклю­ча­ныя ту­ды, мож­на ад­нес­ці да бы­та­вых. На гэ­та звяр­нуў ува­гу Аляк­сандр Ка­нюк, ге­не­раль­ны пра­ку­рор на­шай кра­і­ны, пад­час чар­го­ва­га па­ся­джэн­ня ў Па­ла­це прад­стаў­ні­коў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Ха­бар ці не?

— Маг­чы­ма, не­ка­то­рыя зла­чын­ствы ма­юць ка­руп­цый­ны ха­рак­тар. Тым не менш па сут­нас­ці сва­ёй та­кі­мі яны час­та не з'яў­ля­юц­ца, — за­явіў Аляк­сандр Ка­нюк. — Усё гэ­та ты­чыц­ца пы­тан­няў так зва­най бы­та­вой ка­руп­цыі.

Ге­не­раль­ны пра­ку­рор пры­вёў та­кі прык­лад. Ва­ен­на­слу­жа­чы ў «са­ма­вол­ку» па­ехаў па­ба­чыц­ца з баць­ка­мі, а ад­туль пры­вёз на­чаль­ству ней­кія «зна­кі ўва­гі», якія ацэнь­ва­юц­ца ў нас як ха­бар.

— Са­праў­ды, гэ­та з'яў­ля­ец­ца ха­ба­рам, але да гэ­та­га трэ­ба ста­віц­ца тро­хі па-ін­ша­му, — упэў­не­ны генп­ра­ку­рор.

Аляк­сандр Ка­нюк быў дак­лад­чы­кам па за­ко­на­пра­ек­це «Аб ра­ты­фі­ка­цыі да­дат­ко­ва­га пра­та­ко­ла да Кан­вен­цыі аб кры­мі­наль­ным зла­чын­стве». Пад­час свай­го вы­ступ­лен­ня ён звяр­нуў ува­гу на ня­даў­на апуб­лі­ка­ва­ны рэй­тынг на­шай кра­і­ны па ўзроў­ні ба­раць­бы з ка­руп­цы­яй, дзе Бе­ла­русь за­ня­ла 74-е мес­ца. Два га­ды та­му ў гэ­тым жа рэй­тын­гу мы зай­ма­лі 143-ю па­зі­цыю.

— Вы ра­зу­ме­е­це, што яны не па­леп­шаць штуч­на наш стан, та­му гэ­та да­стат­ко­ва аб'­ек­тыў­ная ацэн­ка на­ша­га за­ка­на­даў­ства, на­шых дзе­ян­няў па ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй, — упэў­не­ны ге­не­раль­ны пра­ку­рор.

— Ка­руп­цыя, акра­мя на­цы­я­наль­ных, ства­рае яшчэ і шэ­раг між­на­род­ных праб­лем, та­му для ба­раць­бы з ёй не­аб­ход­на як мі­ні­мум ка­ар­ды­на­цыя дзей­нас­ці роз­ных кра­ін, у тым лі­ку на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні, — лі­чыць Вік­тар Ру­сак, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы. — Не­аб­ход­на сіс­тэм­ная, зра­зу­ме­лая, ідэн­тыч­ная ква­лі­фі­ка­цыя дзе­ян­няў, якія ад­но­сяц­ца да ка­руп­цыі. Ра­ты­фі­ка­цыя да­дат­ко­ва­га пра­та­ко­ла — гэ­та мэ­та­на­кі­ра­ва­ная за­ка­на­даў­чая пра­ца па ўзмац­нен­ні ба­раць­бы з ка­руп­цы­яй, вы­ка­нан­ні Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь сва­іх між­на­род­ных аба­вяз­каў.

Лі­зінг за­мест крэ­ды­ту

Ці­ка­вы­мі ўяў­ля­юц­ца зме­ны і да­паў­нен­ні ў Гра­ма­дзян­скі ко­дэкс, якія бы­лі раз­гледжа­ны ў дру­гім чы­тан­ні.

Дак­лад­чык па ад­па­вед­ным за­ко­на­пра­ек­це Вік­тар Шыць­ко, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па бюд­жэ­це і фі­нан­сах, па­тлу­ма­чыў, што гэ­тыя зме­ны звя­за­ны перш за ўсё з лі­зін­га­вай дзей­нас­цю. На­га­да­ем, лі­зінг — гэ­та фор­ма крэ­ды­та­ван­ня, пры якой кам­па­нія-лі­зін­га­даў­ца на­бы­вае вы­зна­ча­ную ча­ла­ве­кам або фір­май лі­зін­гаатры­маль­ні­кам ма­ё­масць і пра­да­стаў­ляе яму гэ­тую ма­ё­масць у ка­ры­стан­не. Лі­зін­га­ат­ры­маль­нік жа аба­вяз­ва­ец­ца ў вы­зна­ча­ны тэр­мін вы­ку­піць гэ­тую ма­ё­масць. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку яна кан­чат­ко­ва пе­ра­хо­дзіць фір­ме-лі­зін­га­даў­цу.

— Лі­зінг дае маг­чы­масць звы­чай­ным гра­ма­дзя­нам на­бы­ваць ква­тэ­ры і ма­шы­ны тан­ней, чым за крэ­дыт, які, як пра­ві­ла, мае вы­со­кія стаў­кі, — ад­зна­чыў пар­ла­мен­та­рый. — На­прык­лад, я пры­хо­джу ў фір­му, якая зай­ма­ец­ца бу­даў­ніц­твам жыл­ля, і ка­жу, што ха­чу на­быць ква­тэ­ру ў лі­зінг. Пас­ля пры­няц­ця гэ­тых па­пра­вак я зма­гу за­клю­чыць да­га­вор з гэ­тай кам­па­ні­яй, а ква­тэ­ра, якую я на­бы­ваю, бу­дзе за­ло­гам та­го, што я раз­лі­чу­ся. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку кам­па­нія за­бя­рэ яе са­бе. Гро­шы я маю маг­чы­масць вы­пла­ціць не ад­ра­зу, а на пра­ця­гу пя­ці або тро­хі больш га­доў. Тое ж са­мае мож­на ка­заць пра транс­парт­ныя срод­кі: да­ра­гі аў­та­ма­біль або на­ват трак­тар ці аў­то­бус звы­чай­ны ча­ла­век мае маг­чы­масць ку­піць у лі­зінг. А за­ло­гам свое­ча­со­вай вы­пла­ты бу­дзе са­ма па­куп­ка.

Даў­га­бу­даў не бу­дзе?

Лік­ві­да­ваць даў­га­бу­ды ма­юць на мэ­це да­паў­нен­ні і зме­ны ў Ко­дэкс Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях і ў Пра­цэ­су­аль­на-вы­ка­наў­чы ко­дэкс аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях. Аляк­сандр Яра­шэ­віч, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па жыл­лё­вай па­лі­ты­цы і бу­даў­ніц­тве, за­ўва­жыў, што за­ко­на­пра­ект уз­мац­няе ад­каз­насць за­каз­чы­ка і за­бу­доў­шчы­ка.

— Пра­ду­гледж­ва­юц­ца ме­ры ад­каз­нас­ці за ня­якас­на вы­ка­на­ныя ра­бо­ты, за па­ру­шэн­не нар­ма­тыў­ных тэр­мі­наў бу­даў­ніц­тва, — па­ве­да­міў дэ­пу­тат. — Спа­жы­вец бу­дзе аба­ро­не­ны і ў пла­не якас­ці пра­цы, і ў нар­ма­тыў­ных тэр­мі­нах. Так, ка­лі за­пла­на­ва­на, што дом бу­дзе па­бу­да­ва­ны за 10 ме­ся­цаў, то ён па­ві­нен быць зда­дзе­ны ў тэр­мін. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку для юры­дыч­ных асоб пра­ду­гледж­ва­ец­ца штраф да 500 ба­за­вых ве­лі­чынь.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Загаловак у газеце: Бытавую карупцыю адрозняць ад крымінальнай, а за даўгабуды прыйдзецца заплаціць

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.